Класная гадзіна. "Белы ручнік". Стварэнне медыя-прадукту

Кароткае апісанне
Падчас гэтага занятку вучні будуць працаваць у малых групах над стварэннем праектаў тэлевізійных ролікаў, рэкламуючы адзін і той жа прадукт, але для розных мэтавых аўдыторый. Вучні паспрабуюць працаваць з персанажамі, дэкарацыямі, дыялогамі, сюжэтам, а таксама з рознымі аспектамі камунікацыі (вобразамі, тэкстам, дыктарскім тэкстам, музыкай), і паколькі іх прадукт - гэта фактычна чыстая дошка (белае ручнік), ім не пазбегнуць навязвязвання сваіх уласных каштоўнасцяў і гіпотэз зададзенай ім мэтавай групе. Кожная група прадставіць свой праект роліка класу, і далейшая дыскусія дапаможа ўсвядоміць, якія тэхнікі пераканання выкарыстоўваюць медыя.

Мэты занятку:

Вучні змогуць:                                                             
• усвядоміць што паведамленні ствараюцца для пэўнай мэтавай аўдыторыі з дапамогай візуальных сродкаў, мовы і гуку;
• папрактыкавацца ў планаванні з аўдыёвізуальнага паведамлення, выкарыстоўваючы тэхналогію, якую ўжываюць прафесійныя рэжысёры;
• абмеркаваць, якім чынам стэрэатыпы могуць выкарыстоўвацца у рэкламе для стварэння пэўнага ўражання і пераканання аўдыторыі;
• ўмацаваць супрацоўніцтва праз працу ў невялікіх групах.

 

Мэтавая група: Школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў, студэнты. Можа добра спрацаваць і ў малодшых класах пры дадатковай дапамозе настаўніка і / або калі ў вучняў ёсць досвед працы над творчымі праектамі ў малых групах.

 

Час:30 - 45 хвілін у залежнасці ад памеру класа:

  • работа ў групах над стварэннем роліка – 10 – 20 хв.;
  • прэзентацыя – 1 – 3 хв. на групу;
  • завяршальная дыскусія – 5 – 15 хв.

Абсталяванне і матэрыялы: Раздатак “Раскадроўка” - форма для кожнай групы. Не абавязкова, але рэкамендуецца некалькі аднолькавых белых ручнікоў, каб групы, маглі іх выкарыстоўваць пры планаванні ў сваіх выступах.

Лексіка
Мэтавая аўдыторыя, стэрэатып, тэхналогіі пераканання.

Ход занятку:

1.Падзяліце клас на малыя групы па 4-5 чалавек. Дайце кожнай групе форму раскадроўкі.

2. Растлумачце, што кожная група будзе ствараць праект рэкламнага роліка, каб прадаць белы ручнік. Для гэтага трэба прыдумаць назву для свайго медыя-прадукту, вырашыць, якія персанажы будуць задзейнічаны ў рэкламе (калі такія будуць, то як яны будуць выглядаць, якога ўзросту, полу, з якой прычоскай і г.д.), што яны будуць рабіць, які будзе фон, як будуць развівацца падзеі, што скажа закадравы голас, якая музыка будзе гучаць і г.д. Кожная група створыць план роліка, запаўняючы форму раскадроўкі, як гэта робяць прафесіяналы. Кадры будуць прадстаўлены ў выглядзе візуальных эскізаў для кожнай "сцэны". (Гл. дадатак “Раскадроўка”)

3. Растлумачце, што кожная група будзе ствараць камерцыйны прадукт для сваёй мэтавай аўдыторыі. Мэтывыя аўдыторыі можна абвясціць гучна для кожнай групы, ці напісаць на форме раскадроўкі. Калі часу дастаткова, можна ціха даць выцягнуць паперкі з пазначанымі мэтавымі групамі, каб пасля прэзентацыі вучні адгадалі, на каго была разлічана рэклама.

Асноўныя мэтавыя аўдыторыямі могуць быць:

•дарослыя жанчыны

•дарослыя мужчыны

•студэнты

•падлеткі

•дзеці ва ўзросце 3-9 (рэклама можа быць накіравана на бацькоў, каб тыя купілі прадукт для дзяцей, ці на саміх дзяцей)

•маладыя мамы

Іншыя варыянты: пажылыя людзі, немаўляты, спартсмены, людзі ў розных прафесій (лекары, ветэрынары, аўтамеханікі, і г.д.). Для вялікага класа можна прызначыць аднолькавую мэтавую аўдыторыі для двух розных груп, каб убачыць, наколькі падобныя або розныя медыя-канструкцыі атрымаюцца.

4. Дайце вучням 10-15 хвілін на распрацоўку роліка, а затым папрасіце кожную групу падзяліцца сваімі раскадроўкамі з класам.

5. Хай кожная група пачне прэзентацыю, даючы назву сваёй прадукцыі, але не называе мэтавую аўдыторыю. Папрасіце выступоўцаў апісаць або разыграць сцэны, апісаныя ў іх праекце.

