Аўтар: настаўніца біялогіі Ушацкай сярэдняй школы
Вольга Жыткая.
Урок біялогіі. 9 клас.
Тэма “Абмен неарганічных і арганічных рэчываў. Вітаміны”
Навучальная мэта ўрока згодна з вучэбнай праграмай:
Вучні павінны ведаць:
- асноўныя функцыі харчовых рэчываў;
- значэнне асноўных груп вітамінаў (С, А, D, В1, В6, В12) для абмену рэчываў;
Вучні павінны ўмець:
- тлумачыць неабходнасць выканання гігіены і прынцыпаў рацыянальнага харчавання для падтрымання здароўя чалавека.
Медыяадукацыйная мэта ўрока: вучні змогуць зрабіць аналіз інфармацыі з розных крыніц і стварыць уласны медыятэкст.
Ключавое пытанне да ўрока: Дыета – наш сябар ці вораг? (На гэта пытанне вучні павінны будуць адказаць пасля выканання дамашняга задання)
На этапе замацавання ведаў настаўнік на свой выбар прапануе дэкадаванне рэкламы (напрыклад, рэкламу вітамінаў
“”Супрадзін Кідс”: https://youtu.be/Z11P4RfvsHs ). Рэкамендуецца падабраць кейсы з рэкламай у залежнасці ад яе актуальнасці, узроставых асаблівасцяў класнага калектыву і агульнага ўзроўню медыяпісьменнасці вучняў.
Схема аналізу рэкламы:
- Ці карысная гэта інфармацыя з рэкламных ролікаў для мяне і іншых людзей? Што хоча аўтар, каб я запомніў?
- Як стваральнікі даносяць інфармацыю і чаму (пра што гаворыцца адкрыта, што маскіруецца)?
- Ці можна атрымаць шкоду ад гэтай рэкламы і якую?
- Што я магу зрабіць у адказ на гэтую рэкламу? Што я магу зрабіць: пагадзіцца ці выказаць сваё меркаванне, скарыстаўшы біялагічныя веды або інфармацыю з розных крыніц, у тым ліку інтэрнэту.
- Ці можна давяраць гэтай рэкламе?
Схема раздрукоўваецца на картках і раздаецца на кожную парту. Вучні спачатку чытаюць тэкст схемы. Настаўнік пытаецца, ці ўсё ім зразумела ў гэтай схеме. Потым прапануе прагляд рэкламы. Пасля рэкламы дае 2 хвіліны на абмеркаванне пытанняў ў парах. Пасля абмеркання настаўнік ажыццяўляе апытанку па пытаннях па ланцужку. Потым просіць адказаць тых вучняў, якія хочуць дадаць сваё уласнае меркаванне.
Высновы, да якіх падводзіць вучняў настаўнік:
1. Трэба крытычна падыходзіць да інфармацыі, якую прапануе рэклама.
2. Фарміраваць ўласнае меркаванне пра любую рэкламу.
3. Не заўсёды давяраць іміджу знакамітых людзей (сыход ад стэрэатыпаў).
Дамашняе заданне: акрамя абавязковых заданняў настаўнік прапануе ахвочым творчае заданне “Дыета – наш сябар ці вораг?”.
Знайдзіце інфармацыю аб любой дыеце і прааналізуйце яе.
Складзіце кароткае выступленне па плане (не больш за 3 хвіліны) і падрыхтуйце постэр да свайго выступу:
1. Назва дыеты і яе сутнасць.
2. Якія 3 плюсы і 3 мінусы дыеты.
3. Якія могуць быць наступствы гэтай дыеты? Ці указаны яны ў тэксце?
4. Пазначце тры крыніцы з інтэрнэту, якімі вы карысталіся. Адной з крыніц павінен быць абавязкова медыцынскі сайт. Ці ёсць на сайтах рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў? Або гэтыя рэкамендацыі дае эксперт па дыетычным харчаванні? Ці медыйныя персоны, «звёзды» экрана? Калі так, на каго яны спасылаюцца? Ці ёсць адрозненні ў інфармацыі?
5. Якія вы зрабілі высновы аб выкарыстанні прапанаванай дыеты.
Крытэрыі ацэнкі постэра:
- Постэр можа быць зроблены ў электронным або папяровым варыянце.
- Указана назва дыеты.
- Інфармацыя падзелена 5 блокаў.
- Кожны блок змяшчае малюнак і тэкставую частку. Суадносіны малюнка і тэксту 1:1.
- Адсутнічаюць памылкі (правільная біялагічная інфармацыя, няма арфаграфічных памылак).
Кейсы з рэкламай для дэкадавання:
- Рэклама вітамінаў “”Супрадзін Кідс”: https://youtu.be/Z11P4RfvsHs
- Рэклама “Снікерса” https://youtu.be/nCWyP33JjH4