Нацыянальны адукацыйны партал апублікаваў план-канспект першага ўрока ў школах. «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны», — так гучыць тэма. Але цікава не гэта.
Урокі з патрыятычным ухілам напачатку навучальнага года — стандартная практыка. Але ў гэты раз з дзецьмі будуць не толькі гаварыць пра любоў да Радзімы і знаёміць з гербам і гімнам. Школьнікам прапануюць скласці з літар слова «прэзідэнт» — маўляў, яно часта сустракаецца ў Канстытуцыі.
Слова «Беларусь», да прыкладу, у Канстытуцыі выкарыстоўваецца куды часцей, але складаць гэта слова школьнікам чамусьці не прапануюць.
У метадычцы таксама прапісаны спосаб прэзентацыі Мінска — «сталіца, дзе знаходзіцца прэзідэнт і ўрад краіны».
У астатнім урок раяць прысвяціць тлумачэнню, што такое малая радзіма, народнае адзінства, нацыянальны гонар.
Крыніца:
https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2021-2022-uchebnyj-go...