Delete або чароўная кнопка, якая змяняе рэальнасць

Delete або чароўная кнопка, якая змяняе рэальнасць                                 

 

Алена Чарнова, метадыст па працоўным навучанні НІА

Delete – дзеяслоў, які азначае «выдаляць, сціраць, выключаць, выкрэсліваць, вымарывать». Клавіша Delete выдаляе сімвал, наступны за курсорам. Па-за вобласцю набору тэксту клавіша выдаляе вылучаныя аб'екты.

Як часта мы выкарыстоўваем гэтую чароўную кнопку? Delete – і няма набранага тэксту, Delete – і няма рэпартажу падзей. Delete – і няма чалавека ў базе дадзеных. Чырвоная кнопка Delete – і няма краіны на карце свету. Ці, напрыклад, фота.

Delete гламурны – сінонім рэтушы.

З дапамогай рэтушы выдаляюць недахопы ў малюнку. Калі з'явілася рэтуш? Ды з пачаткам з'яўлення фатаздамкаў. Як вядома, першымі фатаграфічнымі здымкамі былі дагератыпы. Святлоадчувальным матэрыялам служыў слой срэбра, які пакрываў медную пласцінку. Працэс выдалення быў вельмі цяжкі і займаў вялікую колькасць часу – гаворка пра гадзіны, а нават часам і на дні. Напрыклад, каб надаць бляск вачам выскрабалі срэбнае пакрыццё на дагератыпах да меднай падкладкі.

З гэтага моманту і пачалася гісторыя рэтушы фотаздымкаў. Выявы на матавай паверхні салёнай фотапаперы (ліст паперы апускаўся ў ванначку з растворам соляў на 30 сякунд, затым высыхаў) рэтушавалі ўручную прамалёўкай дэталяў адмысловым алоўкам або фарбамі, выскрабаваннем асобных участкаў або хімічнай апрацоўкай фатаграфічнага пласта. З лупай у руках ретушэры або самі фатографы апрацоўвалі кожны кадр. Неўзабаве пачалі выкарыстоўваць глянцавую альбумін-фотапаперу (альбумін атрымліваўся з бялкоў яек для ўтрымання святлоадчувальных рэчываў на паперы), на якой фарба для рэтушы апынулася непрыдатнай. Таму сталі рэтушаваць негатыў. 

Спачатку на негатыве мяккім алоўкам ліквідавалі толькі плямы. Пасля многія фатографы па патрабаванні заказчыкаў «Зрабіце мяне прыгожай!» пачалі рэтушаваць на партрэтах дэфекты скуры асобы. У выніку з'явіліся здымкі, якія скажаюць вонкавае падабенства. Акрамя таго, фатографы сталі дамалёўваць зусім фантастычныя прадметы, якія пераўтваралі здымак у суцэльную фальсіфікацыю.

Напрыклад, з дапамогай нажа можна паменшыць лінію таліі на здымках жанчын-мадэляў, чыя паўната можа быць занадта відавочнай (мал. 2). 

Падобныя спосабы рэтушы захоўваліся на працягу доўгага часу. 

Delete палітычны. Тут функцыя «чароўнай кнопкі» праявіла сябе вельмі актыўна.

Са здымкаў знікалі не толькі дробныя дэфекты, але і цэлыя аб'екты – напрыклад, непажаданыя рэжыму «элементы». Іх маглі проста выразаць нажніцамі (мал. 2).

У справе выкарыстання Delete рэтушоры дасягнулі небывалых вышынь. Яны маглі і памяняць персанажам вопратку, напрыклад, замест мундзіра «намаляваць» грамадзянскую вопратку ці правесці «зачыстку» персанажаў. Да прыкладу, фотаздымак з прэм'еры п'есы «Паўлінка» у Санкт-Пецярбургу ў 1913 годзе (мал. 3).

 

Калі прыгледзецца, то бачна прымітыўная работа рэтушора па «выдаленні» аўтара першай «Геаграфіі Беларусі», сябра ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, намесніка старшыні Інстытута беларускай культуры (правобразу Акадэміі навук) Аркадзя Смоліча (мал. 3). Вось як гэты фотаздымак выглядаў без Delete (мал. 4).

