Аутар: Надзея Кушнер
(Урокі ўдзельнікаў дыстанцыйнага курса "Медыяадукацыя ў школе-2021")
Культурная разнастайнасць і дыялог культур
ІХ клас, грамадазнаўства
Апорныя веды, якімі да моманту вывучэння гэтай тэмы валодаюць вучні: культура і яе віды, зносіны, узаемадзеянне паміж людзьмі, эфекты ўспрымання, стэрэатыпы. Тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці вучняў і настаўніка: вучэбны дапаможнік, дадатковы матэрыял, камп’ютар і праектар.
Мэта настаўніка:
вучні будуць ведаць:
-
вызначэнне паняцця “нацыянальная культура”;
змогуць:
-
характарызаваць спосабы захавання і развіцця нацыянальнай культуры;
-
распазнаць на аснове прыведзеных характарыстык этнакультурныя стэрэатыпы і праявы ксенафобіі;
-
патлумачыць і (ці) канкрэтызаваць прыкладамі: праявы ўніверсальнага і ўнікальнага ў культуры; культурную разнастайнасць Беларусі;
-
знайсці інфармацыю па зададзеным фрагменце, прааналізаваць і дэкадаваць прапанаваныя настаўнікам візуальныя медыятэксты;
-
стварыць уласны медыятэкст.
Метадычнае забеспячэнне для дасягнення медыйнай мэты:
• матэрыялы вучэбнага дапаможніка, анімацыйны фільм, візуальныя крыніцы, звязаныя з этнакультурнымі стэрэатыпамі; медыякрыніцы:
(https://atlasofprejudice.com/
Ключавое пытанне: Хто мы і куды ідзем?
Ход урока
1. Арыенціровачна-матывацыйны этап
1.1. Актуалізацыя апорных ведаў. Вучні адказваюць на пытанні настаўніка пра віды культуры: масавая, элітарная, народная, нацыянальная.
1.2. Настаўнік анансуе, што на ўроку будзе разглядацца нацыянальная культура ў кантэксце агульнага культурнага развіцця народаў.
Даводзіць да вучняў іх мэту: да заканчэння ўрока вы зможаце:
-
даць азначэнне паняцця “нацыянальная культура”;
-
даць характарыстыку спосабаў захавання і развіцця нацыянальнай культуры;
-
распазнаць на аснове прыведзеных характарыстык этнакультурныя стэрэатыпы і праявы ксенафобіі;
-
патлумачыць і (ці) канкрэтызаваць прыкладамі: праявы ўніверсальнага і ўнікальнага ў культуры; культурную разнастайнасць Беларусі;
-
знайсці інфармацыю па зададзеным настаўнікам фрагменце, прааналізаваць і дэкадаваць прапанаваныя настаўнікам візуальныя медыятэксты;
-
стварыць уласны медыятэкст;
-
знайсці адказ на ключавое пытанне.
2. Аперацыйна-пазнавальны этап
2.1. Міні-лекцыя ад настаўніка “ Вызначэнне культурных універсалій і адметнасцей”.
2.2. Прагляд разам з вучнямі анімацыйнага фільма “Шчасцемёт” (серыял Смяшаркі), праца з апавяданнем Уладзіслава Скрыпача “Дызайнер шчасця”. Вылучэнне ключавой ідэі медыятэкстаў: кожны імкнецца да шчасця, гэта адна з галоўных універсалій чалавечага існавання, але шчасце не можа быць аднолькавым, яно ў кожнага сваё, чалавек павінен знайсці сваё шчасце.
2.3. Абмеркаванне і вызначэнне асаблівасцей нацыянальнай культуры.
2.4. Праца з плакатам, выкананне задання на с.201 вучэбнага дапаможніка.
2.5. Кароткае паведамленне вучня пра карціну “Слова аб Беларусі” (вынік выканання апераджальнага дамашняга задання).
2.6. Праца з этнакультурнымі стэрэтыпамі. Пошук у інтэрнэце гумарыстычных карт нацыянальных стэрэатыпаў, аналіз атрыманых матэрыялаў. Вызначэнне таго, па якіх крытэрыях звычайна выбудоўваюцца стэрэатыпы і як яны звязаны з нацыянальнымі традыцыямі і менталітэтам таго ці іншага народа.
Ацэначна-рэфлексіўны этап
Вучні адказваюць на пытанні: Хто мы? Куды мы ідзем?
Якія чынам стэрэатыпы дапамагаюць і замінаюць зносінам паміж людзьмі?
Як на практыцы прымяніць атрыманыя веды пра стэрэатыпы і ксенафобію?
Дамашняе заданне: § 22, скласці агульную прэзентацыю на гугл-дыску са знойдзеных выяваў гумарыстычных карт і візуальных карцінак пра стэрэатыпы.
Практыкаване для ўрока :
Пытанні |
Характарыстыка |
Назва практыкавання |
Гумарыстычныя стэрэатыпы пра народы і краіны |
Мэта практыкавання |
Выяўленне этнанацыянальных стэрэатыпаў |
Медыякампетэнцыя (медыятэг, напрыклад, #аналіз інфармацыі, #праверка фактаў, # cтварэнне рэкламы) |
#аналіз інфармацыі, #пошук інфармацыі |
Аўдыторыя (дарослыя, падлеткі, дзеці?) |
Падлеткі |
Вучэбны прадмет |
Грамадазнаўства |
Клас |
9 |
Абсталяванне і матэрыялы |
Мабільныя прылады, камп’ютар с доступам у Інтэрнэт |
Працягласць па часе |
10-15 хвілін |
Падрабязнае апісанне практыкавання |
|
Здзейсніць пошук па выяве, змешчанай у вучэбным дапаможніку, гумарыстычнай карты стэрэатыпаў. Вызначыць яе аўтара, знайсці іншыя карты серыі (кожнаму вучню карту пад сваім нумарам – ад 1 да 20, які вызначаецца па жэрабю). Потым вызначыць, па якіх асноўных характарыстыках складзены дадзеныя карты.
|
|
Крыніца матэрыялаў (калі неабходна) |
|
Каментарый для настаўніка: |
|
20 карт пра Еўропу балгарскага мастака Янка Цветкава маюць наступныя назвы: 1. У эйфарыі – у меланхоліі – у дэпрэсіі 2. Класічная — сучасная 3. Рэвалюцыйная — традыцыйная 4. Сонечная — воблачная 5. Таматная — бульбяная 6. Вінная — піўная — гарэлачная 7. Аліўкавы алей — сметанковае масла 8. Чайная — кафейная 9. Сэксуальна стрыманая — эмацыянальна стрыманая 10. Каталіцкая — пратэстанцкая — праваслаўная 11. Багатая — бедная 12. Лянівая — працавітая 13. Добрая кухня — дрэнная кухня 14. Аглушальная — гучная — ціхая 15. Талерантная — гамафобная 16. Старая — новая 17. Працуюць 21 дзень на год — жывуць 21 дзень на год 18. Выклікаюць сантэхніка — самі могуць адрамантаваць ракавіну 19. Ядуць на нагах — ядуць седзячы 20. Рэлігійная — атэістычная Абмеркаванне ўсёй сукупнасці карт дазваляе вызначыць, паводле якіх крытэрыяў могуць фарміравацца стэрэатыпы. |
|
Аўтар (імя, прозвішча, установа адукацыі) |
Надзея Кушнер, Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |