Гэты артыкул мае працяг - майстар-клас для педагогаў "Размовы пра навучанне". З сцэнарыем майстар-класа, раздаткамі і яго відэа-запісам можна пазнаёміцца тут.
Як уплываць на матывацыю?
Данута Стэрна
Я часта выкарыстоўваю аргументы ў дыскусіях, якія, на жаль, не карыстаюцца падтрымкай і захапленнем суразмоўцаў.
Я прывяду два прыклады: прашу ўдзельнікаў адказацб на пытанні:
1. Ці бываюць настаўнікі, які хочць дрэнна вучыць?
2. Ці хочуць вучні сумаваць у школе?
Я думаю, што адказы, хутчэй за ўсё, будуць НЕ. Але калі мы пяройдзем да ацэнкі сітуацыі, то шмат людзей адкажуць на гэта пытанне ТАК. Мы абвінавачваем настаўнікаў у тым, што яны дрэнна спраўляюцца з выкладаннем, а вучняў у тым, што яны асабліва не імкнуцца ўдзельнічаць у навучанні.
Мяне зацікавіў артыкул Сьюзэн Фаўлер, які пачынаецца з некалькіх падобных пытанняў, напрыклад: Вы лянівы(ая)? Як вы лічыце, многія людзі лянівыя? Вам падабаецца не надта турбавацца пра сваю працу, быць абыякавым да яе? Ці варта людзей падштурхоўваць, падкупляць ці хваліць, каб прымусіць іх працаваць?
Здаецца, калі пытанне тычыцца нас саміх, прасцей адмаўляцца ад такіх характарыстык, але калі пытанне агульнае, то можна пагадзіцца, напрыклад, з тым, што многія людзі лянівыя, абыякавыя. Як магчыма, што мы самі бездакорныя, калі ўсе астатнія – не ?
Калі ў нас нараджаецца думка, што людзі лянівыя, млявыя, неахвотныя, неразумныя і г.д., то, магчыма, варта такія думкі прапусціць праз фільтр самаацэнкі.
Па словах Сьюзэн Фаўлер, ніхто не хоча сумаваць і ленавацца. Часта людзі прымаюць выклік і бяруць на сябе складаныя задачы. Яны хочуць развівацца і вучыцца.
Развіццё ў кожнай сферы не стымулюецца абвінавачваннямі, напружанасцю, страхам ці ўзнагародамі. Развіццё патрабуе ўмення выбіраць, будаваць сувязі і трэніраваць кампетэнцыі. Гэтыя тры фактары падтрымліваюць рухавік развіцця, якім з'яўляецца матывацыя да дзеяння.
Данута Стэрна праводзіць майстар-клас падчас Edcdmp Belarus - 2019. Мінск, 12.10.2019.
З артыкула Сьюзэн Фаўлер я прыводжу тлумачэнне трох фактараў, якія ўплываюць на матывацыю. Аўтар сцвярджае, што гэтыя фактары пацвярджаюцца навуковымі даследаваннямі. Пры неабходнасці я спалучу гэтую тэму са школьнай матывацыяй.
1. Для матывацыі неабходна магчымасць выбару
Чалавеку патрэбны выбар і пачуццё самакантролю над тым, што ён выбірае.
Давайце разбяромся ў гэтым пытанні са школьнага боку: ці ёсць у вучня выбар, напрыклад, чаму ён будзе вучыцца? Аднак мы, настаўнікі і навучальныя органы, патрабуем ад вучня ўдзельнічаць у навучанні. Чаму мы прымаем гэтую супярэчнасць?
2. Для матывацыі неабходна супрацоўніцтва
Каб зрабіць працу з натхненнем, мы павінны адчуваць прыналежнасць да той групы, якая выконвае працу. Трэба бачыць і адчуваць свой уклад у справу, якая мае высокую мэту. Працуючы ў групе, можна спрычыніцца да рэалізацыі нечага большага, чым калі ты адзін.
Давайце паглядзім на школу. У школе мы правяраем вучня ў яго індывідуальным дзеянні. Тэсты і кантрольныя пішуцца індывідуальна. Так, часам бываюць групавыя праекты, але гэта не асноўны метад навучання. Мы хочам, каб вучні ў сталым узросце маглі працаваць у камандзе, але ў школе патрабуем індывідуальнай працы...
3. Для матывацыі патрэбны кампетэнцыі
Для выканання пастаўленай задачы вам неабходны кампетэнцыі, г.зн. пачуццё, што вы іх маеце ці можаце іх атрымаць. Вам патрэбна пачуццё эфектыўнасці.
Калі мы не перакананыя, што можам дасягнуць поспеху, то наша энергія слабее і нават блакуецца.
Давайце паглядзім на школу. Ці пераконваем мы вучня, што ён здольны дасягнуць поспеху, што ён можа вучыцца і набываць адпаведныя кампетэнцыі? На жаль, мы, як правіла, не ўмацоўваем разуменне і веру вучняў ў магчымасць поспеху, а патрабуем ад іх таго, што напісана ў вучэбнай праграме. У школе недастаткова ацэньваць і суправаджаць баламі яго навыкі і дасягненне мэт.
Я думаю, што варта задумацца над гэтымі трыма фактарамі, і тады мы са здзіўленнем заўважым, чаму нашыя вучні не матываваныя вучыцца.
Артыкул С’юзэн Фаўлер: