Курс "Гатовы да ДН”: у чым сакрэт поспеху?

У час з 13 па 20 чэрвеня праходзіў пяты набор анлайн-курса “Гатовы да ДН”, які атрымаў дадатак да назвы - “Готовы к ДО: proДОлжение”. Хвалю падхапілі каля 100 педагогаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі. Па меркаванні удзельнікаў курса, гэта быў вельмі натхняльны і феерычны досвед, які даў магчымасць правесці падагульненне і рэфлексію па тэме дыстанцыйнага навучання, яго актуальнасці і перспектывах.
 
Гісторыя курса пачалася ў сакавіку. Каб дапамагчы педагогам адаптавацца да новых умоў працы падчас пандэміі, былі ініцыяваныя некалькі адукацыйных і сацыяльных праектаў, да рэалізацыі якіх далучаліся грамадскія арганізацыі і прадстаўнікі бізнесу. У прыватнасці, ініцыятарамі праекта “Дапамога школам. Вучым(ся) лёгка і бяспечна” выступілі IT-кампанія “Вайзар Геймз”, асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” і мясцовы адукацыйны фонд “Новая школа” (заснавальнік — БПСашчадбанк у супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі). 
 
Праект “Дапамога школам. Вучым(ся) лёгка і бяспечна” стартаваў з запуску экспрэс-курса “Гатовы да ДН (дыстанцыйнага навучання)”, і ў першы паток курса трапілі 50 настаўнікаў з 33 школ з розных рэгіёнаў Беларусі, з якімі былі знаёмы арганізатары і якія працуюць у іншых праектах (“Настаўнік для Беларусі”, “Праз ТЭАТР”, “STEM-цэнтры”). Настаўнікі прайшлі навучанне і пачалі работу па ўкараненні навучання з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.
 
На ўдзел у 2—5 патоках курса было атрымана больш за 3000 заявак ад настаўнікаў. Усе заяўкі былі апрацаваны арганізатарамі. За ўвесь час існавання праекта ў курсе “Гатовы да ДН” прынялі ўдзел каля 950 настаўнікаў і прадстаўнікоў адміністрацыі прыкладна больш як з 350 школ краіны. “Готовы к ДО: proДОлжение” быў арганізаваны дзякуючы запыту настаўнікаў, якія адзначылі высокі ўзровень арганізацыі ўсіх набораў. Што ж адбывалася падчас апошняга курса, у чым яго асаблівасць і чаму ён меў такі поспех сярод настаўнікаў? 
 
Спачатку галоўнай ідэяй быў абмен вопытам паміж выпускнікамі папярэдніх набораў, якія прайшлі праз курсы і мелі магчымасць прымяніць атрыманыя ў сфера ІКТ веды на сваіх вучэбных занятках у школе на працягу чацвёртай чвэрці. Аднак арганізатары курса атрымалі яшчэ  шмат анкет-заявак і ад такіх настаўнікаў, якія дагэтуль не прымалі ўдзел у курсах “Гатовы да ДН”, але ж мелі вялікую прагу і патрэбу – апынуцца на іх. Гэтыя акалічнасці паспрыялі ўзнікненню ідэі аб’яднання “навічкоў” з “майстрамі-практыкамі” (былымі выпускнікамі папярэдніх курсаў). Дзеля далучэння “навічкоў” папярэдне з іх была створана асобная група з гучнай назвай “О_мікрон! Гатовы да ДН_5!”, з якімі ў баку ад іншых удзельнікаў мадэратары курса працавалі дадаткова праз тэлеграм-чат, дзе штодзённа на працягу ўсяго курса ажыццяўлялася суправаджэнне навучання “навічкоў”, а таксама праводзіліся анлайн-сустрэчы па рабоце ў ZOOM.
 
