Урокі ўдзельнікаў дыстанцыйнага курса "Медыяадукацыя ў школе - 2020/21"
Надзея Жвавая
Урок распрацаваны для вучняў з з цяжкасцямі ў навучанні. Але падыходзіць і для дзяцей без асаблівасцяў развіцця. Гэта другі ўрок па творы. Таму вучні ўжо пазнаёміліся са зместам, ведаюць сюжэт, герояў. Таксама праведзена слоўнікавая работа, у тым ліку са словамі мана, манюка. Вучні падрыхтавалі у дамашнім заданні правільнае беглае чытанне казкі, ведаюць асаблівасці жанра казкі, шо казка мае выхаваўчае значэнне.
Тэхнічнае забеспячэнне: экран для дэманстрацыі, інтэрактыўная дошка, таблічкі з выявамі герояў .
Медыякрыніцы: Мультфільм “Каза-манюка” (Польшча)
https://yandex.by/video/preview/?filmId=12661857960756992711&from=tabbar&text=каза-манюка
Тэкст падручніка “Літаратурнае чытанне. 2 клас: вучэбны дапаможнік. Ч.1” Антонава, Н. У., Буторына, І. А., Галяш, Г. А.
Казка “Каза-манюка” (Беларуская народная казка)
(Можна скарыстацца пастаноўкай казкі https://youtu.be/wUmxq-csxpw)
Мэты настаўніка на ўрок:
Напрыканцы ўрока дзеці:
- будуць ведаць, што такое маніпуляцыі і прыводзіць уласныя прыклады;
- будуць умець чытаць тэкст па ролях, з дапамогай інтанацыі перадаваць эмоцыі і сэнс сказанага;
- змогуць знайсці не менш за 2 падабенствы і адрозненні ў казках розных народаў.
Задачы настаўніка:
-
спрыяць фарміраванню умення даваць ацэнку паводзінам герояў казкі і жыццёвым сітуацыям, суадносіць іх з уласнымі ўчынкамі і паводзінамі;
-
садзейнічаць развіццю ўменню вылучаць маніпулятыўныя прыёмы і спосабы іх раскрыцця;
-
садзейнічаць выхаванню ў вучняў разумення пра адмоўную ролю маны для дасягнення мэты.
Ход урока:
-
Арыентыровачна-матывацыйны этап
1.1. Два вучні разыграюць сцэнку:
-
Прывітанне, Даша. Ты якую казку прачытала да ўрока пазакласнага чытання?
-
Ведаеш, бібліятэка не працавала аж тры дні. Я колькі ні хадзіла, так і не патрапіла туды. Таму я сёння без казкі.
Пытанні настаўніка для вучняў:
-
Ці праўду кажа Даша? Чаму? (выслухваюцца розныя меркаванні).
-
Як вы жумаеце, чаму мы будзем сёння вучыцца на уроку? (адрозніваць ману ад праўды).
-
Як вы лічыце, ці дапамагае мана вырашаць праблемы і чаму? (вучні выказваюцца)
Шукаць падцверджанне адказам на гэта пытанне мы будзем на працягу ўсяго ўрока, а дапаможа нам казка, якую мы ўжо пачалі вывучаць: “Каза-манюка”.
-
Аперацыйна-пазнавальны этап
2.1. Увядзенне паняцця “маніпуляцыя”
На дошцы змешчаны словы мана, маніць, падманваць, маніпуляцыя.
Вучні адказваюць на пытанне, ці ўсе словы зразумелыя? (не зразумелае – маніпуляцыя). Заўважаюць, што першая частка гэтага слова аб’ядноўвае яго са словамі “мана, маніць”? Як вы лічыце, што яно можа абазначаць? (Дзеці выказваюць меркаванні)
Тлумачэнне настаўнікам слова “маніпуляцыя”.
2.2. Аналіз паводзін герояў праз гутарку.
-
Ці сустракалі вы маніпуляцыі ў сваім жыцці? Ці выкарыстоўваеце іх?
-
У казцы “Каза-манюка” хто выкарыстоўвае маніпуляцыі?
-
Каго падманвала каза? (Дзеда)
-
Навошта каза падманвала дзеда?
-
Які прыём выкарыстоўвала каза для маніпуляцыі? (змяншэнне, недакладнасць фактаў).
-
Ці заўсёды ў яе атрмлівалася?
-
Як дзед раскрыў ману? (Праверыў на ўласным вопыце)
-
Каго яшчэ падманвала каза? (мядзведзя, воўка, пеўня)
-
Навошта? (Каб застацца жыць у зайчыкавай хатцы)
-
Ці заўсёды атрымлівалася? Чаму? (Певень валодаў дакладнай інфармацыяй, што гэта быў за звер, яе не баяўся).
