Майстэрня: Як мінімізаваць “эфект Люцыфера”?

Аўтар: Алена Палейка

метадыст аддзела забеспячэння гісторыка-

грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі 

Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 

 

 

Майстэрня: Як мінімізаваць “эфект Люцыфера”?

Тэрмін workshop утвораны ад двух англійскіх слоў: work (работа) і shop (крама або майстэрня). Даслоўны пераклад «рабочая майстэрня» як нельга лепш раскрывае сутнасць воркшопаў. Ключавая асаблівасць воркшопа - інтэнсіўная дзейнасць усіх удзельнікаў (менавіта тут раскрываецца складнік work). Тэорыя ж падаецца ў “фонавым рэжыме" і тут жа прымяняецца на практыцы.

Высокі патэнцыял па фарміраванні сацыяльна-грамадазянскіх і медыя-інфармацыйных кампетэнцый маюць кейсы па знакамітых эксперыментах па сацыяльнай псіхалогіі: С.Мільгрэма і  Ф.Зімбардо. Прапануем вашай увазе матэрыялы для работы з гэтымі кейсамі. 

Інфармацыя для даведкі:  

Эксперымент Стэнлі Мілгрэма (англ. Stanley Milgram) - серыя эксперыментаў псіхолага Стэнлі Мілгрэма з Ельскага ўніверсітэта, якія ён апісаў у артыкуле «Падначаленне: даследаванне паводзінаў». У 1963 годзе навукоўцамі было прынята рашэнне эксперыментальным шляхам даведацца, чаму ў Другую Сусветную звычайныя немцы змаглі знішчаць мільёны людзей у канцэнтрацыйных лагерах. У эксперыменце Мілгрэм спрабаваў адказаць на пытанне: колькі пакут гатовыя прычыніць звычайныя людзі іншым, цалкам нявінным людзям, калі прычыненне болю ўваходзіць у іх працоўныя абавязкі? У ім была прадэманстравана няздольнасць падыспытных адкрыта процістаяць апранутаму ў лабараторны халат «начальніку» (акцёр), які загадваў ім павялічваць разрад электрычнага току для ўдару (у рэальнасці адбывалася імітацыя) іншага ўдзельніка эксперыменту (акцёр). Вынікі эксперыменту паказалі, што неабходнасць падпарадкавання аўтарытэтам ўкаранілася ў свядомасці людзей настолькі глыбока, што яны працягвалі выконваць  злачынныя ўказанні, нягледзячы на ​​свае маральныя пакуты і моцны ўнутраны канфлікт.

 

 

Стэнфардскі турэмны эксперымент - псіхалагічны эксперымент, які быў праведзены ў 1971 годзе ў Стэнфардскім універсітэце псіхолагам Філіпам Зімбардо.  Падчас эксперыменту адбывалася псіхалагічнае даследаванне рэакцыі людзей на абмежаванне волі і ўмовы турэмнага жыцця, жаданне вызначыць узровень гвалту і жорсткасці і ўплыў навязанай сацыяльнай ролі на паводзіны. Добраахвотнікі, якія пэўны час жылі ў “турме” ў склепе факультэта псіхалогіі, хутка прыстасаваліся да роляў ахоўнікаў і зняволеных. Але эксперымент быў скончаны раней, таму што сталі ўзнікаць сапраўды небяспечныя сітуацыі. У кожным трэцім ахоўніку выявіліся садысцкія схільнасці, а зняволеныя былі  маральна і псіхічна моцна траўмаваныя. Пазней Філіп Зімбардо напісаў кнігу, у якой патлумачыў "Эфект Люцыфера" і як звычайныя людзі становяцца ці монстрамі ці героямі.

 

 

 

 

 

Мэты майстэрні: праблематызацыя паводзін чалавека ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту, матывацыя неабходнасці супраціву дыскрымінацыі, этыка навуковага даследвання, медыярэпрэзентацыя падзеі

Аўдыторыя: 15-16 гадовыя падлеткі, дарослыя.

Працягласць: 45 -60 хвілін

Арганізацыяна-матывацыйны этап. Настаўнік прапануе вучням ключавое пытанне Як мінімізаваць “эфект Люцыфера”? і слухае іх меркаванні, пра што будзе ісці размова на занятку. Настаўнік паведамляе інфармацыю пра эксперымент С.Мільгрэма (коратка) і прапануе ўдзельнікам змадэляваць вынікі эксперыменту ў выпадку яго паўтарэння ў наш час. Пытанне, калі б эксперымент Мільгрэма паўтарылі цяпер, які быў бы вынік? Калі б спыніліся "эксперыментатары"? 

Удзельнікі прымацоўваюць свае адказы (сцікеры) на загадзя падрыхтаваным плакаце з графікам эксперыменту (вертыкаль - узроўні электрычных зарадаў пачынаюцца з 15 вольт - да 450 вольт, на 375 напісана - небяспечна, шок; гарызанталь - удары электратокам). 

 

 

 

Аперацыйна-пазнавальны этап.