 
Пяты набор  адбыўся ў фармаце НЕканферэнцыі. Стартаваў курс з анлайн-сустрэчы “Знаёмства”, дзе сустрэліся і ўдзельнікі, і арганізатары, каторыя займелі магчымасць убычыць адзін аднаго, успомніць гісторыю мінулых курсаў, абмеркаваць мэты, задачы, арганізыйныя моманты і фармат новых сустрэч. Ужо на наступны дзень пачалося правядзенне сесій з экспертамі-настаўнікамі, якіх пазначылі ўдзельнікі ў регістрацыйных анкетах, а таксама адбыўся пітчынг: мерапряемства, на якім удзельнікі прэзентавалі ў межах адной хвіліны свой вопыт у сферы ІКТ. Па выніках пітчынга выступоўцам была дадзена магчымасць унесці сваю тэму ў расклад заняткаў і правесці майстар-клас для астатніх “курсантаў”. Тэмы, якія заявілі настаўнікі, былі настолькі яскравыя, што арганізатарамі курса было прынята рашэнне абысціся без галасавання і даць магчымасць кожнаму, хто меў жаданне, на працягу тыдня выступіць і падзяліцца сваім вопатам у вобласці інструментаў, метадаў і падыходаў да правядзення заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для арганізацыі бесперапыннага і бяспечнага адукацыйнага працэсу. Варта адзначыць, што некалькі ўдзельнікаў, атрымаўшы натхненне ад калег, пажадалі падзяліцца вопытам ужо ў працэсе навучэння. І за тыдзень інтэнсіва было праведзена 42 анлайн-факультатывы ў ZOOM.
 
Унікальным гэты набор “Готовы к ДО: proДОлжение” з’яўляўся яшчэ і таму, што ўся камунікацыя вялася праз закрытыю групу ў Facebook, дзе быў змешчаны расклад заняткаў, публікаваліся пасты пра ўдзельнікаў і экспертаў, што праводзілі вебінары, а таксама спасылкі на ZOOM-канферэнцыі. Гэта быў новы вопыт і для каманды арганізатараў праекта, і для „курсантаў“. Зараз у гэтай групе змешчаны спасылкі на запісы вебінараў, якія можна перагледзець яшчэ раз і звярнуцца да тых вебінараў, на якіх не было магчымасці прысутнічаць.  
 
Усе, хто мае жаданне, могуць далучыцца да “Готовы к ДО: proДОлжение” ў  Facebook па спасылцы https://www.facebook.com/groups/581328946104059.  Кантэнт групы і зараз працягвае папаўняцца новымі пастамі і каментарыямі ўдзельнікаў, а таксама анонсамі анлайн-мерапрыемстваў.
 
У курса ёсць і старонка ў Instagram, да якой таксама можна далучыцца па спасылцы https://www.instagram.com/p/CBAULOPjnCn/?igshid=1ej20ik4ep5y6 
 
Хацелася б адзначыць, што кіраўніцтва пректам “Гатовы да ДН №4” і “Готовы к ДО: proДОлжение” было перададзена арганізатарамі групе ініцыятыўных настаўнікаў, якія зладзілі курсы поўнасцю самастойна. У арганізацыі 5-га набора прынялі ўдзел: Таццяна Багдановіч, Вераніка Бурая, Яўген Луферчык, Дар’я Падбярэзская, Таццяна Пархамчук, Іван Пясенка , Вікторыя Раманенка, Марыя Халюкова, Варвара Чарнавец.
Каманда выказвае ўдзячнасць за супрацоўніцтва, дапамогу ў арганізацыі курса і экспертныя рэкамендацыі партнёрам курса: IT-кампаніі Vizor Games, асацыяцыі “Адукацыя для будучага”, суполцы настаўнікаў з праграмы “Настаўнік для Беларусі”.
 
Пра паспяховасць праекта “Готовы к ДО: proДОлжение” можна меркаваць па зваротнай сувязі, якая была атрымана ад удзельнікаў пасля навучання, а таксама па актыўным удзеле педагогаў у мерапрыемствах падчас правядзення курса. Самыя крэатыўныя настаўнікі нават напісалі вершы на старонцы ў Facebook як успамін аб праекце, а Святлана Іванюшына падаравала курсу гімн-песню, якую ўсе ўдзельнікі дружна праспявалі на фінальнай сустрэчы.
 
 
Спецыяльна для Nastaunik.info
Таццяна Багдановіч, настаўніца фізікі ДУА“Гімназія №1 г.Бабруйска”,
Марыя Халюкова, настаўніца замежнай мовы ДУА“Сярэрдняя школа №17 г.Оршы”