У год 2000 з ХІХ стагоддзя: рэтрапаштоўкі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

У год 2000 з ХІХ стагоддзя: рэтрапаштоўкі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Аўтар: Надзея Кушнер, 

настаўніца гісторыі і грамадазнаўства 

Ліцэя БДУ

 

 

Для грамадства на розных этапах яго існавання характэрны як зварот да сваёй гісторыі, назапашанага досведу, так і імкненне зазірнуць у будучыню, прадбачыць тыя з’явы і працэсы, якія ўзнікнуць па меры далейшага развіцця чалавецтва. Гэта імкненне ў розныя часы прымала самыя разнастайныя формы — рэлігійныя прароцтвы і прадказанні, творчае асэнсаванне ў літаратуры і мастацтве, а па меры развіцця навуковых ведаў — футуралагічныя прагнозы.

Сам тэрмін “футуралогія” (ад лац. futurum — будучыня і грэч. lógos — слова, вучэнне) быў прапанаваны ў 1943 годзе нямецкім сацыёлагам Восіпам Флехтхаймам у лісце да вядомага англійскага пісьменніка, аўтара рамана-антыўтопіі “Дзівосны новы свет” Олдаса Хакслі. Сёння футура-логія вызначаецца як сукупнасць розных даследаванняў будучыні Зямлі і чалавецтва. Такім чынам, гэта не асобная самастойная навука, а менавіта даследаванні з розных галін ведаў — як прыродазнаўчых, так і гуманітарных.

Ужо ў другой палове XIX ст. сталі з’яўляцца працы, у якіх аўтары імк-нуліся прадставіць сабе далейшае змяненне навакольнага свету і чалавека ў выніку ўкаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сярод іх можна назваць такія, як “Год 2066” (1866) П. Гарцінга, “Германія ў 2000 годзе” (1891) Г.Эрманна, “Праз сто гадоў” (1892) Ш.Рышэ, “Урыўкі з будучай гісторыі” (1896) Г.Тарда, “Заўтра” (1898) і “Гарады-сады будучыні” (1902) Э.Говарда, “Нарыс палітычнай і эканамічнай арганізацыі будучага грамадства” (1899) Г. дэ Малінары, “Запаветныя думкі” (1904–1905) Д.Мендзялеева, “Эцюды аб прыродзе чалавека” (1903) і “Эцюды апты-мізму” (1907) І.Мечнікава і інш. Найбольш вядомай з падобных работ ста-ла кніга вядомага пісьменніка-фантаста Г.Уэлса “Аб уздзеянні прагрэсу механікі і навукі на чалавечае жыццё і думку”, упершыню апублікаваная ў Вялікабрытаніі ў 1901 г.

У гэты ж час, на мяжы XIX—XX стст., з’явіліся мастацкія работы, якія адлюстроўвалі магчымыя змены ў жыцці людзей. Так, некалькімі французскімі ілюстратарамі (Жан-Марк Катэ, Вілемар, Альбер Робіда) у Францыі была створана серыя малюнкаў (на дадзены момант ёсць звесткі пра 87 адзінак) пад назвай “En L’An 2000” (“У годзе 2000”). 

Метадычную распрацоўку Н.Кушнер па выкарыстанні рэтрапаштовак у навучанні гісторыі і грамадазнаўству можна спампаваць тут: