Як зацікавіць вучняў прыродай падчас пандэміі? 11 анлайн-метадаў ад АПБ

 

Як зацікавіць вучняў прыродай падчас пандэміі? 11 анлайн-метадаў ад АПБ

 11 анлайн-актыўнасцяў па тэме прыроды ад грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

 Прырода "анлайн": 11 адукацыйных актыўнасцяў для дзяцей ад АПБ

На вуліцы лета і надышоў час школьных лагераў. Аднак эпідэміялагічная сітуацыя прымушае шукаць новыя дыстанцыйныя падыходы да навучання і напаўнення вольнага часу вучняў. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) падрыхтавала 11 актыўнасцяў, якія дапамогуць зацікавіць дзяцей дзікай прыродай і экалогіяй анлайн.
 

  1.  Дыстанцыйны курс для пачаткоўцаў-бёрдвотчэраў ад АПБ.  
З дапамогай онлайн-курса можна разам з вучнямі навучыцца адрозніваць 40 самых распаўсюджаных гарадскіх відаў птушак і даведацца больш пра захапляльнае хобі — назіранне за птушкамі, або бёрдвотчынг. Для зручнасці курс падзелены на тэматычныя модулі: «У вады», «Каля дома», «У парку», «Зімой».  У кожным модулі і ў канцы курса прапануецца тэст, а кожны паспяховы курсант атрымлівае сертыфікат. Прапануем такі фармат працы: настаўнік з вучнямі праходзяць курс з уласных дэвайсаў. Абмяркоўваць матэрыял можна ў Zoom або ў агульным чаце.

http://course.ptushki.org

 

  1. "Сфатаграфаваць" дзікую прыроду праз вэбкамеру.
У свеце шмат вэбкамер, расстаўленых па лясах, лугах і нават паблізу ад гнёздаў для сачэння за дзікай прыродай 24/7. Можна прапанаваць вучням павандраваць па свеце праз гэтыя камеры і паназіраць за рознымі насельнікамі дзікай прыроды. Акрамя таго, прапануйце ім рабіць "фатаграфію"-скрын экрана кожны раз, калі бачаць цікавых жывёл і птушак, і дасылаць у агульны чат для абмеркавання. Лепшыя "фатаграфіі" можна запосціць у сторыс Instagram, адзначыўшы старонку АПБ @apb_birdlife_belarus. Да прыкладу, паназіраць за двума гнёздамі сокала-пустальгі з Брэста можна па спасылцы: https://birdwatch.by/pustalga-brest2020

 

  1. Зрабіць уласныя Instagram-маскі па тэме дзікай прыроды.

Смешныя маскі захапілі інтэрнэт. Прапануйце вучням зрабіць уласныя маскі для Instagram. Дзеці асвояць прышпільную і нескладаную тэхналогію, а таксама павывучаюць фотаздымкі і факты пра дзікую прыроду. Напрыклад, можна зрабіць маску "Якая ты сёння птушка" з выпадковымі смешнымі выявамі птушак.  Вам спатрэбяцца прыкладанні ARLOOPA і Spark AR Studio. Простыя ўрокі па стварэнні масак можна знайсці ў інтэрнэце па запыце "Як стварыць маску для Instagram".

 

  1. Вучыцца ў блогераў і ў сацыяльных сетках экспертаў.

каштоўнай крыніцай інфармацыі для выкладчыкаў сёння выступаюць лідары грамадскай думкі — блогеры. Экаблогеры працуюць на пляцоўках Youtube, Instagram, Tiktok і ў іншых сацыяльных сетках. Прапануйце вучням падпісацца на тры блогі прыродаахоўнай тэматыкі, вывучыць іх стужкі і падзяліцца самымі цікавымі пастамі. Напрыклад, Lera aloe, ecoblogiya, kristinaplanet, habit_for_planet, greener.with.kristina ў Instagram. Падпісацца ў сацсетках можна і на экалагічныя і прыродаахоўныя арганізацыі. На старонцы АПБ у Instagram вучні даведаюцца, што рабіць, калі знайшлі на зямлі птушаня, факты пра розных беларускіх птушак, а Цэнтр экалагічных рашэнняў (ecoidea.by) даступнай мовай распавядае, як абраць шматразовую кружку і як сартаваць смецце. Прапануйце вучням прачытаць 10 пастоў і пакінуць каментары ці пытанні пад самымі цікавымі.

