Лонгрыды ў навучанні – натхняльная гісторыя.

Аўтар: Святлана Кудраўцава,

намеснік дырэктара НІА па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце

 

Візуалізацыя інфармацыі з дапамогай лонгрыдаў, інфаграфікі, скетчноўтынга, ментальных карт дазваляе яе сістэматызаваць, творча апрацаваць і прывабна падаць. Развіццё ўяўлення адбываецца сінхронна з працэсам творчасці, стварэння эскізаў, накідаў. Яны немагчымыя адзін без аднаго. У выніку чалавек пачынае больш выразна і структурна ўспрымаць інфармацыю, а дзякуючы знакам і выявам – без цяжкасці запамінаць яе. 

Самымі эфектыўнымі інструментамі візуалізацыі для стварэння медыятэкстаў і выкарыстання іх у адукацыйным працэсе можна назваць  наступныя: скрайбінг, скетчноўтынг, лонгрыд, майндмэпінг, інфаграфіка  і інш. 

Лонгрыд (англ. longread; long read – літар. доўгае чытанне, доўгі тэкст) – фармат падачы журналісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце (англ. Long-form journalism)

Скрайбінг – яркая і зразумелая ідэя фіксавання ідэй, інфармацыі, працэсаў з дапамогай простых вобразаў (малюнкаў, аплікацый, анлайн, відэаскрайбінга), арыентаваны на разуменне іншымі людзьмі.

Скетчноўтынг – візуальныя нататкі, у асноўным для сябе, для замацавання асноўных ідэй (лекцый, прамоў, кніг) і запамінання, можа ўтрымліваць суб’ектыўныя скарачэнні, асацыяцыі;

Майндмэпінг – гэта дзейсная тэхніка візуалізацыі мыслення пры дапамозе радыяльнай формы запісу думкі, альтэрнатыўная нататкам (інтэлект-карты, ментальныя карты і г. д.);

Інфаграфіка – візуальнае адлюстраванне даных (працуе з графікамі, лічбамі, дыяграмамі і г.д.), можа быць добрай візуалізацыяй на ўроках гісторыі (статыстыка ахвяр у войнах), геаграфіі (рассяленне, міграцыя, карысныя выкапні і г.д.), біялогіі, мове і інш.

Сёння пагаворым пра лонгрыды.

Лонгрыд. Натхняльная гісторыя.

Спецыфікай лонгрыду з’яўляецца вялікі аб’ём тэксту, разбітага на часткі з дапамогай розных мультымедыйных элементаў: фотаздымкаў, відэа, інфаграфікі і інш. Фармат лонгрыду прадугледжвае чытанне матэрыялу з розных электронных носьбітаў. Ён таксама дазваляе чытачу пераадолець «інфармацыйны шум» і цалкам паглыбіцца ў тэму.

Мультымедыйны лонгрыд — журналісцкі твор, у аснову якога пакладзены доўгі тэкст і насычаны аўдыявізуальны шэраг. Яго стварэнне, як правіла, звязана не толькі з напісаннем тэкстаў, але і з працяглай працай над крыніцамі, колькасць якіх можа дасягаць некалькіх дзясяткаў. Фармат патрабуе дбайнай прапрацоўкі вялікіх аб’ёмаў інфармацыі і працяглай працы.

Мультымедыйныя лонгрыды адрозніваюцца ад іншых твораў інтэрнэт-СМІ асаблівым візуальным афармленнем. У большасці выпадкаў матэрыял прадстаўлены тэкстам, дапоўнены ў патрэбных месцах мультымедыйнымі элементамі. Разгортванне гісторыі адбываецца з дапамогай пракруткі мышкай, а відэа і аўдыя часта запускаюцца ў рэжыме аўтастарту, а не па кліку.

Галоўнае ў лонгрыдзе – гэта займальная гісторыя, якая будзе цікавая многім людзям. Вялікую ролю ў лонгрыдзе адыгрываюць падрабязнасці, дэталі, паглыбленне ў тэму, што дае эфект пагружэння ў чытача. Лонгрыд не абмежаваны тэмамі. Яго аб’ём звычайна пачынаецца з 1500 слоў. Дзякуючы такому фармату тысячы нікому не вядомых людзей, фактаў, малавядомых канцэпцый становяцца героямі дня.

Для адукацыі гэта новы від праектнай дзейнасці, у якім вучні асвойваюць мноства відаў дзейнасці: асновы работы з відэа, стварэнне інфаграфікі і тэкставых матэрыялаў, асновы сацыяльных апытанняў і інтэрв'ю і многае іншае.

