Работа з навэлай “Туфлікі” з фільма “Сведкі”

 

Аўтар: Таццяна Іванаўна Шумель,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

ДУА «Гарадоцкі вучэбна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад - базавая школа

Маладзечанскага раёна»

 

 

Работа з навэлай “Туфлікі” з фільма “Сведкі”

Настаўніца гісторыі Таццяна Шумель праз эмпатычнае ўспрыманне фрагментаў з жыцця людзей падчас нямецкай акупацыі і развіццё навыкаў аналізу медыятэкстаў выхоўвае талерантнасць і каштоўнаснае стаўленне да гісторыі і культуры іншых народаў, фарміруе паважлівае стаўленне да правоў чалавека і культуры памяці.

Мэта: навучэнцы будуць ведаць: становішча яўрэяў у даваенны і ваенны час; сутнасць паняццяў «Халакост», «генацыд»; навучэнцы будуць умець: аналізаваць дакументы, вылучаць асноўныя палажэнні, знаходзіць агульныя рысы і адрозненні на аснове параўнання розных медыятэкстаў; фармуляваць ўласнае меркаванне, выказваць адносіны да падзей гісторыі і ролі асобы; прадстаўляць уласныя ацэначныя меркаванні і вынікі працы публічна. 

Матывацыйна-арганізацыйны этап: навучэнцам прапануецца некалькі выяваў (фота помніка на набярэжнай у Будапешце, фота з музея Асвенцыма, афіша да навэлы «Туфлікі» з фільма "Сведкі"). 

 

Настаўнік. Якім чынам могуць быць звязаныя гэтыя выявы? (Адказы вучняў.)

Настаўнік. Зараз мы паглядзім навэлу «Туфлікі» з фільма «Сведкі». Вызначыцеся  па назве, пра каго / пра што ў ёй пойдзе гаворка? (Адказы вучняў.)

Цалкам метадычную распрацоўку занятка можна спампаваць тут (на рускай мове).