  1. Прамыя трансляцыі з экспертамі.

Тэхнічныя параметры Instagram дазваляюць лёгка правесці для вучняў прамую трансляцыю з запрошаным экспертам па ахове прыроды. Можна паспрабаваць дамовіцца з мясцовым актывістам, прадстаўніком экалагічнай арганізацыі або блогерам. Гэта можа быць інтэрв'ю з магчымасцю для вучняў задаць пытанні, міні-лекцыя, экскурсія па месцы працы і ўсё, на што хопіць фантазіі і што будзе цікава вучням.

  1. Тыдзень віктарын у Instagram.
Акрамя прамых трансляцый, Instagram дазваляе рабіць гульні-віктарыны ў сторыс. Такі гульнёвы фармат цікавы і просты ў выкарыстанні.  Можна дамовіцца з вучнямі, што пасля праходжання матэрыялу па нейкай тэме кожны з іх падрыхтуе віктарыну з пытаннямі і варыянтамі адказаў: напрыклад, "Дзе зімуе гэтая птушка", "чырванакніжныя ці не гэты від птушак" і г.д.  А затым кожны дзень на працягу тыдня можна гуляць і вучыцца адначасова.

 

  1. Прагляд дакументальнага кіно з бінга. 

Для кінапрагляду з гульнёй бінга трэба гэта самае бінга падрыхтаваць.  Напрыклад, для прагляду фільма пра птушак, можна скласці і раздрукаваць табліцу з тыповымі дзеяннямі крылатых; "птушка чысціць пёры", "птушаняты крычаць у гняздзе", "птушкі ляцяць клінам" і г.д. Вучні глядзяць любы дакументальны фільм з прапанаванага вамі спісу і выкрэсліваюць тыя пазіцыі, якія ўбачаць. А пасля прагляду можна параўнаць табліцы і абмеркаваць, якія моманты ў фільмах былі найбольш запамінальнымі. Можам прапанаваць для прагляду «Жыццё птушак» Дэвіда Атэнбора, "Вялікі год", "Распрастай крылы", шматсерыйны фільм "Птушкі", "Планета Зямля", “Птушкі - вандроўны народ”, "Дом".

  1. Разам з вучнямі прайсці курс пра "зялёны" лад жыцця "Цяпер так".Курс разлічаны на тых, хто разумее, што рэсурсы планеты не гумовыя. У курсе шэсць модуляў. Навучанне праходзіць праз электронную пошту. Кожны тыдзень вы будзеце атрымліваць ліст з практычнай інфармацыяй, як зрабіць жыццё больш прыязным да навакольнага асяроддзя. Затым адабраныя вамі веды і парады можна перадаваць вучням. Усе заданні і поспехі можна абмяркоўваць на групавых званках у Zoom або ў агульным чаце. Курс бясплатны, пачаць можна ў любы дзень. Першы модуль (5 лістоў) прысвечаны асобнаму збору смецця. https://tepertak.ru

 

  1. Ідэі для адзіночных шпацыраў — прыкладанні для распазнавання галасоў птушак і назваў раслін.

Предложите тем ученикам, которые ходят гулять, установить на телефон приложение BirdNerd (подходит для телефонов с хорошим микрофоном). Оно анализирует птичьи голоса и показывает, кто из пернатых поёт. А приложение АПБ Ptushki помогает определить птицу по цвету оперения, форме клюва, месту и сезону встречи и другим характеристикам. Существуют приложения и для распознавания растений, например, Plantsnap. Можно давать ученикам конкретные задания, например, распознать 5 разных птиц и 5 растений в местном парке или в лесу и поделиться информацией с другими учениками в общем чате. Прапануйце тым вучням, якія выходзяць на прагулкі, усталяваць на тэлефон прыкладанне BirdNerd (падыходзіць для тэлефонаў з добрым мікрафонам). Яно аналізуе птушыныя галасы і паказвае, якая птушка спявае. А прыкладанне АПБ Ptushki дапамагае вызначыць птушку паводле колеру апярэння, формы дзюбы, месца і сезона назірання і іншых характарыстык. Існуюць прыкладанні і для распазнання раслін — напрыклад, Plantsnap. Можна даваць вучням канкрэтныя заданні. Напрыклад, распазнаць 5 розных птушак і 5 раслін у мясцовым парку ці ў лесе і падзяліцца інфармацыяй з іншымі вучнямі ў агульным чаце.

