Ведаем свае правы: Мяне чакае допыт. Да мяне прыйшлі з вобшукам. Што рабіць?

На сайце SOS.belngo.info чытайце памятку і глядзіце відэа пра тое, як паводзіць сябе на допыце. А таксама, азнаёмцеся з псыхалогіяй зносінаў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў у аддзяленьні міліцыі. Даведайцеся, што такое абгавор і як супрацьстаяць ўгаворам следчых. Калі вы – сведка, то варта ведаць пра свае правы і абавязкі. Пацікаўцеся, што такое "падпіска аб неразгалошванні".
 
Мяне затрымалі. Што рабіць?
 
Адразу паведамі праваабаронцам:
Прозвішча, імя, імя па-бацьку,
Месца затрымання (трансляцыя геалакацыі),
Хто затрымаў,
Нумар тэлефону блізкіх,
Інваліднасць/хвароба, патрэба ў леках,
Грамадзянства (калі адрознае ад беларускага).
 
ТЭРМІНОВЫ прыём інфармацыі і тэрміновае кансультаванне ў выпадку затрыманняў:
 
+375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
@ViasnaSOS (тэлеграм), +375 17 394 63 11,
+375 17 377 55 40, тэлеграм-бот.

Даведацца, дзе знайсці дапамогу, пасля вызвалення можна тут.
 
У праграмме  "Маю права" праваабаронца Андрэй Палуда распавядае, як паводзіць сябе падчас допыту.
 
У відэа адказы на пытанні:
00:25 - З чаго пачаць, калі прыйшла позва на допыт?
00:48 - Ці можна не прыйсці на допыт?
01:02 - Ці можна карыстацца дапамогаю адмыслоўцаў?
01:24 - У які час могуць праводзіць допыт?
01:37 - Колькі можа доўжыцца допыт?
01:55 - Ці можна адмовіцца сведчыць супраць сябе?
02:22 - Што рабіць, калі следчыя ставяць пытанні не па справе?
03:03 - Які дакумент складаюць падчас допыту?
03:25 - Хто запісвае паказанні?
03:56 - На што варта звярнуць увагу ў пратаколе?