Характарыстыка савецкага грамадства 20-30-х гг. праз прызму медыятэкстаў. Частка 2. Работа з мастацкімі творамі.

 

Аўтар: Шымко Іна, 

настаўніца гісторыі і грамадазнаўства 

Глыбоцкай раённай гімназіі

Характарыстыка савецкага грамадства 20-30-х гг. праз прызму медыятэкстаў.

Частка 2. Работа з мастацкімі творамі.

Тэарэтычныя і дыдактычныя матэрыялы да ўрокаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі ў 9 і 11 класах

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко прапануе тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для выкарыстання ў якасці дадатковага матэрыялу на ўроку гісторыі пры вывучэнні тэмы «Савецкае грамадства ў 20-30 гг.» або пры правядзенні абагульняючых урокаў. Для аналізу гістарычнай эпохі выкарыстаны савецкія плакаты 20-30 гг., відэафрагменты мастацкага фільма «Майстар і Маргарыта» па раману М.Булгакава, урывак з паэмы А.Ахматавай «Рэквіем» і верш У. Маякоўскага «Савецкі пашпарт». 

Распрацоўка ўтрымлівае дадатковыя матэрыялы для настаўніка, таксама прапанаваны варыянты работы з названымі медыятэкстамі. Кожны блок уяўляе сабой закончаны матэрыял, які можна выкарыстоўваць варыятыўна - альбо працуючы з адным з відаў медыятэкстаў, альбо ў спалучэнні з іншымі медыятэкстамі, зыходзячы з узроўню ведаў вучняў, часовых рамак і г.д.

Ключавыя паняцці: прапаганда, ідэалогія, агітацыя.

Медыятэксты: кінатэксты, літаратурныя творы.

Інфармацыя для настаўніка: У савецкім мастацтве ў 1930 гады дзейнічаў прынцып сацрэалізму. Сацыялістычны рэалізм (сацрэалізм) - мастацкі метад літаратуры і мастацтва (вядучы ў мастацтве Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін), які ўяўляе сабой эстэтычнае выражэнне сацыялістычна ўсвядомленай канцэпцыі свету і чалавека, абумоўленай эпохай барацьбы за ўсталяванне і стварэнне сацыялістычнага грамадства. Тэрмін «сацыялістычны рэалізм» упершыню прапанаваны старшынёй Аргкамітэту СП СССР І. М. Гронскім ў «Літаратурнай газеце" 23 траўня 1932 года

Зацвердзіць гэты метад, як асноўны, дзяржаве спатрэбілася для большага кантролю над творчымі асобамі і  прапаганды сваёй палітыкі. У перыяд індустрыялізацыі савецкай уладзе неабходна было мастацтва, якое ўздымала б народ на «працоўныя подзвігі» і не дапускала крытыкі савецкай рэчаіснасці. Таму многія пісьменнікі і паэты, якія крытыкавалі савецкую рэчаіснасць, зазналі пераслед.  Так, раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» быў завершаны ў 1937 годзе, але выдадзены (і толькі ў скарочаным выглядзе) у 1966-67 гг. у часопісе «Масква». У гэтым рамане сацыялістычная рэчаіснасць паказана ў гратэскавай манеры, але менавіта яна дазваляе агаліць недарэчнасці і супярэчнасці існуючага грамадскага ладу.

Выкарыстоўваючы фрагменты фільма «Майстар і Маргарыта», які быў зняты ў 2005 г., характарызуем сацыялістычную рэчаіснасць праз прызму паняццяў - дэфіцыт, торгсін, сацыялістычны рэалізм, «ворагі народа», рэпрэсіі, атэізм.

Работа з фрагментам (перад праглядам відэафрагмента прапаную заданне):

1. Запісаць ключавымі словамі свае ўражанні аб краме (што ўбачылі, якія тавары прадстаўленыя ў краме, ці можна было купіць такія тавары ў любой іншай краме, чаму Бегемот так прагна есць усё тое, што трапляецца пад руку?).

2. Што хацеў выказаць аўтар гэтым эпізодам?

Каб даведацца адказы на гэтыя пытанні і што рабіць далей, спампуйце распрацоўку цалкам (на рускай мове).