Ці дапаможа крытычнае мысленне патушыць пажары ў Аўстраліі?

Ці  дапаможа крытычнае мысленне патушыць пажары ў Аўстраліі?         

 

Алена Радзевіч, начальнік цэнтра ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

 

На сёняшні дзень недастаткова навучыць дзяцей чытаць і  аналізаваць мастацкую і навуковую літаратуру. Рэклама, інфаграфіка, мова палітыкаў, навіны і сацыяльныя сеткі, даследванні і статыстыка  - невялікі спіс умоўных «кніг», у якіх ім прыйдзецца разбірацца на працягу жыцця. У аснове медыяадукацыі ляжыць крытычнае мысленне, якое  дапамагае вучню глядзець на любую сітуацыю з пункту гледжання сацыяльнай справядлівасці, сумнявацца, задаваць пытанні і дзейнічаць. Гэты працэс часта пачынаецца з пытанняў да медыятэкстаў. Хто прадстаўляе гэту пазіцыю? Чые галасы мы пачулі, а чые – не? Ці можа апісаная сітуацыя мець іншую трактоўку? 
 

Пры традыцыйным навучанні часцяком заняткі пабудаваны на падставе засваення зместу падручніка, які прынята лічыць незыблемым і  аўтарытэтным. Але, ці можам мы развіць крытычнае мысленне толькі на падставе працы з вонкавымі медыятэкстамі? Як можна працаваць з тэкстамі падручнікаў і пры гэтым развіваць уменне крытычна асэнсоўваць і ўспрымаць адпрацаваны навукоўцамі, экспертамі-метадыстамі тэкст? Адным з распаўсюджаных прыемаў працы з навуковымі тэкстамі з’яўляецца “INSERT”. Аўтары мадыфікаванай версіі- Чарльз Темпл, Курт Мерыдзіт і Джына Сцілл.

Назва прыёму ўяўляе сабой абрэвіятуру:

I - interactive (інтэрактыўная)

N - noting (пазнавальная)

S - system for (сістэма)

E - effective (для эфектыўнага)

R - reading (чытання)

T - thinking (і разважання)

Як працуе прыём?

Навучэнцы чытаюць тэкст і па ходу чытання робяць паметкі (можна рабіць алоўкам, ці на палосцы паперы, каб не пэцкаць падручнік):

+  я гэта ведаю;

! новая для мяне інфармацыя;

супярэчлівая інфармацыя (супярэчыць таму, што я ведаў);

? узніклі пытанні, гэта мне незразумела, патрэбны тлумачэнні, удакладненні.

Перавагі прыёму: 

  • развівае   ўменні адсочваць уласнае разуменне матэрыялу;
  • пры разметцы па ходу чытання канцэнтруецца ўвага на змесце; фарміруецца ўважлівасць і глыбіня чытання; 
  •  стымулюе канцэнтрацыю не толькі на вядомым вучням матэрыяле, але і на новым;
  •  вучыць сумнявацца ў прадстаўленай інфармацыі, задаваць пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе працы над тэкстам;
  • стратэгія накіравана на развіцце крытычнага стаўлення да інфармацыі і яе глыбокае асэнсаванне.

Прывядзем прыклад выкарыстання прыему INSERT на ўроку геаграфіі, 7 клас.

Тэма “Геаграфічнае становішча Аўстраліі і Акіяніі. Гісторыя адкрыцця і даследаванні. file:///C:/Users/User1/Downloads/geografiya-kolmakova-7kl-rus-2017.pdf

Асноўныя крокі рэалізацыі стратэгіі:

 1.Актуалізацыя наяўных ведаў па тэме і здагадак па ёй: індывідуальна, у парах, у групе. Складанне агульнага спісу ідэй -  “Мазгавы штурм”.

а) Вучням даецца заданне ўспомніць усе, што яны ведаюць пра Аўстралію, Акіянію і запісаць сабе ў сшытак. Яны могуць успомніць інфармацыю пра геаграфічнае становішча, кліматычныя асаблівасці кантыненту,  шматлікія пажары, пра якія многа пісалі медыя, пра вядомых жывёл-эндэмікаў ды інш.;  

б) пасля індывідуальнай працы прапаноўваецца аб’яднаць намаганні ў парах, затым у групах і запісаць новую інфармацыю, якую даведаліся ад сяброў;

в) састаўленне агульнага спісу на дошцы.

Парады: на гэтым этапе настаўніку важна не ацэньваць папярэднія веды вучняў, нават, калі яны памылковыя. Агульны спіс можна рабіць на аркушы паперы. Менавіта  да яго звернуцца вучні напрыканцы вывучэння тэмы (3 урокі па праграме) Аўстралія і Акіанія для таго, каб ацаніць прырашчэнне ведаў: раней ведалі ( магчыма, памыляліся)…., а цяпер ведаем…

2.  Чытанне тэксту падручніка з маркіроўкай:

Парады: неабавязкова маркіраваць кожны сказ. Лепш сканцэнтраваць увагу на асноўных ідэях, тэматычных блоках.

