Распрацоўка ўрока: Іна Юр'еўна Несцяровіч, настаўніца гісторыі ДУА "Сталовіцкая СШ"
Клас: 5
Прадмет: сусветная гісторыя
Tэма: Абагульненне па тэмах:“ Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка ”
Мэта ўрока:
1. Мяркуецца, што Вучні павінны ведаць: азначэнні паняццяў, асноўныя падзеі гісторыі цывілізацый Старажытнага Усходу, Амерыкі і даты; імёны найважнейшых гістарычных дзеячаў, дзеячаў культуры і вынікі іх дзейнасці; культурныя дасягненні народаў
2. Вучні павінны ўмець: паказваць на гістарычнай карце цывілізацыі і дзяржавы Старажытнага Усходу і Амерыкі, характарызаваць іх геаграфічнае месцазнаходжанне з выкарыстаннем назваў кантынентаў,бакоў свету і назваў рэк (Ніл,Тыгр і Еўфрат, Інд, Хуанхэ,Янцзы), у даліне якіх яны былі размешчаны ; паказваць месцы вывучаных гістарычных падзей; чытаць пад кіраўніцтвам настаўніка фрагменты гістарычных дакументаў (законы Хамурапі), адказваць на пытанні да іх; складаць аповед аб прыродных умовах, жыцці і занятках, рэлігійных уяўленнях насельніцтва, аб дасягненнях цывілізацый Старажытнага Усходу і Амерыкі з апорай на тэксты параграфа і ілюстрацыі; параўноўваць прыродныя ўмовы і заняткі жыхароў, рэлігійныя ўяўленні цывілізацый Старажытнага Усходу паводле прапанаваных крытэрыяў;
3. Развіваць інтэлектуальныя і камунікатыўныя здольнасці вучняў; уменні працаваць з картаграфічным матэрыялам, уменні лагічнага мыслення і ўменні аналізаваць пройдзены матэрыл.
4. Забяспечыць умовы для выхавання станоўчага інтарэса да вывучаемага прадмета “гісторыя”, выхоўваць упэўненасць у асабістых сілах, садзейнічаць фарміраванню здаровага .
Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання пад рэдакцыяй прафесара У. С. Кошалева ў 2 частках (частка 1); карта “Краіны Старажытнага Усходу”, атлас “Старажытная Індыя”, дадатковая інфармацыя.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
Для таго, каб у нас на ўроку быў добры настрой, давайце ручкамі і адзін аднаму перададзім часцінку цяпла і дабрыні. Я перадаю сігнал суседу справа, а ён, як толькі яго прыме, хутка перадасць свайму суседу. І такім чынам сігнал, прайшоўшы праз кожнага з вас, зноў дойдзе да мяне. (Сігналы пайшлі ад аднаго да іншага) Да мяне сігнал дайшоў. Пачынаем размову.
Будзем працаваць дружна і хутка дасягнем мэты, якую мы паставім сумесна з вамі.
У ходзе ўрока папрацуем з картай, індывідуальна - самастойна, гуртам.
2. Актуалізацыя ведаў
Праца з тэкстам вучэбнага дапаможніка на с. 127-128.
Матэрыял :
Вось і скончана знаёмства з найстаражытнейшымі цывілізацыямі Старажытнага Усходу і Амерыкі. Іх гісторыя своеасаблівая і часта загадкавая. Але культурная спадчына народаў Індыі, Кітая, Старажытнай Амерыкі сапраўды бясцэнная.
У далінах Інда і Ганга, Хуанхэ і Янцзы ўзніклі найстаражытнейшыя высокаразвітыя цывілізацыі. На тэрыторыі Індыі былі створаны найстаражытнейшыя гарады, якія адрозніваліся прадуманай планіроўкай. Тут упершыню сталі вырошчваць бавоўну і ткаць з яе тканіну, а з цукровага трыснягу вырабляць цукар. Да нашых дзён захаваліся трактаты старажытнаіндыйскіх лекараў. Паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна» перакладзены на многія мовы свету.
Індыйцы падарылі свету лічбы, якія прыйшлі да нас праз арабаў, таму мы называем іх арабскімі. Шахматы таксама прыдумалі ў Старажытнай Індыі. Тут узнікла адна з сусветных рэлігій — будызм, якую сёння вызнаюць сотні мільёнаў людзей.
Дзякуючы таленавітым і працавітым кітайцам мы пішам на паперы. Мы абавязаны ім вынаходствам компаса, вырабам тонкіх шаўковых тканін, лячэннем іголкаўколваннем.
Народы Амерыкі пазнаёмілі нас з вырошчваннем фасолі, кукурузы, таматаў, любімай беларусамі бульбы, гатаваннем шакаладу.
Спіс вынаходстваў і адкрыццяў народаў Старажытнага Усходу і Амерыкі можна яшчэ доўга працягваць. Іх уклад у сусветную культуру вялізны.
3. ПРАВЕРКА ведаў:
Праца з картай і атласам (тэрыторыя краіны, рэкі, мора)
Якія дасягненні характэрны да краін: Індыі, Кітая, Амерыкі (вусны адказ, або зачытаць)
“Гістарычнае лато”
Правіла гульні: вучні паслядоўна выцягваюць нумар з мяшка.