Навучанне ў такім асяроддзі спрыяе развіццю метапрадметных уменняў: творча думаць, працаваць з інфармацыяй з дапамогай лічбавых тэхналогій, эфектыўна выкарыстоўваць вусную і пісьмовую камунікацыю, супрацоўнічаць.

Асноўная мэта любога лонгрыда – расказаць па-новаму пра ўжо вядомае альбо нядаўняе.

З аднаго боку, настаўнік можа даць гатовую тэму (калі гэта навучальны лонгрыд як замена надакучлівай прэзентацый). З іншага - тэму прапануюць самі вучні. Але перад тым, як выбраць работу з лонгрыдам, настаўнік спачатку павінен адказаць на пытанне «Наколькі я сам гатовы распрацаваць гэтую тэму?» Акрамя таго, неабходна быць гатовым да таго, што вучні зробяць вам інфармацыю зусім не так, як вы чакалі. Будзьце гатовыя спрачацца, даказваць, аргументаваць. Задача настаўніка «фільтраваць кантэнт» і пераканаць у гэтай неабходнасці вучняў, гэта значыць прыбраць усе спрэчныя недаказальныя і неправераныя моманты.

Важным з’яўляецца захаванне аўтарскага права на прадстаўленыя матэрыялы (калі вучні ўзялі фота ці іншыя матэрыялы з Інтэрнэту) і эксклюзіўнасць кантэнту (а ці ёсць іх уласныя думкі?).

Звычайна вылучаюць некалькі тыпаў лонгрыдаў.

Рэпартаж. Пры стварэнні лонгрыду гэтага тыпу трэба пазбягаць праяў уласнага «я». Той, хто распрацоўвае матэрыял, — апавядальнік, а не галоўны герой. Яго задача — цікава расказаць пра тое, што ён убачыў, і расказаць так, каб чалавеку здалося, быццам бы ён бачыў гэта на ўласныя вочы.

Рэканструктар. Матэрыял з’яўляецца рэканструкцыяй ланцужка падзей, спробай прааналізаваць іх, высветліць іх прычыны і наступствы. У лонгрыдзе такога тыпу важную ролю адыгрываюць дадатковыя эфекты: фонавая музыка, відэаўстаўкі — менавіта яны задаюць патрэбны настрой пры чытанні.

Партрэт (другая назва – people stories). Да гэтага тыпу лонгрыдаў адносяцца партрэтныя інтэрв’ю, нарысы, біяграфічныя замалёўкі. Галоўная задача – расказаць пра асобу героя, яго жыццёвыя прынцыпы, погляды і ўвогуле ўсё тое, што вылучае яго ў шэрагу гістарычных дзеячаў свайго часу. Важным аспектам такога матэрыялу з’яўляецца наяўнасць высакаякасных і прадуманых ілюстрацый.

Прыклады лонгрыдаў

Лонгрыд

Спасылка

Гісторыя пра асобу

https://www.wired.com/2014/08/edward-snowden (“Эдвард Сноўдэн (Edward Snowden)»: гісторыя

з вокладкі штотыднёвага часопіса, якая перавандравала ў анлайн у новым фармаце)

https://www.washingtonpost.com/sf/wp-sports/2013/02/27/cyclings-road-forward/?noredirect=on (“Дарога на веласіпедзе ўперад»: гісторыя пра

веласіпедзіста Джо Дамброўскі)

Пост-рэліз пра падзею, мерапрыемства

http://1991.lenta.ru/ (“Дні зацьмення: спецпраект, прысвечаны падзеям 1991 года”)

http://www.nytimes.com/newsgraphics/2013/10/27/south-china-sea/index.html (“Гульня Акулы і Мінноў»: гісторыя пра канфлікт паміж Кітаем і Філіпінамі з-за спрэчных тэрыторый)

Тэорыя (ідэя) з дэталёвым

апісаннем, практычнымі

прыкладамі і тлумачэннямі

(пры гэтым трэба памятаць, што гаворка ідзе не пра складанне

звычайнай інструкцыі, а пра яе эмацыйную падачу)

https://www.wikihow.com/Recycle-Shredded-Paper (“Як перапрацаваць здробненую паперу”)

http://toplead.com.ua/ru/blog/id/kejs-baker-tilly-primer-kachestvennogo-vovlechenija-auditorii-094 (“Кейс Baker Tilly: прыклад якаснага ўцягвання

аўдыторыі”)

Экспертнае меркаванне

(новыя правілы, працэсы,

каментуюцца і тлумачацца

экспертам (экспертамі))

https://www.theguardian.com/world/interactive/2013/nov/01/snowden-nsa-files-surveillance-revelations-decoded#section/1

(“Дакументы АНБ: рассакрэчана. Што адкрыцці азначаюць для вас”)

http://www.lookatme.ru/mag/people/experience/205365-aquatilis (“Навука сваімі рукамі”)