-
Чаму воўк і мядзведзь паддаліся мане казы? (са страху)
-
Ці змаглі б яны выгнаць яе з хаткі, каб не баяліся?
-
Які прыём выкарыстоўвала каза, каб напужаць? (перабольшванне фактаў)
-
Хто яшчэ з герояў выкарыстаў маніпуляцыю? (Певень)
-
Дакажыце словамі з тэксту.
-
Навошта? (Каб напужаць лісу).
-
Ці зрабіла мана казу шчаслівай? Дакажыце.
Паўтор прыказкі з мінулага ўрока: мана не давядзе да дабра.
Удакладненне: словы, якія выдзеленыя курсівам, падчас гутаркі змяшчаюцца на дошцы.
2.3. Падрыхтоўка да чытання па ролях.
На інтарактыўнай дошцы змешчаны героі і характарыстыкі іх інтанацый. Трэба суаднесці героя з яго інтанацыяй (Для некаторых герояў падыйдзе некалькі вырыянтаў, бо інтанацыя ў іх змянялася)
Вучні суадносяць, разумеюць, як трэба чытаць словы герояў ў залежнасці ад мэты іх выказвання.
2.4. Чытанне казкі па ролях. (Перад артыстамі на партах размяшчаюцца таблічкі з назвамі герояў)
Ацэнка якасці чытання вучняў, вылучэнне удалых момантаў.
2.5. Фізхвілінка
2.6. Прагляд мультфільма “Каза-манюка” https://yandex.by/video/preview/?filmId=12661857960756992711&from=tabbar&text=каза-манюка (пачатак казкі)
Разгубленасць вучняў, бо яны разумеюць, што нешта не так.
-
Ці здагадаліся, як называецца казка і з якой краіны?
2.7. Параўнанне сюжэтаў казак “Каза-манюка” беларускага і польскага варыянтаў. Вылучэнне падабенстваў і адрозненняў ў двух варыянтах казкі. (Работа па групах: адна группа шукае падабенствы. Другая – адрозненні)
Для дапамогі вучням можна выкарыстаць табліцу:
Што або каго параўноўваем |
Супадзенне |
Адрозненне |
Героі |
||
Сюжэт |
||
Галоўная думка |
Вынік: казкі падобныя.
-
Якая казка правільная? (Усе).
Ёсць падобная казка ва ўкраінскім фальклоры.
-
Ацэначна-рэфлексіўны этап:
3.1. Два вучні зноў разыграюць сцэнку:
-
Прывітанне, Даша. Ты якую казку прачытала да ўрока пазакласнага чытання?
-
Ведаеш, бібліятыка не працавала аж тры дні. Я колькі не хадзіла, так і не патрапіла туды. Таму я сёння без казкі.
Задаецца пытанне для вучняў:
-
Ці праўду кажа Даша? Чаму? (выслухваюцца розныя меркаванні)
Як мы можам даведацца, ці праўду кажа Даша? (уласны вопыт, праверыць інфармацыю, спытаць у бібліятэкара)
Працяг сцэнкі
-
Я быў учора у нашай бібліятэцы, яна была адчынена, узяў энцыклапедыю. Хочаш, дам і табе прачытаць. Толькі мана не давядзе да дабра.
Скажыце калі ласка, ці дапамагла мана вырашыць Дашы праблему? Чаму так адбылося?
-
Чаму мы вучыліся сёння на уроку? (адрозніваць ману ад праўды)
-
У казцы ці ў жыцці?
-
Ці навучыліся?
-
Як распазнаць маніпуляцыі? (Зварот да словаў на дошцы)
-
Ці дапамагае мана ў дасягненні мэты?
-
Што яшчэ даведаліся? Чаму навучыліся? (чытаць па ролях, параўноўваць розныя варыянты казкі, даведаліся пра маніпуляцыі)
-
Размясціце свой стыкер там, дзе вы згодны:
Мана не давядзе да дабра.
Адзін раз зманіць можна.
-
Чый адказ вам больш за усё спадабаўся?
-
Які артыст вам больш за усё спадабаўся і чаму?
-
Тлумачэнне дамашняга задання:
Закончыць прагляд мультфільма і працягнуць работу па вылучэнні падабенстваў-адрозненняў у дамашнім заданні.
Крытэрыі ацэнкі: колькасць знаходак падабенстваў і адрозненняў у двух варыянтах казак.