Новая кніга ТБШ: Медыяграматнасць і фізіка: дапаможнік для настаўнікаў

Якубоўская Э.М.
Медыяграматнасць і фізіка: дапаможнік для настаўнікаў / Э.М. Якубоўская. — Мінск, 2020. — 73 с.
 
Дапаможнік накіраваны на фарміраванне медыяграматнасці вучняў у працэсе навучання фізіцы. У кнізе прыведзены кароткія тэарэтычныя звесткі аб розных аспектах медыяграматнасці, нададзена ўвага пытанням методыкі ўкаранення медыяграматнасці, і размешчаны шматлікія ідэі задач, якія могуць быць выкарыстаны падчас заняткаў па фізіцы. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў фізікі, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, развіваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.
© ТБШ
© Nastaunik.info
 
ЗМЕСТ
Ад аўтара 
I. Медыяграматнасць і пакаленне Z 
II. Магчымасці фарміравання медыяграматнасці на ўроках фізікі  
1. Урокі-канферэнцыі
2. Перакуленыя ўрокі 
3. Метад кейсаў (case study) 
4. Метад “Ведаем — хацелі б даведацца — даведаліся” 
III. Відэаграматнасць  
1. Даследаванне мастацкіх фільмаў  
2. Даследаванне кароткіх відэаролікаў
3. Даследаванне мультфільмаў 
4. Даследаванне камп’ютарных гульняў 
IV. Візуальная граматнасць  
V. Рэкламная граматнасць  
VI. Стварэнне ўласных прадуктаў 
1. Стварэнне памяткі шляхам параўнання розных пунктаў гледжання на праблему  
2. Складанне постара 
3. Праца з інфаграфікай 
VII. Навінная граматнасць
Выкарыстаныя крыніцы
Гласарый
 
Ад аўтара 
У сучасным свеце мас-медыя фактычна ператварыліся ў своеасаблівую “паралельную школу” для вучняў. Пры гэтым яны аказваюць як станоўчае, так і адмоўнае ўдзеянне, і гэта абумоўлівае неабходнасць укаранення медыяадукацыі ў школьны навучальны працэс. Сучасная школа проста абавязана вучыць школьнікаў медыяграматнасці, каб фарміраваць уменні адэкватна ўспрымаць і правільна ставіцца да інфармацыйнага патоку. Інфармацыйныя ўменні і навыкі можна эфектыўна фармі-раваць у працэсе вывучэння прадмета “Фізіка”, выкарыстоўваючы на ўроках розныя метадычныя прыёмы і сучасныя тэхналогіі.
 
Праблемы медыяграматнасці сёння асабліва актуальныя таму, што сродкі масавай інфармацыі часам адыгрываюць больш важную ролю ў выхаванні і адукацыі дзіцяці, чым бацькі або педагогі. На этапе свайго сталення дзеці пастаянна знаходзяцца пад уздзеяннем сродкаў масавай інфармацыі, якія актыўна развіваюцца, і кантраляваць іх уздзеянне ні бацькі, ні педагогі не ў стане. Ва ўмовах асаблівага ўплыву СМІ на сучас-ных школьнікаў уяўляецца асабліва важным выкарыстоўваць патэнцыял медыяадукацыі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Выкарыстанне сродкаў медыя спрыяе адаптацыі школьнікаў да дарослага жыцця, фарміра-ванню асабова-маральных якасцяў, уменняў абараняць сябе ад маніпулявання свядомасцю.
 
Часта можна сустрэць меркаванне, што медыяадукацыя сёння — гэта ўменне весці актыўную абарону ад патоку інфармацыі. У кнізе выка-рыстаны падыход аналітычнага даследавання той інфармацыі, з якой сустракаюцца навучэнцы на ўроках фізікі. Паказваюцца перавагі і неда-хопы элементаў медыяграматнасці. Выкарыстанне тэхналогіі крытычнага мыслення павінна навучыць вучня асэнсавана і самастойна працаваць з рознымі відамі медыятэкстаў, крытычна ставіцца да любых сцвярджэнняў, не прымаць нічога на веру без доказаў, але быць пры гэтым адкрытым да новых ідэй і метадаў. Медыятэксты павінны арганічна ўпісвацца ў змест урока і спалучацца з праграмным матэрыялам, каб дасягнуць метадычнай мэты ўрока.
Кніга дапаможа настаўнікам фізікі (і не толькі) зразумець важнасць медыяграматнасці, рэалізаваць практыкаванні, каб навучыць падлеткаў у паўсядзённым навучальным працэсе. На ўроку фізікі па-ранейшаму першаснай застанецца фізіка, а медыяадукацыя зробіць яго больш цікавым і займальным.
 
Эла Якубоўская