Джэніфер Дэлгада (JENNIFER DELGADO)
Мы розныя, у нас розныя каштоўнасці, мэты і інтарэсы, што праяўляецца праз наш спосаб зносін, у тым ліку ў сацыяльных сетках. На самой справе, мы не ўсе карыстаемся сацыяльнымі сеткамі аднолькава альбо з аднолькавымі мэтамі, як паказала вельмі цікавае даследаванне, праведзенае ва ўніверсітэце Ратгерс. Даследчыкі лічаць, што сацыяльныя сеткі ў асноўным складаюцца з двух тыпаў людзей: «Я-фарматараў» і «ін-фарматараў».
Merformers (Я-фарматары): тыя, хто публікуе інфармацыю, якая тычыцца толькі сябе. Такіх у сацыяльных сетках (даследаваўся Twitter) – 80% | |
Inrformers (Інфарматары): тыя, хто ў асноўным абменьваецца інфармацыяй, карысняй для іншых. Інфарматараў прыкладна 20 % ад усіх карыстальнікаў. Інфарматары мелі больш чым у два разы больш паслядоўнікаў, чым Я-фарматары |
Фотаздымкі з прэзентацыі Роса Морысана МакГіла.
Паводле іх даследавання, 80% карыстальнікаў сацыяльных сетак - Я-фарматары, і толькі 20% - інфарматары. Кожны тып выкарыстоўвае свае сацыяльныя сеткі з рознымі мэтамі і ўсталёўвае розныя адносіны са сваімі віртуальнымі сябрамі і паслядоўнікамі.
Хто такія інфарматары?
Псіхолаг Таша Эўрых (Tasha Eurich ) лічыць, што на самой справе існуе два тыпы самасвядомасці. Гэта ўнутраная свядомасць, - тая, якая дазваляе нам фіксаваць і разумець нашы эмоцыі і думкі, і знешняя свядомасць, якая дазваляе нам зразумець, як нас успрымаюць іншыя.
На самай справе, ёсць людзі, якія, хоць і валодаюць незвычайнай унутранай гармоніяй, не ў поўнай меры ўсведамляюць, як іх бачаць іншыя. Ёсць таксама людзі, якія, хоць і ведаюць, як успрымаюць іх іншыя, не маюць дастатковага ўнутранага бачання.
Па словах гэтага псіхолага, толькі невялікі працэнт людзей цалкам усведамляе свой унутраны стан і ўспрыманне, якое маюць іншыя. Гэта людзі, якія выпрацавалі збалансаванае разуменне паміж унутраным і вонкавым.
Цікава тое, што гэтыя людзі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі па-рознаму, у асноўным для інфармавання і абмену каштоўнай і карыснай інфармацыяй як для сябе, так і для вялікай большасці людзей. Яны інфарматары.
На думку даследчыкаў з Універсітэта Рутгерса, інфарматары часта выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для абмену інфармацыяй, меркаваннямі, артыкуламі ці малюнкамі, якія цікавыя ці важныя для грамадства. Інфарматары камунікуюць з сваёй аўдыторыяй, рэагуюць на іншых карыстальнікаў і звычайна маюць вялікую колькасць падпісчыкаў, верагодна, з-за цікавасці да зместу, якім яны дзеляцца.
Часта гэта таксама людзі, якія ствараюць арыгінальны кантэнт. На самой справе, паводле ацэнак, толькі 1% людзей, якія карыстаюцца Інтэрнэтам, ствараюць кантэнт, а астатнія – толькі яго спажываюць, часта без узаемадзеяння.
Іншае даследаванне, праведзенае ва ўніверсітэце Брунеля, выявіла яшчэ адну характарыстыку інфарматараў: гэта тыя, хто звычайна дзеліцца ў вялікай ступені інтэлектуальным зместам, таксама мае адкрыты розум; гэта значыць, інфарматары больш адкрытыя да новых ідэй і досведу, а таксама да абмеркавання розных тэм.
Хто такія Я-фарматары?
Прыблізна 80% людзей - Я-фарматары. Гэта значыць тыя, хто прысвячае свае публікацыі сабе. Іх профілі ў сацыяльных сетках - гэта своеасаблівы алічбаваны дзённік, якім яны дзеляцца з усім светам.
Звычайна яны публікуюць месцы, куды яны едуць, што ядуць, чым займаюцца і з кім яны знаходзяцца. Гэта людзі, якія заліваюць сваё паўсядзённае жыццё ў сацыяльныя сеткі з вельмі эгацэнтрычным падыходам, часам трапляючы ў тэндэнцыі нарцысізму.
На самой справе, даследчыкі з універсітэта Брунэля даюць больш падрабязную інфармацыю аб характарыстыках гэтых людзей. Яны выявілі, што тыя, хто часцей пісаў пра сваю грамадскую дзейнасць, сацыяльную актыўнасць як і паўсядзённае жыццё, як правіла, гэта звычайныя экстраверты. Аднак тыя, хто паслядоўна пісаў пра свае дасягненні і прагрэс, мелі рысы нарцысізму і мелі патрэбу ў знешняй падтрымцы.
Хоць я-фарматары звычайна маюць напалову менш віртуальных сяброў у сацсетках, у параўнанні з ін-фарматарамі, паколькі яны абмежаваныя сваёй сеткай сяброў, гэтыя людзі таксама імкнуцца развіваць больш цесную сувязь са сваімі кантактамі.
Крыніцы:
Romagnoli, G. (2019) Psicologia dei social: esistono “2 tipi di persone” che comunicano online… tu quale sei? In: Psinel.
Marshall, T. C. et. Al. (2015) The Big Five, self-esteem, and narcissism as predictors of the topics people write about in Facebook status updates. Personality and Individual Differences; 85: 35-40.
Naaman, M. et. Al. (2010) Is it Really About Me? Message Content in Social Awareness Streams. Proceedings of the ACM Conference on Computer Supported Cooperative Work.Savannah: Georgia.
Арыгінал артыкула https://psychology-spot.com/meformer-informer-social-networks/
Пераклад Nastaunik.info
06.01.2020