Запрашаем на анлайн-дыскусію "Школьная адукацыя ў Паўночных краінах і Беларусі: чаму мы можам навучыцца адзін у аднаго?"

18.10.2021
19 кастрычніка (19:00 Мінск, Хельсінкі) пройдзе анлайн-дыскусія "Школьная адукацыя ў Паўночных краінах і Беларусі: чаму мы можам навучыцца адзін у аднаго?».
Мерапрыемства адкрые другі сезон праекта Nordic Talks in Belarus - серыі гутарак на актуальныя тэмы з экспертамі і эксперткамі з Паўночных краін Еўропы і Беларусі.
Nordic Talks in Belarus (нардычны размовы ў Беларусі) - гэта цыкл онлайн-дыскусій, якія дазволяць беларусам і беларускам даведацца пра лепшыя практыкі Паўночных краін у розных сферах. У фокусе - адукацыя, урбаністыка і гендэрная роўнасць.
 
Тэмай першай сустрэчы стане школьная адукацыя. Эксперты і эксперткі са Швецыі, Фінляндыі і Беларусі абмяркуюць, як трансфармуюцца сістэмы адукацыі гэтых краінаў і як школьная адукацыя адрозніваецца з пункту гледжання зместу навучальнага працэсу, арганізацыі заняткаў і вынікаў навучання.
Ўдзельнікі і ўдзельніцы дыскусіі атрымаюць уяўленне пра лепшыя практыкі сістэмы школьнай адукацыі Швецыі і Фінляндыі, а таксама абмяркуюць, як гэтыя практыкі могуць быць адаптаваны ў Беларусі.
 
 
Спікеры і спікеркі:
 
Вольга Дзямідава (Volha Dziamidava), Швецыя / Беларусь. Магістр педагогікі, выкладчыца шведскай мовы як замежнай і ангельскай у дзяржаўнай школе для дарослых ў Стакгольме.
Яры Лавонен (Jari Lavonen), Фінляндыя. Дырэктар Нацыянальнага форуму педагагічнага адукацыі і член кіруючага камітэта Фінскага цэнтра ацэнкі адукацыі.
Тамара Мацкевіч, Беларусь. Медыяапедагог, аўтарка і складальніца некалькіх падручнікаў і кніг па медыяадукацыі, актыўнай ацэнцы, рэдактарка сайта Nastaunik.info.
Мадератарка
Валерыя Ваўкагонава, фасілітатарка, трэнерка, менеджэрка НКА
Мерапрыемства бясплатнае, неабходна рэгістрацыя: https://forms.gle/GhCcDAcuu4cQtvTv6
Дыскусія арганізавана пры падтрымцы Пасольства Фінляндыі ў Рэспубліцы Беларусь і Бюро Савета Міністраў Паўночных Краін ў Літве.