Прадстаўленне вынікаў даследаванняў, агляд трэндаў,

аналіз сітуацыі, прагнозы падзей

http://www.kommersant.ru/projects/chernobyl (“Зямля адчужэння. Чарнобыль і яго ваколіцы пасля аварыі”)

https://www.kp.ru/best/msk/move/real-usa/ (“Амерыка закалочаных хмарачосаў”)

https://www.rbth.com/longreads/afghanistan/ (“Расія, СССР і Афганістан, учора і сёння”)

Навучальны

лонгрыд-інструкцыя

http://tilda.cc/ru/longreads/ (“Як стварыць лонгрыд”)

http://mediatoolbox.ru/longread/index.html (“Як стварыць мультымедыйнылонгрыд”)

Зразумела, што ў вучняў не атрымаецца зрабіць лонгрыд дасканала. Але пры выкананні на ўроках гісторыі групавых праектаў па стварэнні лонгрыдаў любых формаў магчыма сфарміраваць у іх пэўныя міжпрадметныя, прадметныя і асабовыя кампетэнцыі.

Асноўныя правілы лонгрыду

  • Планаванне. Гэта тое, з чаго вучні павінны пачаць сваю работу. На дадзеным этапе трэба прадумаць структуру аповеду.
  • Дадатковыя крыніцы інфармацыі. Яны дапамогуць зрабіць тэкст больш цікавым і глыбокім па змесце. Гэта могуць быць інтэрв’ю, каментары, відэа.
  • Ілюстрацыі. Неабходна падабраць ілюстрацыі добрай якасці: візуальная частка вельмі важная для вялікіх гісторый. 
  • Загаловак. Ён патрабуе асобнай работы. На яго падставе часта прымаецца рашэнне, чытаць ці не чытаць матэрыял.

Што можна дадаць у праект, акрамя тэксту, фота і відэа? Інфаграфіку (нават зробленую ва ўмоўна-бясплатных сэрвісах накшталт easel.ly, infogr.am), інтэрактыўныя плакаты (smore.com), карты Яндэкса або Google, панарамныя фота (dermandar.com), аўдыё (flv-mp3.ru), тэсты ў выглядзе Google Forms і многае іншае.

Вучні могуць ствараць лонгрыды, прысвечаныя гістарычным асобам, актуальным падзеям, праз якія можна асвятліць шырокі гістарычны кантэкст, гістарычным падзеям, ад якіх можна правесці паралелі да сучаснасці.

Прыкладныя тэмы для стварэння лонгрыду:

  • “Барбара Раздзівіл. Гісторыя кахання”
  • “Знаёмства з Еўдакімам Раманавым”; 
  • “Такога Каліноўскага мы яшчэ не ведалі!”;
  • “Яны былі першыя: М. Доўнар-Запольскі, Я. Наркевіч-Ёдка, І. Насовіч”

Пры падрыхтоўцы лонгрыда варта звярнуць увагу на кампазіцыю аповеду. Ён павінен быць цікавым і лёгкім для ўспрымання, а акрамя таго, мець выразную лагічную структуру. У цэнтры лонгрыда, як правіла, – гісторыя з завязкай, развіццём і кульмінацыяй, якая павінна зацікавіць чытача.

Шрыфт, памер, колеры, водступы, адлегласці – тксама вельмі важныя для ўспрыняцця лонгрыда. Задача шрыфтоў – візуальнае разбіццё тэксту на элементы, вылучэнне эмацыйна важных думак. Фотаздымкі павінны быць якаснымі і досыць вялікага памеру. Іх задача ва ўзмацненні эмоцый, дапаўненні тэксту, раскрыці сэнсу, захапленні чытачоў тэмай аповеду. Без яркага фота лонгрыд будзе «сухім» і малавыразным.

Зыходзячы з таго, што па сваёй сутнасці лонгрыд – гэта вэбсайт з мноствам змешчанай на ім інфармацыі, ён можа быць распрацаваны з дапамогай сэрвісаў для стварэння сайтаў (платных або бясплатных), напрыклад: medium.com, stampsy.com, exposure.co, tilda.cc, readymag.com, slides.com, creatavist.com, racontr.com, shorthand.com. Важнае патрабаванне часу: ваш матэрыял павінен выглядаць аднолькава добра на смартфоне і на экране камп’ютара.

Прыклад лонгрыда, створанага з дапамогай сэрвіса Tilda “Быў.Ёсць.Буду! Уладзімір Караткевіч” можна паглядзець тут – http://project3077999.tilda.ws/ Калі ствараць не новыя сайты, а новыя старонкі, то карыстанне будзе бясплатным.