3. Абмеркаванне вынікаў самастойнага чытання інфармацыі ў парах, а затым у групе.

5. Запаўненне абагульняючай табліцы.

+

!

-

?

Аўстралія- самы маленькі кантынент Зямлі;

вялікая частка мацерыка ляжыць у гарачым цеплавым поясе;

Плошча з прылягаючымі астравамі не перавышае 7,7 млн кв. км;

Вялікі Бар’ерны рыф - самая доўгая града каралавых выспаў;

  вышэйшая кропка Аўстраліі, названая ў гонар ураджэнца і патрыёта Беларусі - Тадэвуша Касцюшка

Аўстралія - самы нізкі кантынент;

Аўстралія ўяўляе сабой адзін з абломкаў Гандваны, аддзел каля 150 млн гадоў таму;

аўстралійская суша ў складзе Інда-Аўстралійскай літасферных пліт дрэйфуе на поўнач і праз 50 млн гадоў апынецца на экватары

Чаму Аўстралія выдаленая ад іншых масіваў сушы на значную адлегласць?

Якія геаграфічныя следствы нясе тое, што мацярык размешчаны ў цэнтры Інда-Аўстралійскай літасфернай пліты ў далечыні ад зон кантакту з іншымі плітамі

6.Абагульненне вынікаў. Абмеркаванне пазіцый, дзе есць супярэчлівая інфармацыя і  пытанні.

Парады: вельмі часта ўважлівае чытанне тэксту ідзе па схеме “ведаю - не ведаю”. У вучня рэдка з’яўляецца крытычнае стаўленне да інфармацыі, імкненне глыбей, дакладней зразумець яе, больш даведацца. Часта пры першым чытанні тэксту на палях з’яўляюцца толькі дзве паметкі: “!”(новая інфармацыя), “+” (ведаю). У гэтым выпадку настаўніку варта падштурхнуць вучняў да пошуку месцаў, якія выклікаюць сумнеў, а таксама да выдзялення інфармацыі, якая выклікае пытанні.  Вучні, якія вылучылі супярэчлівую інфармацыю, ці ў іх узніклі пытанні могуць звярнуцца да іншых крыніц (магчыма, знайсці першакрыніцы) інфармацыі і пацвердзіць, ці абвергнуць свае высновы. Добра, калі на наступным уроку яны могуць падзяліцца дадатковай інфармацыяй з аднакласнікамі.

7. Рэфлексія

Можна прапанаваць вучням уявіць сябе блогерам, ці журналістам BBC, канала National Geographic, якія здымаюць фільм пра Аўстралію/ Акіянію. Напішыце/здыміце на тэлефон кароткі рэпартаж пра:  асаблівасці геаграфічнага становішча, рэльефу, гісторыю адкрыццяў і даследаванняў Аўстраліі і Акіяніі (на выбар).

Такім чынам, стратэгія INSERT каштоўная тым, што яна фарміруе ў вучняў уменні дэталёва аналізаваць інфармацыю, што дазволіць прадухіліць павярхоўную ацэнку фактаў, падзей, паспешлівыя высновы, паспешнасць у прыняцці рашэнняў.

На наступным уроку па тэме “Клімат і ўнутраныя воды Аўстраліі і Акіяніі”  вучні будуць шукаць адказ на ключавое пытанне: чаму Аўстралія самы «сухі» мацярык Зямлі? У чым прычына аўстралійскіх пажараў, ахапіўшых амаль увесь кантынент і ўзрушыўшых медыя прастору многіх краін свету? Прычым, сярод інфармацыі пра становішча кантынента многа ангажаванай, непацверджанай і яўна ілжывай. Таму акрамя вывучэння зместу падручніка, можна прапанаваць вучням прааналізаваць, як асвячаліся ў медыя  аўстралійскія пажары:

 

Пытанні для аналізу тэкстаў:

  • Чаму гэта сітуацыя апісваецца менавіта так?
  • Каму гэта выгадна?
  •  Ці лічыце вы такое адлюстраванне падзей справядлівым?
  •  Што яшчэ трэба ведаць, каб у гэтым разабрацца?
  •  Якія пытанні/падзеі апушчаны, ці недастаткова асвечаны ў артыкуле?
  • Чые пункты гледжання не прадстаўлены?
  • Якія звесткі адсутнічаюць?

Пры такім падыходзе ў навучэнцаў фарміруецца звычка засяроджвацца на схаваным кантэксце, крытычна разглядаць прадстаўленыя пункты гледжання, не спяшацца эмацыянальна рэагаваць на падзеі.

 Безумоўна, крытычнае мысленне не дапаможа справіцца са стыхійнымі бедствамі і  пажарамі, але дазволіць знізіць эмацыйны накал і распаўсюджанне непацверджанай інфармацыі. 

 

 
clip.gif (1004×319)