1. Параўнанне вынікаў эксперыменту С.Мільгрэма (дыяграма) і вынікаў галасавання сцікерамі групы (графік са сцікерамі). Знаходжанне падабенстваў і адрозненняў.

2. Мазгавы штурм. Прапануйце гіпотэзы, якія б тлумачылі дадзеныя вынікі С.Мільгрэма. Запісваюцца ўсе прапановы, потым адбываецца галасаванне і адбор пяці найбольш верагодных гіпотэз на думку большасці ўдзельнікаў).  

3. Параўнанне гіпотэз ўдзельнікаў і навуковага тлумачэння вынікаў эксперыменту.

Гіпотэзы з тлумачэннямі вынікаў (ні адна не пацвердзілася).

  • удзельнікаў “гіпнатызаваў” аўтарытэт Ельскага ўніверсітэта (калі эксперымент паўтарылі пад шыльдай камерцыйнай арганізацыі вынікі амаль не змяніліся); 
  • усе ўдзельнікі – мужчыны, а ў іх біялагічная схільнасць да агрэсіі (пол падыспытнага не ўплываў на вынікі);
  • не ўсе ўдзельнікі добра ўсведамлялі якую шкоду могуць прычыніць іх дзеянні (удзельнікі ўсведамлялі школу, пра што сведчыць наступная рэакцыя. Калі  ў працэсе эксперымента чалавек пачынаў крычаць: «Усё! Выпусціце мяне адсюль! Я казаў вам, што ў мяне хворае сэрца. Маё сэрца пачынае мяне турбаваць! Я адмаўляюся працягваць! Выпусьціце мяне!». Аднак паводзіны ўдзельнікаў не змяніліся - 65 % добрасумленна выконвалі свае абавязкі, даводзячы напружанне да максымума);
  • падабраліся людзі з садыстычнымі схільнасцямі (калі начальнік сыходзіў, удзельнікі спыняліся, не катавалі ахвяру);
  • на эксперымент пагадзіліся толькі тыя, хто меў схільнасць да падпарадкавання (удзельнікі эксперымента з'яўляліся сярэднестатыстычнымі грамадзянамі).

4. Галасаванне: фэйк ці не фэйк? Пытанне настаўніка аўдыторыі: Калі б вы даведаліся аб паўтарэнні эксперымента С.Мільгрэма ў наш час, вы б вырашылі, што гэта фейк ці не? Удзельнікі галасуюць. 

Настаўнік паведамляе пра паўтарэнне эксперыменту С.Мільгрэма ў 2015 годзе ў Польшчы (на слайдзе) і просіць навучэнцаў патлумачыць чаму адны вырашылі, што гэта фэйк, а другія падумалі, што гэта праўда.І акцэнтуе ўвагу на наступных пытаннях:

  • Якія вынікі, ці яны адрозніваюцца ад таго, што адбылося амаль 60 год таму? 
  • Як пра гэта напісалі медыя (на слайдзе рускамоўныя рэсурсы, можна знайсці на іншых мовах)?

Вяртанне да  ключавога пытанняЯк мінімізаваць “эфект Люцыфера”?

Работа з ролікам ТЕД “Зімбардо аб эфекце Люцыфера” (на 16 хвіліне відэа Філіп Зімбардо гаворыць пра 7 крокаў да зла ў дзеяннях чалавека). Калі часу не хапае, можна прапанаваць навучэнцам на слайдзе 7 крокаў да зла і папрасіць іх выбраць з іх тры самыя галоўныя, на іх погляд, дзеянні.  

  • Бяздумны першы крок
  • Прыніжэнне іншых
  • Адхіленне ад ўласнай індывідуальнасці, асобы (ананімнасць)
  • Размыванне межаў адказнасці
  • Сляпое падпарадкаванне загадам
  • Некрытычнае прыняцце групавых норм
  • Пасіўнасць у процідзеянні злу – раўнадушнае, безразлічнае стаўленне, бяздзеянне

Рэфлексія.  Удзельнікі гавораць пра свае пачуцці і што для іх было самае галоўнае на занятку.

 

Крыніцы фота і матэрыялы:

  1. Митченко Л. КУЛЬТУРА СЧАСТЬЯ ДЛЯ HOMO OFFICE. Почему сегодня важно знать об эффектах Мильгрэма, Зимбардо и метанавыках? / Электронный ресурс:  https://huxley.media/kultura-schastja-dlja-homo-office-pochemu-segodnja-vazhno-znat-ob-jeffektah-milgrjema-zimbardo-i-metanavykah/
  2. Савостьянова Е. Эксперимент в психологии: как далеко можно зайти? / Электронный ресурс: https://www.miloserdie.ru/article/eksperiment-v-psihologii-kak-daleko-mozhno-zajti/
  3. Что делает нас жестокими /Редакция / Электронный ресурс: https://youtu.be/2MISe09ArHw
  4. https://ru.wikipedia.org/wiki/Эксперимент_Милгрэма
  5. Бейкер П. Электрическая халтура: Разве знаменитый эксперимент Милгрэма что-нибудь доказывает? Электронный ресурс: https://inosmi.ru/world/20130924/213246707.html