Аўтар: Таццяна Фадзіна,
настаўніца англійскай мовы
сярэдняй школы № 26 г. Гродна
Практыкаванне "What is art?", якое распрацавала настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна Таццяна Фадзіна, накіравана на стымуляванне матывацыі і актуалізацыі ведаў вучняў па тэме «Art», пастаноўку праблемных пытанняў, спрыяе развіццю эмацыйнага інтэлекту, крытычнага мыслення і выхаванню эстэтычнага ўспрымання медыятэкстаў.
Назва: What is art?
Аўдыторыя: Падлеткі
Вучэбны прадмет: англійская мова
Клас: 10
Абсталяванне: праектар/камп’ютар для прэзентацыі фрагмента фільма «Mona Lisa smile» (2003), дадатковы матэрыял (карткі, карцінкі «Стылі ў мастацтве»).
Медыятэксты: фрагменты фільма «Mona Lisa smile» (2003), постэры пра мастацкія стылі.
1. Вучням прапануецца паглядзець першы фрагмент фільма (06:30-10:07) і запоўніць картку:
2. Абмеркаваць з вучнямі ключавыя моманты (па картцы), прапанаваць вучням пашукаць рашэнне праблемы галоўнай гераіні і выказаць здагадку, што будзе далей.
3. Вучні глядзяць другі фрагмент фільма (15:46-18:22)
4. Абмяркоўваюць, якое выйсце знайшла галоўная гераіня з сітуацыі, ці спрацаваў прыём, чаму, і якія пытанні выкладчык вынесла для абмеркавання.
5. Паставіць перад вучнямі пытанні (з фрагмента):
- What is art?
- What makes art good or bad?
- Who decides?
Абмеркаваць, чаму выкладчыца абрала менавіта карціну Хаіма Суціна "Бычыная туша"? У якім стылі яна выканана? З дапамогай раздатачнага матэрыялу (стылі ў мастацтве) вылучыць асноўныя рысы кожнага стылю і прывесці прыклады самых яркіх прадстаўнікоў кожнага стылю.
Інфармацыя для настаўнікаў: У 2006 годзе на лонданскім аўкцыёне Christie's «Бычыная туша» (адна з іх) была прададзеная за 13,8 мільёнаў даляраў. Верхні эстымейт складаў 8,5 мільёнаў даляраў.
У 1920-я гады, вярнуўшыся з поўдня Францыі ў Парыж, Суцін піша мноства «мясных нацюрмортаў», у тым ліку шэсць «бычыных туш». Пяць з іх цяпер знаходзяцца ў розных музеях, а адна - у прыватнай калекцыі. На ўсіх карцінах намалявана пасечаная і падвешаная туша быка. Такі бясконцы дыялог Суцін вёў са сваім кумірам - Рэмбрандтам. Убачыўшы ў Луўры «бычыную тушу» Рэмбранта (1655 год), Суцін пазбавіўся супакою. Прыехаўшы ў Францыю, ён пакідаў яе адзіны раз - для таго, каб у Амстэрдаме паглядзець Рэмбрандта. Карціну характарызуюць як "непрыемную прыгажосць".
P.S. Фрагменты фільма «Mona Lisa Smile» можна выкарыстоўваць на майстар-класах для настаўнікаў: як матываваць, як зацікавіць, якое выйсце з праблемнай сітуацыі можна прапанаваць галоўнай гераіні. Знайсці фільм можна на адпаведных рэсурсах.
Тут мы прапануем трэйлер фільма для матывацыі да яго прагляду настаўнікамі.