ПЛАН УРОКА ПРА ЗАХВОРВАННЕ COVID-19 І КАРАНАВІРУС
ДЛЯ ВУЧНЯЎ СТАРЭЙШЫХ КЛАСАЎ
Урок падзелены на тры часткі
Настаўнік мае адрас электроннай пошты вучняў альбо мае доступ да інтэрактыўнага сайта школы.
Мэты ўрока: вучні атрымаюць або ўмацуюць веды і скарэктуюць паводзіны, звязаныя са здароўем і каранавірусам, які выклікае захворванне
COVID-19
Сцэнар урока
ЧАСТКА 1
|
Час
|
Што робім?
|
Падказкі для настаўніка
|
5 хвілін
|
Настаўнік апавяшчае вучняў пра час сустрэчы. Адпраўляе электронныя лісты вучням з інфармацыяй:
• Мэта некалькіх заняткаў:
вы паглыбіце свае веды пра каранавірус.
• Крытэрыі паспяховасці – як праверым, ці дасягнулі мы ў выніку таго, чаго хацелі?
Я буду ведаць:
1. Якія сімптомы каранавіруса?
2. Як перадаецца каранавірус?
3. Як абараніць сябе і іншых?
4. Што службы нашай краіны робяць для прадухілення эпідэміі?
5. Што я магу зрабіць для сваіх блізкіх і суседзяў?
• Ключавое пытанне
Рэкамендацыя для задання 1:
звяжыцеся з сябрам і выберыце адно з 4 пытанняў разам:
1. Якія сімптомы каранавіруса?
2. Як перадаецца каранавірус?
3. Як абараніць сябе і іншых?
4. Што службы нашай краіны робяць для прадухілення эпідэміі?
Збярыце інфармацыю па дзвюх тэмах:
а. Што вы ўжо ведаеце аб гэтай задачы? (В)
б. Якія ў вас пытанні адносна гэтых пытанняў? (П)
• Дашліце сабраную інфармацыю па электроннай пошце на мой адрас да… (дата і час).
Змест электроннага ліста павінен выглядаць так:
Выканаўцы:
Выбраная тэма / пытанне:
(В): (П):
|
Ключавыя пытанні павінны зацікавіць вучняў і накіраваць заняткі ў напрамку адказу на іх. Мы рэкамендуем выбраць адно з прапанаваных альбо прыдумаць тыя, якія зацікавяць вучняў.
Прыклады ключавых пытанняў:
* Што я магу зрабіць, каб пазбегнуць заражэння і не заразіць іншых?
* Як можна паменшыць распаўсюд каранавіруса?
* Што павінна ведаць мая сям'я пра каранавірус?
Адсылка на тое, што вучні ўжо ведаюць. Тут можа выкарыстоўвацца тэхніка WCN
Рэкамендуем маляваць табліцы з 3 слупкамі ў сшытку альбо на аркушы паперы:
Намалюйце табліцу на плакаце, які складаецца з 3 слупкоў:
(W) Што мы ўжо ведаем пра гэтую тэму?
(C) Якія пытанні ўзнікаюць у сувязі з гэтым крытэрыем / пытаннем?
(N) Што я даведаўся?
Запоўніце толькі першыя два слупкі (W) і (C), а трэці пакіньце пустым.
Настаўнік у электронным лісце адзначае, што ў выпадку якіх-небудзь цяжкасцей
і сумневаў ён даступны па электроннай пошце ці тэлефоне.
Нагадвае кожнай пары вучняў, што праца іх абодвух важная і яны павінны запісваць вядомае (В) і пытанні (П) кожнага з іх.
|
30 хвілін
|
Вучні выконваюць заданне 1 дома і дасылаюць настаўніку вынікі сваёй працы
|
|
30 хвілін
|
Настаўнік апрацоўвае калектыўныя веды (В) і пытанні (П) вучняў.
Адпраўляе свой матэрыял вучням у вызначаны час – да другой часткі “ўрока”.
У сваім лісце настаўнік просіць вучняў пазнаёміцца
з матэрыялам і дадаць свае пытанні да тых момантаў, над якімі яны не працавалі.
У сваім матэрыяле настаўнік у даступнай форме апрацоўвае набытыя вучнямі веды, правярае гэтыя веды і адзначае сумнеўную інфармацыю, напрыклад, іншым колерам.
|
Можа здарыцца, што некалькі пар выбіраюць адну тэму. У такім выпадку трэба аб’яднаць іх паведамленні. Калі пара не вырашае пэўнай праблемы, яе трэба будзе абмеркаваць разам.
Калі настаўнік размяшчае свой матэрыял у так званым “воблаку” (для гэтага трэба адрасы вучняў у gmail) або на сайце школы (калі можна рэдагаваць дакумент на ім), то ўвесь клас можа рэдагаваць гэты дакумент разам.