Пытанні:
1.Першыя ачагі цывілізацыі ўзніклі ў далінах рэк:
а) Інд і Ганг; б) Інд і Сарасваці; в) Ганг і Брахмапутра; г) Сарасваці і Брахмапутра.
2. Першымі гарадамі Індыі былі:
а) Махенджа- Дара і Хараппа; в) Махенджа Дара і Дэлі; б) Дэлі і Хараппа; г) Хараппа і Паталіпутра.
3. Грамадства старажытных індыйцаў падзялялася на:
а) кланы; в) рангі; б) варны; г) разрады.
4. Жрацы ў Старажытнай Індыі -гэта:
а) кшатрыяў; в) шудры; б) вайшьи; г) брахманы.
5.Кітайская цывілізацыя узнікла ў далінах рэк:
а) пустыні Гобі; б) Гімалайскіх гарах; в) далінах Янцзы і Хуанхэ; г) даліне ракі Меконг.
6. Кітайцы першымі ў свеце сталі вырабляць:
а) льняную тканіну; в) баваўняную тканіну; б) ваўняную тканіну; г) шаўковую тканіну.
7. Амерыку ад Азіі аддзяляе:
а) праліў Басфор; б) Берынгаў праліў; в) праліў Дрэйка; г) Гібралтарскі праліў.
8. Асноўным прадуктам харчавання ў альмекаў быў:
а) Батат; б) папая; в) маіс; г) сорга.
9. Буйнейшым горадам альмекаў быў:
а) Тикаль; б) Ла Вента; в) Чычэн Іца; г) Ценачтытлан.
10. Матэрыал, які выкарыстоўвалі для пісьма ў Кітаі. (Бамбук)
11. Напой, які прыйшоў да нас з Кітая (Чай)
12. Як называюцца ў Індыі лясы, якія вельмі цяжка прайсці. (Джунглі)
13. Рэлігія, якая ўзнікла ў Старажытнай Індыі у 6-5 стст. да н.э., заснавальнікам якой з’яўляецца Гаутама. (Будызм)
14. Кітайскі філосаф, якого вельмі шанавалі кітайцы. (Канфуцый)
15. Абарончы вал, пабудаваны кітайцамі ад нападкаў гунаў, з’яўляецца адным з цудаў свету. (Вялікая Кітайская сцяна)
Фізкульхвілінка – гімнастыка для вачэй
Самастойная праца
Пытанні:
1. Кітайская цывілізацыя узнікла ў далінах рэк:
а) пустыні Гобі; б) Гімалайскіх гарах; в) далінах Янцзы і Хуанхэ; г) даліне ракі Меконг.
2. Першым буйнейшым горадам альмеков быў горад .... (Ла-Вента)
3. У якой краіне пачалі з цукровага трыснягу вырабляць цукар:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
4. У якой краіне ўзнікла гульня ў шахматы:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
5. Першы компас вынайшла насельніцтва якой краіны:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
6. Кітайцы першымі ў свеце сталі вырабляць:
а) льняную тканіну; в)баваўняную тканіну; б)ваўняную тканіну; г) шаўковую тканіну
7. Адкажы на пытанне: “У якой краіне была знойдзена пры раскопках тэракотавая армія. Што яна ўяўляе з сябе. Хто яе стваральнік і з якой мэтай (для чаго) яе стваралі”._____________________________________
8. Пералічы асноўныя заняткі старажытных альмекаў._____________________________
9. Чым харчаваліся старажытныя альмекі_______________________________________
10. Падпішыце рэкі Янцзы і Хуанхэ
Рэфлексія:
Падвядзенне вынікаў урока
Метад: “зорачка”
Выстаўленне адзнак.
Адзнака выстаўляецца за працу на ўроку (карта, вусны адказ, праца з картай) і па выніках самастойнай працы.
Дамашняе заданне: падрыхтоўка да практычнага занятка.
Азнаёміцца з матэрыялам на с.128 – 129.
Звярнуць увагу на заданне 4 . Выбраць 1 пункт на выбар.
Самастойная праца да ўрока абагульнення па тэмам:
“Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка”
ПРОЗВІШЧА_________________________________
Пытанні:
1. Кітайская цывілізацыя узнікла ў далінах рэк:
а) пустыні Гобі; б) Гімалайскіх гарах; в) далінах Янцзы і Хуанхэ; г) даліне ракі Меконг.
2. Першым буйнейшым горадам альмеков быў горад __________________________
3. У якой краіне пачалі з цукровага трыснягу вырабляць цукар:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
4. У якой краіне ўзнікла гульня ў шахматы:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
5. Першы компас вынайшла насельніцтва якой краіны:
а) Кітай; б) Індыя; в) Амерыка; г) Егіпет.
6. Кітайцы першымі ў свеце сталі вырабляць ў:
а) льняную тканіну; в)баваўняную тканіну; б)ваўняную тканіну; г) шаўковую тканіну
7. Адкажы на пытанне: “У якой краіне была знойдзена пры раскопках тэракотавая армія. Што яна ўяўляе з сябе. Хто яе стваральнік і з якой мэтай (для чаго) яе стваралі”._____________________________
8. Пералічы асноўныя заняткі старажытных альмекаў._____________________________
9. Чым харчаваліся старажытныя альмекі_______________________________________
10. Падпішыце рэкі Янцзы і Хуанхэ