Настаўнца гісторыі Вольга Жураўлевіч стварыла 60 відэа-урокаў і сайт з матэрыяламі да іх

Вольга Георгіеўна Жураўлевіч, настаўнікца гісторыі і грамадазнаўства ДУА "Гімназія №1 г. Салігорска». стварыла сайт «Гэты загадкавы Старажытны свет» для падтрымкі вывучэння і выкладання гісторыі Старажытнага свету ў 5 класе.
 
Сайт змяшчае:
60 аўтарскіх відэа ўрокаў, створаных на аснове матэрыялу навучальнага дапаможніка па гісторыі Старажытнага свету для 5 класа (аўтары Кошалеў У.С., Перзашкевіч О.В., Прохараў А.А., Жураўлевіч В.Г.), 2020 г.
• 100 інтэрактыўных заданняў для праверкі ведаў па ўсіх тэмах курсу, створаных у сэрвісе LearningАpps.
• Спасылку на 24 наборы флэш-картак "Барабук" для запамінання інфармацыі.
• Пазлы-загадкі да ўрокаў абагульнення.
• Хрэстаматыю па гісторыі Старажытнага свету (укладальнікі і аўтары метадычнага апарату В.В. Забельнікава, С.А. Кудраўцава), Белы вецер, 2015 г.
• Спіс літаратуры для цікаўных.
 
 
Відэа ўрокі.
Відэа ўрокі створаны ў поўнай адпаведнасці з навучальным дапаможнікам, г.зн. ўтрымліваюць мінімальна неабходны і дастатковы для засваення праграмы матэрыял. Працягласць ўрокаў - ад 5 да 7 хвілін. Забяспечана максімальная візуалізацыя матэрыялу. Мінімальная колькасць тэксту на экране і максімальная колькасць ілюстрацый, карцін, рэканструкцый, гістарычных карт, схем, дыяграм.
 

 

УВАГА! Усе 60 відэа-ўрокаў Вы можаце знайсці на адмысловым  YouTube канале Вольгі Жураўлевіч. (Не забудзьце падпісацца і пакінуць каментар! )

Выкарыстанне відэа ўрокаў:
• Матывацыя, мэтавызначэнне. Кожны ўрок пачынаецца з праблемных пытанняў, займальных гістарычных фактаў, якія дапамагаюць навучэнцам сфармуляваць задачы ўрока.
• У якасці дамашняга задання (апераджальнага, у мадэлі «перавернуты клас» або па выніках вывучэння матэрыялу на ўроках).
• Прагляд на ўроку асобных фрагментаў (пунктаў параграфа) з пастаноўкай праблемных пытанняў перад праглядам.
 
Практыкаванні ў сэрвісе LearningАpps.
Да кожнага ўрока створаны інтэрактыўныя заданні (ад аднаго да трох). Да ўрокаў абагульнення ўсе практыкаванні тэматычных раздзелаў сканцэнтраваны ў "сетках". Акрамя таго, распрацаваны заданні для ўрокаў абагульнення.
 
Віды практыкаванняў:
• знайдзі пару (ўстанаўленне адпаведнасці);
• знайдзі аб'екты на карце;
• храналагічная лінейка;
• запоўні пропускі ў тэксце;
• класіфікацыя паняццяў, тэрмінаў;
• Так-Не (да-нетка);
• крыжаванкі;
• рэбусы;
• тэсты.
 
Выкарыстанне практыкаванняў LearningАpps:
• Самастойная праца з параграфам на ўроку і дома, самакантроль.
• Рабочы ліст з QR-кодамі - спасылкамі на практыкаванні.
• Квэст.
• Першаснае замацаванне пройдзенага на ўроку матэрыялу. Праца на інтэрактыўнай дошцы.
Дамашняе заданне.
 
Флэш-карткі «Барабук».
       Барабук - зручны рускамоўны бясплатны мабільны сэрвіс флэш-картак. Вядома, у вучобе галоўнае не завучыць, а зразумець. Аднак ёсць сітуацыі, калі запомніць вялікі аб'ём інфармацыі проста неабходна. Гэта могуць быць даты, тэрміны, ілюстрацыі, імёны гістарычных дзеячаў, геаграфічныя назвы, крылатыя выразы, любая іншая тэкставая і графічная інфармацыя. Барабук дазваляе выкарыстаць гатовыя наборы флэш-картак, трэніравацца, дзяліцца наборамі з калегамі і вучнямі.
На смартфон усталёўваецца бясплатны дадатак «Барабук». Скануецца QR-код - спасылка на папку з 24 наборамі картак. Інтэрнэт патрэбен толькі ў момант загрузкі набору картак на мабільную прыладу. Пасля таго, як набор картак загружаны, можна працаваць без інтэрнэту. Дома, у дарозе, дзе заўгодна вучань можа практыкавацца, правяраць сябе па зададзенай настаўнікам тэме.
Карткі можна выкарыстоўваць для адпрацоўкі ведаў тэрміналогіі, храналогіі, імёнаў гістарычных дзеячаў і багоў, крылатых выразаў, гістарычных славутасцяў, картаграфічных ведаў.
 
 
Выкарыстанне картак «Барабук»:
• Самастойная работа вучняў дома.
• Арганізацыя паўтарэння да ўрокаў абагульнення.
• Праца з матываванымі вучнямі, падрыхтоўка да алімпіяд.
• Пазакласныя мерапрыемствы (як адзін з этапаў інтэлектуальнай гульні).
 
Пазлы.
Пазлы створаны для ўрокаў абагульнення. Сабраўшы ілюстрацыю, навучэнцы змогуць даведацца, як выглядаў каляндар мая, шумерскія кругі задыяку, тэракотавая армія Цынь Шыхуандзі і інш.
 
Хрэстаматыя.
Да кожнага ўрока зробленая «нарэзка» з «Хрэстаматыі па гісторыі Старажытнага свету» (укладальнікі і аўтары метадычнага апарату В.В. Забельнікава, С.А. Кудраўцава), Белы вецер, 2015 г.
 
Выкарыстанне хрэстаматыі:
• Праца з крыніцамі на ўроку.
• Падрыхтоўка навучэнцамі паведамленняў.
• Праца з матываванымі вучнямі.
• Праца над праектамі.