Калі гэта немагчыма, то вучні могуць адправіць настаўніку свае пытанні ў зададзены час, і ён можа запоўніць дакумент – падсумаванне.
|
20 хвілін на працу вучняў
|
Настаўнік у другім лісце просіць вучняў напісаць у месцы (В): ці маюць яны сумнеў у адносінах да гэтага пытання.
Адказ вучняў на другі ліст (можна пісаць парамі).
Гэта можа выглядаць так:
• пытанні да праблем, якімі мы не займаліся ў заданні 1;
• пастаўце птушачку: ТАК, калі я згодны з інфармацыяй – тое, што мы ведаем па тэме, альбо НЕ – калі мы не згодныя з інфармацыяй.
|
Даследаванні паказваюць, што вучні больш за ўсё вучацца адзін у аднаго. Менавіта таму варта выдаткаваць час на дапаўненне водгуку і паказаць яго вучням, каб тыя ведалі, што іх меркаванне важнае.
Вучні адказваюць на ліст, а настаўнік дапаўняе свой матэрыял.
|
ЧАСТКА 2
|
Час
|
Што робім?
|
Падказкі для настаўніка
|
10 хвілін
|
Настаўнік адпраўляе інструкцыю да задання 2.
Кожнаму з вас трэба зайсці на старонку https://www.gov.pl/web/zdrowie/co-musisz-wiedziec-o-koronavirusie
Там ёсць асноўны матэрыял,
якія вы можаце выкарыстоўваць.
Акрамя таго, вы можаце выкарыстоўваць матэрыялы
з іншых правераных крыніц (неабходна ўказаць крыніцу) і з інфармацыі ТАК у матэрыяле настаўніка.
У тых жа парах ці камандах вы працуеце над адказамі на адно з 4 пытанняў, дадзеных у матэрыяле.
|
Важна выкарыстоўваць вучнёўскія працы, каб паказаць, што не ўся інфармацыя ў інтэрнэце з'яўляецца надзейнай.
Вы можаце пакінуць вучням свабоду для працы ў камандах, але вы павінны пераканацца, што ніхто не павінен застаецца адзін. Вы можаце змясціць анкету для навучэнцаў у інтэрнэце для фарміравання груп, і гэтая анкета можа спатрэбіцца на іншых уроках. Можна зрабіць самыя простыя анкеты ў дакументах Google або Outlook.live. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў канцы матэрыялу.
|
|
Вучні адпраўляюць настаўніку адказы на пытанні, а той складае зводны матэрыял пад назвай: “Адказы на пытанні”.
У той час як матэрыял апрацоўваецца, вучні могуць займацца іншай тэмай або выконваць заданне, звязанае з наступным урокам.
|
Гэты матэрыял можа быць апрацаваны ахвотным вучнем альбо групай вучняў, кожны з якіх займаецца запісам адказаў на адно з пытанняў. Яны могуць працаваць, напрыклад, у Skype ці ў так званым “воблаку”.
|
|
Матэрыял будзе даступны для ўсіх вучняў, якім прадастаўляецца час для знаёмства з ім.
|
Можна папрасіць каманды зрабіць 3-хвілінныя відэаролікі, падчас якіх вучань або вучні адказваюць на пытанні.
|
ЧАСТКА 3
|
Час
|
Што робім?
|
Падказкі для настаўніка
|
да
25 хвілін
|
Індывідуальная работа - заданне 3
Вучні пішуць па кожным пытанні (Н) – што я даведаўся?
|
Можна папрасіць вучняў адправіць матэрыял настаўніку, каб потым даць ім зваротную сувязь пра тое, што яны даведаліся. Калі настаўнік вырашыць гэта зрабіць, ён павінен загадзя паведаміць вучням пра зваротную сувязь.
|
20-30 хвілін
|
Заданне 4
Размова па тэлефоне альбо па Skype ці Messenger – Што я магу зрабіць для сваіх блізкіх і суседзяў?
Вучні могуць зноў адправіць свае прапановы настаўніку, і вы таксама можаце пагаварыць пра гэта, напрыклад, на Zoom.
|
Напрыклад, можна, параіўшыся з бацькамі, прапанаваць старэйшым суседзям зрабіць пакупкі ці набыць лекі.
Важна ўзгадніць свае прапановы з бацькамі і людзьмі, якім вы дапамагаеце.
Вы можаце працягнуць гэтую частку дыстанцыйнага ўрока па электроннай пошце, а таксама можна зрабіць гэта на Zoom або Uberconference.
|
10 хвілін
|
Падсумаванне 1
Вучні ў парах (па тэлефоне ці іншым спосабам) адказваюць на ключавое пытанне, зададзенае ў пачатку ўрока.