6. Калі група скончыць прэзентацыю, папрасіце іншых вучняў здагадацца, на каго была разлічана рэклама і даць доказы сваім здагадкам. Потым дайце магчымасць самой групе агучыць матавую аўдыторыю і тыя прыёмы, якія яны выкарысталі, каб прыцягнуць увагу менавіта сваіх пакупнікоў. Абмяркуйце эфектыўнасць роліка ў дасягненні сваёй мэтавай аўдыторыі. Запытайцеся ў класа, ці ёсць у іх ідэі, як можна было ўзмацніць уздзеянне роліка?

7. Папрасіце ўсе групы здаць свае раскадроўкі пасля заканчэння занятку.

8. Пасля прэзентацыі кожнай з груп або пасля ўсіх прэзентацый зрабіце падсумаванне. Спыніцеся ў дыскусіі на стэрэатыпах адносна полу, узросту, сацыяльнай прыналежнасці людзей, якія з’явіліся ў рэкламе, на тым, чаму рэкламадаўцы часта выкарыстоўваюць стэрэатыпы ( напрыклад, таму, што ў іх мала часу ці месца ў газеце, каб данесці свой мэсыдж, каб людзі хутка зразумелі, што адбываецца, каб навязаць свой тып паводзінаў…). Папрасіце прывесці прыклады стэрэатыпаў, з якім мы часта сутыкаемся ў медыя і ў жыцці.

Парады па педагогу
• Пераключыце сваю ролю з «рэжыму эксперта» (у рэкламе паказвае на невядомыя навучэнцам рэчы) на «рэжым каардынатара» практычнай дзейнасці. Калі хочаце нешта важнае сказаць – паведамце гэта ў форме пытання.

• Акцэнтам гэтага занятку павінна быць разуменне працэсу, і метадаў, якія выкарыстоўваюць для стварэння рэкламы (або для іншых пераканаўчых пасылаў). Вучні таксама маюць задумацца над патэнцыйным уплывам такіх мэсыджаў, а не проста вучыцца паспяховаму маркетынгу.

• Будзьце спагадлівым. Калі ў працэсе абмеркавання навучэнцы не могуць правільна ідэнтыфікаваць мэтавую аўдыторыю, каб не даць ім адчуць, што яны прайгралі, сканцэнтруйцеся на тым, які аспект рэкламы паказваў на іншую мэтавую аўдыторыю і што група магла зрабіць інакш, каб больш яўна паўплываць на зададзеную аўдыторыю (напрыклад, падабраць іншыя фразы, персанажаў, дэкарацыі, начыткі).
• Просты белы ручнік такі агульны, што ён прымушае вучняў выкарыстоўваць уласныя домыслы, уяўленні для стварэння рэкламы. Верагодна, яны ўбачаць, што самі маюць стэрэатыпы. У канцы ўсіх прэзентацый можна папрасіць усіх вучняў заплюшчыць вочы і ўявіць свой ролік. Затым папрасіце іх з заплюшчанымі вачыма падняць рукі, калі галоўны персанаж якога-небудзь з ролікаў гаварыў па-беларуску, ці быў нетыпова апрануты, ці быў падобны на кагосьці з суседзяў па кватэры...
Часта вучні наогул не падымаюць рук. Пасля гэтага мы можам правесці больш глыбокую дыскусію пра тое, чаму гэта так (у прыватнасці аб факце, што ў большасці рэкламы з’яўляюцца стэрэатыпныя персанажы). Паколькі мэта гэтага практыкавання – медыяграматнасць, трэба правесці такую ​​ дыскусію без абвінавачванняў у расізме, сексізме або ў іншых перадузятасцях.
○ Гэта практыкаванне з высокай верагоднасцю зможа прыцягнуць усіх вучняў, а не толькі тых, каму камфортна выступаць перад класам.

Ацэнка.
•Ацэнка гэтага занятку шмат у чым залежыць ад кантэксту, у якім ён праводзіцца. На класнай гадзіне настаўніку варта сканцэнтравацца на самаацэнцы. Стварыць умовы, каб кожны вучань мог задумацца, наколькі ён сам знаходзіцца ў палоне сваіх стэрэатыпаў.

Пашырэнне тэмы і адаптацыя
Занятак можа быць адаптаваны да ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, мовы і літаратуры, эканомікі, інш. Звяжыце дыскусію з вашым навучальным планам, паглыбляючыся ў тэму ўрока. Напрыклад, навучэнцы могуць стварыць экалагічную рэкламу для розных мэтавых груп, выкарыстоўваючы веды з біялогіі і хіміі, ці палітычную рэкламу для аднаго кандыдата (гістарычнага ці сучаснага), аднак для рознай аўдыторыі (гэта значыць для мужчын, жанчын, сем'яў, беднага гарадскога насельніцтва, кансерватараў, незалежных, лібералаў). Або дайце заданне, дзе мэтавая аўдыторыя - групы людзей у пэўны перыяд. Напрыклад, падчас грамадзянскай вайны.

 

_________________

Крыніца на англійскай мове: http://www.projectlooksharp.org/books_general_media_literacy_lessons/whi...

 

Дадатак: прыклад раскадроўкі. Вучні замалёўваюць кожны кадр і я яго тэкставае і аўдыясуправаджэнне. 

Відэа / Кадр

 

Тэкст/Надпіс

 

 

 

Аўдыё / Голас

 

 

 

Музыка / Гукі

 

 

 

 

К

А

Д

Р

 

Тэкст / Надпіс

 

 

 

Аўдыё / Голас

 

 

 

Музыка / Гукі