Тэма занятка: Абагульненне па раздзеле «БССР ва ўмовах станаўлення савецкага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы».
Аўтар: Саўчанка Вольга Святаславаўна, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства Мінскага радыётэхнічнага каледжа
Форма занятка: практычны занятак
Медыяадукацыйная мэта: вучні будуць умець распазнаць і характэрызаваць гістарычныя факты, адлюстраваныя на плакаце, фотаздымку.
Задачы:
1. Паўтарыць асноўныя гістарычныя паняцці раздзела «БССР ва ўмовах станаўлення савецкага грамадстваю.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы»;
2. Забяспечыць фарміраванне цэласнай карціны перыяду 1921 – 1939 гг. у гісторыі Беларусі
3. Падрыхтаваць да іспыту па “Гісторыі Беларусі”
4. Развіваць культуру вуснага маўлення, творчы патэнцыял вучняў
5. Спрыяць усведамленню плакатаў і фотаздымкаў як медыятэкстаў
6. Забяспечыць фарміраванне медыякампетэнцыі вучняў праз работу з пытаннямі да медыятэксту “расшыфраваць” змест плаката, фотаздымка, крытычнае стаўленне да створаных медыятэкстаў, праверку інфармацыі ў медыятэкстах
7. Выхоўваць увагу і павагу да гісторыі роднай краіны.
Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйны праектар, дошка, падручнік па гісторыі Беларусі X клас.
Ход занятка.
Настаўнік звяртае ўвагу навучэнцаў на тое, што завершана вывучэнне раздзела «БССР ва ўмовах станаўлення савецкага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы». Практычны занятак накіраваны на паўтарэнне, сістэматызацыю і падагульненне. Папярэдзіць, што праз лесаванне, напрыканцы занятку, будуць збірацца сшыткі на праверку.
Навучэнцам прапануецца калаж з плакатаў і фотаздымкаў дадзенага гістарычнага перыду (выводзіцца на экран), плакаты і фотаздымкі пранумераваны.
Заданне№1: паставіць у храналагічнай паслядоўнасці падзеі, “зашыфраваныя” на плакатах і фотаздымках (нумар плакта, фотаздымка павінен адпавядаць храналагічнай паслядоўнасці). На выкананне задання адводзіцца 5-7 хвілін. Па жаданні выклікаюцца тры чалавека, якія агучваюць сваю паслядоўнасць, называючы падзеі гісторыі Беларусі, паслядоўнасць запісываецца на дошцы. Аўдыторыя параўновывае адказы-паслядоўнасці і прыходзіць да кансалідаванай высновы адносна правільнасці.
Заданне№2: падабраць гістарычныя тэрміны пад гэтыя падзеі і раскрыць іх змест, абапіраючыся на памятку №7 падручніка. На выкананне задання адводзіцца 10-15 хвілін. Фіксуецца ў працоўным сшытку. Па жаданні навучэнцы агучваюць вынік сваей працы.
Заданне №3: паглядзіце на плакат, фотаздымак і адкажыце на наступныя пытанні:
1) На чый запыт зроблены?
2) На каго разлічаны?
3) Да чаго заклікае?
На выкананне задання адводзіцца 10-15 хвілін. Фіксуецца ў працоўным сшытку. Па жаданні навучэнцы агучваюць вынік сваей працы.
Заданне№4: абапіраючыся на памятку падручніка №2, ахарактэрызуйце і ацаніце адзін гістарычны факт адлюстраваны на плакаце, фотаздымку (на выбар з прапанаваных). Можна карыстацца любымі даступнымі, праверанымі крыніцамі. На выкананне задання адводзіцца 10-15 хвілін. Фіксуецца ў працоўным сшытку. Па жаданні навучэнцы агучваюць вынік сваей працы. Падвядзенне вынікаў працы праз адказы на наступныя пытанні, магчыма вывесці на экран:
1. У некалькіх сказах, як вы ацэньваеце дадзены прерыяд гісторыі Беларусі.
2. Што станоўчага і што адмоўнага вы бачыце ў гэтым перыядзе, чаму?
3. Чаму новаму Вы навучыліся ці які навык замацавалі?
Па лесаванню збіраем сшыткі і выстаўляем адзнакі за працу на занятку.
Прыведзеныя ў дадатку плакаты і фотаздымкі магчыма выкарыстоўваць на дадзеным занятку ці падабраць свае.