Ахвотныя асобы дасылаюць свой адказ настаўніку ці размяшчаюць яго на Whatsapp *, у Messenger, на сайце школы, у воблаку (згодна з рашэннем настаўніка).
|
Калі было пастаўлена ключавое пытанне, адказ трэба атрымаць у канцы ўрока.
Няма сэнсу адказваць на ключавое пытанне індывідуальна. Чым больш размоў паміж вучнямі, тым лепш.
Вучняў можна заахвоціць даць адказ праз лёсаванне (выпадковы выбар).
Вы можаце прапанаваць вучням спосаб жараб'ёўкі і вызначыць некалькі чалавек, якія будуць адказваць. Таксама адказваць могуць і тыя, хто захоча (калі такія будуць).
|
10 хвілін
|
Падсумаванне 2
Настаўнік просіць вучняў адказаць:
• Цяпер я ведаю менш, чым да ўрока пра каранавірус.
• Цяпер я ведаю тое самае, што і перад урокам пра каранавірус.
• Цяпер я ведаю больш пра каранавірус, чым да ўрока.
|
Варта скончыць урок галасаваннем, каб вучні зразумелі, што яны чамусьці навучыліся.
Добрым інструментам для галасавання з'яўляецца doodle: інфармацыю пра тое, як яго выкарыстоўваць, можна знайсці ў канцы матэрыялу.
Вынікі галасавання павінны быць вядомыя вучням, напрыклад, дасланыя настаўнікам разам з падзякамі за ўдзел
у трох частках урока.
|
Для падрыхтоўкі анкет ці апытанняў вы можаце выкарыстоўваць бясплатныя інструменты google або OneDrive. Для іх патрабуецца ўліковы запіс, створаны на www.gmail.com або www.outlook.live.com. Для Google можна стварыць тэкставы дакумент https://docs.google.com/document/, апытанне https://docs.google.com/, электронную табліцу https://docs.google.com/spreadsheets/, дзе вучні могуць далучацца да груп, выконваць мерапрыемствы і дзяліцца імі. Уліковы запіс на сайце www.outlook.live.com таксама дазваляе стварыць электронную табліцу, анкету ці дакумент. Гэтыя опцыі будуць бачныя пасля націску на значок у левай частцы экрана.
Для таго, каб вучні маглі ўводзіць інфармацыю ў дакументы, неабходна зрабіць гэтыя дакументы даступнымі да рэдагавання. У пакетах Microsoft і Google ёсць бясплатныя даведнікі пра тое, як пачаць працаваць:
https://support.office.com/pl-plhttps://support.google.com/
Гэтыя даведнікі таксама даступны на YouTube.
ZOOM і uberconference выкарыстоўваюцца для відэаканферэнцый з магчымасцю сумеснага прагляду з вашага камп’ютара – прэзентацый, вэб-сайтаў, тэкставых дакументаў. Абодва інструменты патрабуюць стварэння бясплатнага ўліковага запісу, на жаль, яны не перакладзены на беларускую мову, перавагай з'яўляецца магчымасць правядзення сустрэчы праз мабільны тэлефон і планшэт. Дадатковую інфармацыю можна знайсці па адрасе:
https://www.uberconference.com/www.zoom.us
і на старонках падтрымкі гэтых праграм
https://help.uberconference.com/hc/en-us
https://support.zoom.us/hc/en-us
Для ZOOM https://www.youtube.com/watch?v=sqQWppyLWuE
таксама падрыхтаваны польскі відэа-ўрок.
Інструментам для планавання сустрэч з’яўляецца https://doodle.com/en/, на жаль, ён таксама на англійскай мове, але яго высокая інтуітыўнасць і прастата не павінны быць вялікай перашкодай на працы. Інструкцыя, падрыхтаваная library.org, крок за крокам тлумачыць, як наладзіць такую форму: https://tiny.pl/tb5mf
Вы таксама можаце выкарыстоўваць шмат падручнікаў, размешчаных на youtube: https://www.youtube.com/watch?v=B2oZqrBmjKo
Перадача файлаў магчымая пры дапамозе прыкладанняў Messenger, WhatsApp, Skype. Вы таксама можаце зрабіць гэта з дапамогай віртуальных дыскаў, напрыклад, dropbox.com, гэты інструмент з'яўляецца бясплатным, пасля стварэння ўліковага запісу вы можаце стварыць спасылку, па якой вучні будуць адпраўляць сваю працу настаўніку. Такі дадатак можа быць значна большым, чым дазваляюць бясплатныя паштовыя серверы. Інструкцыя к dropbox: https://help.dropbox.com/pl-pl/files-folders/share/create-file-request
Падрыхтавалі:
Яцэк Стшэмечны – ідэя, Данута Стэрна – апрацоўка,
Міхал Шчэпанік – тэхнічныя рэкамендацыі
Пераклад Юрась Каласоўскі