  1. На сувязі з прыродай: нумары птушак і Telegram-бот.

Нядаўна ў птушак з'явіліся свае нумары тэлефонаў і Telegram-бот @ptushkabot. Прапануйце вучням патэлефанаваць і паслухаць галасы дзікай прыроды, а заадно прайсці тэст у Telegram. Нумары тэлефонаў птушак можна знайсці тут: https://ptushki.org/news/689311.html.

  1. Анлайн-гульні.

Дзеці гулялі і будуць гуляць у кампутарныя гульні. Гэта можна выкарыстоўваць для адукацыйнага працэсу. Па спасылцы вы знойдзеце 7 гульняў рознай складанасці на прыродную тэматыку. І цікава, і час бавіцца з карысцю: http://games.florafauna.by . Калі гульні не запускаюцца адразу, трэба адмяніць у браўзэры забарону на флэш-тэхналогіі (інструкцыю можна знайсці ў пашукавіку).

 

Таццяна Карнялюк, Раснянская сярэдняя школа Камянецкага раёна:
 - Мы з дзецьмі прымаем удзел у клубе «Крылаты дазор» ужо пяты год. За гэты час наш клуб вырас з 5 да 21 удзельніка. Матэрыялы ад АПБ яркія, наглядныя і пазнавальныя.  Пасяджэнні клуба ў нас праходзяць раз на тыдзень, і заўсёды ёсць што абмеркаваць.  Цяпер дзеці — юныя блогеры, так што мы актыўна карыстаемся інтэрнэтам: робім прамыя ўключэнні з лесу, назіраем за жывёламі па вэбкамеры, кантактуем праз Вайбер. Вучням цікавей ўсё рабіць з гаджэтамі, гэта дадае новых фарбаў у заняткі.
 

Наталля Саракавік, куратар клубаў "Крылаты дазор":

- Важная частка ў працы з клубамі "Крылаты дазор" метадычныя матэрыялы для выкладчыкаў і вучняў. Мы стараемся рабіць іх сучаснымі і займальнымі, бо калі дзеці зацікавяцца прыродай яшчэ ў школе, то і дарослымі яны будуць ставіцца да яе адказна і беражліва. Далучайцеся да клубаў АПБ "Крылаты дазор", трымайце сувязь з калегамі, аднадумцамі і спецыялістамі і дапамагайце дзецям усталяваць сувязь з прыродай. Каб запісацца, запоўніце анкету па спасылцы https://ptushki.org/club/klub-krylaty-dazor. Чакам вас.

 

 

Кантакт для прэсы: Наталля Саракавік, куратар клубаў "Крылаты дазор": тэл.  +375 29 626 51 20, электронная пошта sarakavik@ptushki.org.

 

Клубы “Крылаты дазор” — гэта асаблівы від сяброўства ў АПБ для людзей, якія працуюць з дзецьмі: настаўнікаў, кіраўнікоў школьных гурткоў і юннатаў. Усім выкладчыкам аказваецца метадычная падтрымка, выдаецца каляндар мерапрыемстваў АПБ і матэрыялы для дзяцей, членскія камплекты, ствараюцца ўмовы для зносін і абмену вопыту з калегамі.

 

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 г. — Нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі "BirdLife International", у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта больш за 2500 членаў, валанцёраў і прыхільнікаў, 130 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны - далучайцеся і вы!

 

Кантакты АПБ: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офис 4.

(+375 17) 348 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

 

Ілюстрацыі:

https://drive.google.com/drive/folders/14CMVprNqs2x2IxNS1xTNH9uwP1kKptxQ?usp=sharing