Медыякампетенцыі: стварэнне медыятэкста, параўнанне медыятэкстаў, фармулеўка высноў
Клас 4
Факультатыўны занятак «Творчая дзейнасць у асяродзі візуальнага праграмавання Scratch»
Тэма занятка: Анімацыя. Распрацоўка сцэнарыя праекта
Больш практыкавнняў па інфарматыцы тут: https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise-list/?discipline=computerscience
Больш практыкавнняў па інфарматыцы тут: https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise-list/?discipline=computerscience
Мэта занятка:
Вучні складаюць апавяданне на аснове атрыманых картак, потым параўноўваюць з арыгінальным тэкстам, робяць высновы пра даставернасць і паўнату інфармацыі. Распрацоўваюць сцэнар праекта з дапамогай Scratch.

Ход занятка:
Пастаноўка задачы
Настаўнік прапануе навучэнцам карткі з малюнкамі.
Задача навучэнцаў: выкарыстоўваючы атрыманыя карткі скласці апавяданне, якое неабходна будзе прадставіць (агучыць або абыграць). Пажадана арганізаваць працу навучэнцаў у парах (групах). Кожная пара (група) прыдумвае сваё апавяданне.

Прэзентацыя апавяданняў
Настаўнік арганізуе прадстаўленне вынікаў працы груп (пар): групы прадстаўляюць свае апавяданні, астатнія слухаюць і параўноўваюць з тым, што атрымалася ў іх групы.
Настаўнік зачытвае апавяданне, якое называецца «Апельсін і яблык» (крыніца: Клышка, А. Буквар: падручн. для падрыхт. кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мн.: Нар асвета, 1998. – 200 сю: іл.)

Абмеркаванне вынікаў
Настаўнік арганізуе абмеркаванне з дапамогай пытанняў:
Як вы думаеце, чаму вашы апавяданні адрозніваюцца паміж сабой?
Яны падобныя на тое, якое я прачытала? Чаму?
Ці можаце вы прывесці прыклады, калі ты сам прыдумаеш частку гісторыі, і яна адрозніваецца ад рэчаіснасці?
Што можа здарыцца, калі вы пачуеце частку нейкага аповеду? Убачыце фрагмент карціны? Малюнка? Пачуеце частку нейкай размовы?
Што трэба зрабіць, каб не патрапіць на вуду недагаворанасці?

Складанне сцэнарыя
Настаўнік арганізуе працу вучняў па складанні сцэнарыя праекта “Апельсін і яблык” па апавяданні, прачытаным настаўнікам з выкарыстаннем табліцы для стварэння сцэнарыя. Калі дазваляе час і ўмовы, то дзеці ствараюць праект «Апельсін і яблык»з дапамогай камп’ютараў.
Дапаможныя матэрыялы:
1. Карткі з малюнкамі.
На карткі разрэзаць наступную табліцу.
2. «Апельсін і яблык»
(крыніца: Клышка, А. Буквар: падручн. Для падрыхт. кл. агульнаадукац. шк. З бел. Мовай навучання. – Мн.: Нар асвета, 1998. – 200 сю: іл.)
Яблык і апельсін ляжалі на стале.
Абабрала Алеся лушпінне з апельсіна і здзівілася:
- Апельсін, чаму ты ўвесь з дзелек?
- А гэта дзеля таго, каб ты ўсіх магла пачаставаць, - адказаў ёй апельсін.
- А ты, яблык, чаму не маеш дзелек? Відаць, каб я цалкам цябе магла з'есці? – спытала Алеся, узяўшы ў рукі яблык.
- Не, - адказаў яблык , - каб ты мяне цалкам аддала сваёй сяброўцы.
Заўвага: усе апавяданні, якія прыдумляюць дзеці, адрозніваюцца ад арыгінальнага. Гэта практыкаванне праводзілася і на дарослай аўдыторыі, вынік быў той жа.
Дзяўчынка Алеся |
Апельсін |
Яблык |
|
Яблык і апельсін ляжалі на стале. |
|