Універсальная інфармацыйная гадзіна
Метады: праца ў групах, парах ці індывідуальная праца, дыскусія
Час: 20 хвілін
Клас: 5 - 11
Тэма: Любая
Падрыхтоўка: раздрукаваць ці вывесці на экран памятку
Мэта: Вучні атрымаюць інфармацыю пра актуальныя падзеі ў свеце і краіне, а таксама набудуць навыкі аналізу навін і крыніц інфармацыі.
Апісанне
Этап 1. Падрыхтоўчы
Выбар зместу
Настаўнік выбірае сам або даручае вучням падабраць актуальныя навіны, з якімі варта пазнаёміць вучняў падчас інфармацыйнай гадзіны.
Выбар медыя-інфармацыйных навыкаў
Настаўнік выбірае са спісу медыя-інфармацыйных кампетэнцый адзін пункт, над якім вучні будуць працаваць падчас інфармацыйнай гадзіны.
Прыкладны спіс медыя-інфармацыйных кампетэнцый,
якія можна сфармаваць падчас інфармацыйных гадзін:
Навінна граматны вучань павінен:
Ведаць: | Умець: | Мець каштоўнасныя ўстаноўкі: |
• якую ролю адыгрываюць СМК, і як яны ўплываюць на асобу і грамадства; • якія існуюць жанры журналістыкі, іх прызначэнне і адрозненні; • што надзейнай інфармацыю робяць магчымасць праверкі фактаў, паказанні сведкаў, спасылкі на крыніцы; • чаму ананімныя крыніцы – не надзейныя і спасылацца на іх не варта; • якія спосабы ўплыву выкарыстоўваюць СМІ, як з дапамогай мантажа відэа, абрэзкі і апрацоўкі фота і гуку можна паўплываць на меседж рэпартажу; • чаму важна, каб факты і асобы казалі самі за сябе. |
• адбіраць рэлевантныя навінныя каналы і навінныя матэрыялы сярод інфармацыйнага патоку; • адрозніваць факты ад меркаванняў, журналістаў ад каментатараў і тых, хто адстойвае пэўную пазіцыю; • дэкадаваць (аналізаваць) матэрыялы СМІ, сацыяльных медыя; • распазнаваць фэйк, маніпуляцыю, схаваную рэкламу і прапаганду; • інтэрактыўна ўзаемадзейнічаць са СМІ, быць стваральнікам інфармацыйнай прасторы. |
•крытычнае і рэфлексіўнае стаўленне да даступнай інфармацыі; •адказнае і этычнае выкарыстанне інтэрактыўных сродкаў інфармацыі, павага да аўтарскіх правоў; •павага да асноўных правоў і свабод асобы; • трыманне сваёй нацыянальна-моўнай і цывілізацыйнай ідэнтычнасці. |
Раздрукоўка раздаткаў
Настаўнік падбірае і пры неабходнасці раздрукоўвае адну з памятак, размешчаных у дадатку, якая будзе найлепш спрыяць набыццю выбранага навыку. (гл. спіс памятак ніжэй).
Этап ІІ. Актуалізацыя інфармацыі і матывацыя вучняў на актыўную сумесную дзейнасць
Дадатак
Спіс памятак (Спампаваць памяткі у фармаце .docx)
-
Ключавыя пытанні для аналізу медыятэксту (навіны, артыкула, фота, плаката, рэкламы, тэлеперадачы, роліка, фільма і т.п.)
-
Правяраем надзейнасць і дакладнасць інфармацыі
-
На што неабходна звярнуць увагу пры чытанні навін (як распазнаць фэйкі)
-
Як аддзяліць факты ад меркаванняў у медыя
-
Пытанні для аналізу прыёмаў у рэкламе
-
Правяраем наяўнасць стэрэатыпаў у рэкламе
-
Як аналізаваць рэкламны ролік?
-
Памятка для аналізу фатаграфіі
-
Памятка для работы з постарам фільма.
10. Пытанні для аналізу медыяпрофілю персоны
11. Памятка для работы з фатаграфіяй помніка і мемарыяла
12. Аналіз выпуску навін (інструкцыя)
13. Як праверыць надзейнасць крыніцы інфармацыі
(Брашуру памятак падрыхтавала Святлана Ханько)
Парады настаўніку
Памятаем, што мэта інфармацыйнай гадзіны не інфармаваць, а фарміраваць навінную граматнасць!
Аўтары: Тамара Мацкевіч, Алена Радзевіч, Алена Палейка