Вучні праглядаюць два ролікі сацыяльнай рэкламы на тэму абароны ад каранавірусу. Аналізуюць, якія пасылы, якімі сродкамі даносяцца да гледачоў. У групах спрабуюць адрозніць інфармацыйны рэкламны ролік ад прапагандысцкага і стварыць сцэнар уласнай сацыяльнай рэкламы.
Прапануйце вучням паглядзець 2 відэа сацыяльнай рэкламы з аднолькавым пасылам: засцерагчы людзей ад распаўсюду каранавірусу. Скажыце, што адзін ролік - прыклад інфармавання, а другі - прыклад прапаганды. Але не агучвайце, якое відэа да якога тыпу адносіцца. Вучні павінны самі гэта вызначыць.
Ролік 1
Ролік 2.
Папрасіце вучняў абмеркаваць у парах (30 секунд) і выказацца, які ролік яны лічаць інфармацыйным, а які - прапагандай і чаму. Пацвердзіце, што яны вызначыліся верна. (Звярніце ўвагу на тое, ці захоўваюцца этычныя нормы ў роліках, ці не імкнуцца стваральнікі выклікаць занадта моцныя эмоцыі, каб знізіць крытычнасць мыслення).
Аб'яднайце вучняў у групы па 4-7 чалавек. Раздайце вучням карткі з словамі:
Паведамляе,
Інфармуе,
Раз'ясняе,
Тлумачыць,
Вучыць,
Пераконвае
Заклікае,
Агітуе,
Уздзейнічае на эмоцыі,
Уплывае
Намаўляе (дзейнічаць пэўным чынам, дае гатовыя рашэнні)
Маніпулюе
Папрасіце іх вызначыць, якія паняцці больш адпавядаюць інфармаванню, а якія - прапагандзе.
Групы наклейваюць стыкеры са словамі на дошку.
Калі ўзнікнуць спрэчныя моманты - настаўнік тлумачыць, што, напрыклад, інфармаванне сустракаецца і ў інфармацыйным і ў прапагандысцкім роліку, але інфармацыя падаецца па-рознаму. У інфармацыйным - праз перакананне і тлумачэнне, а ў прапагандысцкім - праз маніпуляванне (эмоцыямі, лічбамі, "экспертным" меркаваннем...).
Інфармацыйны ролік - інфармуе, тлумачыць і вучыць Прапагандысцкі - інфармуе і дае гатовае рашэнне. |
Настаўнік зачытвае азначэнне, што такое сацыяльная рэклама:
Сацыяльная рэклама - від некамерцыйнай рэкламы, скіраванай на змену грамадскіх паводзін і прыцягнення ўвагі да праблем грамадства.
Настаўнік просіць групы прыдумаць сцэнар сацыяльнай рэкламы. Прычым адны групы будуць рабіць сцэнар прапагандысцкага роліка, а іншыя - інфармацыйнага. (Гэта заданне можа быць дадзена ў якасці дамашняга, калі час не дазваляе зрабіць гэта ў класе).
Крытэрыі ацэнкі працы груп:
- Ці была выбрана праблема, сапраўды важная для грамадства
- Ці патлумачаны метады, якія выбраны для пераканання важнасці гэтай праблемы
Арыгінал практыкавання на медыятулкіце.