 

А вы ведаеце, што такое «пальміраванне»? У чараўнікоў-прэсцідіжытатараў пальміраваннем называецца ўменне ўтоена трымаць у руцэ які-небудзь прадмет (манету, шарык, мапы). Прадмет на вачах гледачоў як бы знікае, а на самай справе ілюзіяніст спрытна прытрымлівае яго паміж пальцамі. Калі разглядаць фатаграфіі, то пры дапамозе ўмелага рэтушавання адзін элемент, непатрэбны, з фатаграфіі або малюнка прыбіраюць, а замест яго на тое ж месца ўстаўляюць іншы, які не мае ніякага сэнсавага значэння, аднак неабходны, каб не парушалася кампазіцыйнае раўнавага. На прафесійнай мове савецкіх рэтушораў слова «пальміраванне» набыло зусім іншы сэнс–- ад слова «пальма». З фотаздымкаў, прызначаных для публікацыі ў кнігах і перыёдыцы, раз-пораз даводзілася адбіраць малюнкі «ворагаў народа». Калі проста зарэтушаваць таго, хто напярэдадні быў арыштаваны, то ў няздатным месцы кадра атрымліваецца нелагічная пустата. Яе маглі проста запоўніць нейкім прадметам, напрыклад, чыгуном з кветкай-пальмай. Або ператасоўкай (перастаноўкай) дзеючых асоб на здымку. А гэта ўжо з разраду Photoshop. 

Звярніце ўвагу на тры фотаздымкі ўдзельнікаў Пленума Цэнтральнага бюро Ўсебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» 21-23 сакавіка 1925 г. (арыгінальнае фота і адрэдагаваныя). 

Звярніце ўвагу на віртуозную працу тагачаснага Photoshopера: у трэцім шэрагу не проста «выразаныя» 3 чалавека, але і астатнія перастаўленыя так, каб не парушыць усю кампазіцыю.

 

Заданне: разгледзьце ўважліва арыгінал фотаздымка «Беларускія пісьменнікі на сустрэчы з Я. Райнісам. 1926 г» (мал. 6) і «адрэдагаваныя» фотаздымкі ў кнізе «Жыццё і творчасць Янкі Купалы» 1959 года выдання (мал. 7). Вызначце, хто «знік» з фотаздымка і з чым гэта звязана?

 

 

Delete мантаж.

Сучасныя сродкі рэтушавання фотаздымкаў ўзялі на ўзбраенне ўсе лепшыя тэхнікі мінулага. Дарэчы сказаць, калі б Photoshop з'явіўся значна раней, то цяжка ўявіць, якая колькасць фальсіфікаваных здымкаў змяніла б наша ўяўленне пра мінулае і пра гісторыю! Давайце ўявім, якім чынам можна было б выканаць карэкціроўку фатаграфіі, маючы пад рукой графічны рэдактар Photoshop.

Бяром зыходны фотаздымак "Беларускія пісьменнікі на сустрэчы з Я. Райніса. 1926 г." (мал 6) і выкарыстоўваем вельмі простыя аперацыі.

 

 

Крок першы.

Выдаляем А. Бабарэку. Самы просты спосаб «зафарбаваць малюнак». Скарыстаемся інструментам «Піпетка» каб зрабіць копію колеру фону. Потым інструментам  «Пэндзаль» метадам падбору колеру фону «замалёўваем» аб'ект. 

Крок другі. 

На пустое месца для захавання кампазіцыі перастаўляем Я. Пушчу. Праца будзе паскладаней з выкарыстаннем інструмента «Магнітнае ласо». Вылучаем контур аб'екта. Выдзелены контур выразаем і пераносім на іншы пласт малюнка. Ўпісваем дзеючы аб'ект у патрэбнае месца. Для гэтага можна скарыстацца гумкай, прыбіраючы непатрэбныя фрагменты.

Крок трэці. Тым жа спосабам выдаляем В. Дуброўку, Я. Пушчу. Перастаўляем К. Крапіву, К. Чорнага і П. Глебку. Вось вынік. Калі задаць пры гэтым градацыі шэрага, то розніцу паміж светлавымі эфектамі на элементах будзе практычна не відаць. 

Заданне: карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі (інтэрнэт, розныя публікацыі (кнігі, часопісы, газеты), хатнія фотаальбомы і інш.) знайдзіце фотаздымкі, якія былі «подпраўлены». Паспрабуйце вызначыць спосаб выпраўлення і знайдзіце сапраўдныя арыгінальныя фатаздымкі.

 

Такім чынам чароўнай кнопкай Delete можна выправіць не толькі дэфекты фотавыявы, але і сказіць падзеі. А гэта ўжо іншая гісторыя! 

 

Літаратура:

Сюттерлин К. Ретушь – когда и как / К. Сюттерлин. – М., «Искусство», 1974. – 112 с.

Выкарыстаныя фота:

http://photo.niernsee.ru/files/gimgs/8_spb_museum09.jpg

https://i1.wp.com/tikhonoff.ru/wp-content/uploads/2018/07/105.jpg

https://belprauda.org/ostalis-shestero-iz-devyati-kak-repressirovannyh-pisatelej-vycherkivali-s-gruppovyh-fotografij/#prettyPhoto

 

 

clip.gif (1004×319)