Лаві фэйк або што агульнага ў чалавека з бананам.

Зомбi-фэйк — страшылка цi сродак манiпуляцыi? Цi ведаеце вы, для каго, у першую чаргу, быў створаны iнтэрнэт? Варыянты адказаў: для навукоўцаў, прэзiдэнта, настаўнiкаў або ваенных? Дзе ў Кембрыджскiм унiверсiтэце была ўстаноўлена першая ў гiсторыi вэб-камера? На камп'ютары, кававарцы, тэлефоне або халадзiльнiку? А што такое зомбi-фэйк? Калi адказаў у вас няма, то самы час пашукаць iх у сецiве.

Стваральнiкi iнтэрактыўнага квiз-кахута «МедыяMIX», шасцiкласнiцы сярэдняй школы № 1 з Пастаў Маргарыта ЯНУШ, Аляксандра КАЗЛОВА i Вiкторыя ЗЕЛЯНКЕВIЧ шмат часу правялi над прыдумваннем для яго цiкавых i нестандартных пытанняў, шукалi першакрынiцы. I даведалiся, напрыклад, што ДНК чалавека на 41 працэнт паўтарае ДНК банана. I гэта не фэйк, а факт. Iх сумесная работа перамагла на конкурсе для падлеткаў «Лафi фэйк» у намiнацыi «Iнтэрактыўныя медыя». Дзяўчаты кажуць, што праект быў створаны, каб звярнуць увагу равеснiкаў на тое, як важна быць медыяадукаваным. Iнтэрактыўная гульня складаецца з 27 пытанняў па розных аспектах медыяадукацыi, якiя заахвочваюць не толькi дзяцей, але i дарослых паглыбiцца ў тэму. Да яе ёсць праграма з адказамi i дапоўненай iнфармацыяй па кожным пытаннi. А дапамагала дзяўчатам у рабоце над праектам iх настаўнiца англiйскай мовы Iна Вiтальеўна Плешавеня.

Настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы №1 з Пастаў Іна Плешавеня і яе вучні (злева направа) Аляксандра Казлова, Міхаіл Кучынскі, Вікторыя Зелянкевіч і Маргарыта Януш

Медыяадукацыйных «Оскараў» уручалi ўжо другi раз, але сёлета цырымонiя праходзiла нестандартна.

— Хто б мог падумаць, што медыяiнфармацыйныя кампетэнцыi спатрэбяцца нам так хутка? З-за пандэмii падвядзенне вынiкаў i фестываль медыяадукацыi нам прыйшлося праводзiць у анлайн-фармаце на платформе ZOOM, — зазначыла намеснiк старшынi Таварыства беларускай школы Тамара МАЦКЕВIЧ. — Да таго ж усе пераканалiся ў тым, наколькi актуальныя медыйныя веды, бо пандэмiя каранавiруса спарадзiла iнфадэмiю, якую мы не можам спынiць. Нiхто не думаў, што падзеi будуць развiвацца так iмклiва. У пачатку года ўсе абмяркоўвалi вынiкi даследавання PISA, якое паказала, што ў свеце толькi адзiн з дзесяцi вучняў можа адрознiць факт ад выдумкi. А ў Беларусi толькi чатыры працэнты 15-гадовых падлеткаў, што ўдзельнiчалi ў даследаваннi, паказалi сваю здольнасць да крытычнага асэнсавання iнфармацыi. I пакуль мы думалi, што з гэтым рабiць, iнфадэмiя, якая ахапiла ўсе СМI, дала зразумець, што думаць, насамрэч, няма калi — трэба дзейнiчаць.

Конкурс «Лафi фэйк» дазволiў у пэўнай ступенi паказаць вынiкi эфектыўнасцi медыяадукацыйнай практыкi ў нашых школах i парадавацца за вучняў. Фактычна падлеткi памянялiся сёння месцамi з дарослымi: на iх ляжыць задача — навучыць сваіх бацькоў і нават педагогаў медыйным навыкам, крытычнаму мысленню, уменню адрознiваць праўду ад няпраўды, факты ад выдумак, пазнаёмiць з метадамi манiпуляцыi i дэкадавання навiн. I ў iх гэта выдатна атрымлiваецца...

Творчасць падлеткаў нiхто не абмяжоўваў: конкурснай работай маглi быць мультымедыя (аўдыя цi вiдэа, клiп, мiнi-фiльм, анiмацыя, навучальны вiдэаролiк, падкаст), графiчныя i iнтэрактыўныя медыя (iнфаграфiка, фотарэпартаж, плакат, комiкс, гульня, квiз, суполка або старонка ў сацыяльнай сетцы) цi тэкставыя медыя (лонгрыд, блог, пост, артыкул у школьнай прэсе, журналiсцкае расследаванне, рэпартаж i iншыя).

Філіп Грыцук, пераможца ў намінацыі "Інтэрактыўныя медыя"

I вызначыць пераможцаў аказалася вельмi няпроста. Напрыклад, у намiнацыi «Iнтэрактыўныя медыя» акрамя дзяўчат з Пастаў быў яшчэ адзiн пераможца, якi набраў такую ж колькасць балаў, — гульня для падлеткаў «Media Literacy Marathon». Яе аўтары — дзевяцiкласнiкi Фiлiп ГРЫЦУК, Даша ЖУРАЎЛЁВА i Палiна ЛАЗАРАВА з бабруйскай гiмназii № 1. Сябры кажуць: «Жыццё змяняецца, тэхналогii змяняюцца, мы змяняемся, але адно застаецца ранейшым: мы i iнтэрнэт, мы i сацыяльныя сеткi. У апошнiх мы маем зносiны, працуем, вучымся... Але часта даводзiцца сутыкацца з недакладнай, часам адкрыта лжывай i нават хамскай iнфармацыяй. Як засцерагчы сябе ў сетках? Як дапамагчы iншым? Спрабуючы адказаць на гэтыя пытаннi, мы i запусцiлi праект «Media Literacy Marathon».

У намiнацыi «Графiчныя медыя» перамогу святкавалi васьмiкласнiцы з сярэдняй школы № 2 Столiна Настасся БРУЦКАЯ i Кацярына САВIЦКАЯ, якiя стварылi цэлы комiкс «Дай пяцёрачку». Як адзначыў член журы, прафесар кафедры педагогiкi i менеджменту адукацыi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Мiкалай ЗАПРУДСКI, графiчныя медыя — не самая простая намiнацыя. Там патрабуецца не проста iдэя i яе медыйнае напаўненне, але яшчэ i мастацкiя кампетэнцыi, уменне выстройваць кампазiцыю, падбiраць удалыя колеравыя рашэннi. I дадаў: «Але, зразумела, нельга перамагчы ў конкурсе, не беручы ў iм удзелу!»


Ганна Зямлянік - пераможца ў намінацыі "Тэкставыя медыя"

У «Тэкставых медыя» найлепшай стала работа, прысвечаная iнтэрпрэтацыi аповесцi Уладзiмiра Караткевiча «Дзiкае паляванне караля Стаха» сродкамi кiнамастацтва. Яе аўтар — Ганна ЗЯМЛЯНIК, цяпер ужо выпускнiца тураўскай сярэдняй школы № 2 кажа: «Апошнiм часам мае равеснiкi часта замяняюць чытанне кнiг праглядам кiнафiльмаў. Кiно, мультфiльмы, серыялы складаюць значную частку медыяспажывання сучаснага школьнiка. Я iмкнулася даказаць, што прагляд фiльма не можа замянiць тэкст-першааснову, таму да экранiзацыi трэба ставiцца крытычна i разглядаць яе ў якасцi дапаўнення да кнiгi, а не ў якасцi раўназначнай замены. Прапаную правесцi параўнальны аналiз аповесцi Уладзiмiра Караткевiча «Дзiкае палявання караля Стаха» i аднайменнай кiнастужкi Валерыя Рубiнчыка ды вызначыць супадзеннi i несупадзеннi ў iнтэрпрэтацыi тэмы, iдэi, сiстэмы вобразаў, жанравай спецыфiкi аповесцi i кiнастужкi».

Аляксандра Жаркевіч і Дар'я Юшчанка - пераможцы ў намінацыі "Мультымедыя"

А сапраўднымi трыумфатарамi медыяконкурсу «Лавi фэйк» сталi выпускнiцы бабруйскай гiмназii № 1 Аляксандра Жаркевiч i Дар'я Юшчанка. Так, у намiнацыi «Мультымедыя» ўсiх членаў журы скарыла iх вiдэа «Праўдзiвае слова, альбо «Як не трапiць у пастку фэйкаў». Па словах дзяўчат, гэта была спроба вырашыць такую праблему, як манiпуляцыя людзьмi ў СМI i iнтэрнэце праз стварэнне, выкарыстанне i распаўсюджванне фэйкавых навiн. Другая работа, створаная бабруйскiмi адзiнаццацiкласнiцамi, была заяўлена ў «Тэкставых медыя» — гэта старонка, прысвечаная фэйкам i фактчэкiнгу. Яна аказалася настолькi грунтоўнай, настолькi добра структураванай i рознабаковай, што мiма не змаглi прайсцi не толькi члены журы, але i ўсе, хто цiкавiўся конкурсам. Таму прыз глядацкiх сiмпатый за гэту работу — цалкам лагiчны i справядлiвы вынiк.

Надзея НІКАЛАЕВА,  Звязда