Як стварыць атмасферу сапраўднага свята на Тыдні гісторыі? Настаўнікі дзеляцца ідэямі ў сацсетках.

Як падрыхтаваць Тыдзень гісторыі, каб ён запомніўся? Спачатку распрацоўка канцэпцыі і плана правядзення тыдня, збор інфармацыі, падзел працы, напісанне сцэнарыяў, падбор касцюмаў, рэпетыцыі, стварэнне заданняў ... А дзе ўзяць ідэі? Тут!

 

 

Галіна Свентухоўская (Брэст)

Старонка беларускага гістарычнага дзеяча ў Інстаграме

Сёння парадую вас злёгку.

Задача: зрабіць Інстаграм старонку беларускага гістарычнага, культурнага, літаратурнага дзеяча. Некаторыя малявалі, некаторым мы давалі прататып. Фантазія і выбар менавіта дзяцей. Работы 6-11 класаў.

Заўтра выкладу працяг. Калі рэакцыямі і лайкамі адрэагуеце, то дапаможаце вылучыць лепшых. Хаця яны малайцы.

Гістарычны квіз “На злом галавы” Які ж Тыдзень гісторыі без інтэлектуальнага турніра?

 

Алена Снегірова (Смалявічы). Конкурс гістарычнага касцюма

Тыдзень гісторыі - гэта заўсёды няпроста. Хочацца зрабіць так, каб яна запомнілася. Я праводжу конкурс гістарычнага касцюма. У мінулым годзе дадалі конкурс гістарычнай асобы. Атрымалася нядрэнна. Навучэнцам падабаецца. Рыхтавацца пачынаюць загадзя. Крытэрыі ацэнкі распрацоўваем разам з дзецьмі. Па-першае, гістарычная адпаведнасць эпосе; па-другое, артыстычнасць прадстаўлення; па-трэцяе інфарматыўнасць паказу. Працавала 2 журы (настаўніцкае і вучнёўскае)

Вераніка Лапіцкая (Мар’іна Горка). Музей васковых фігур

Падзялюся таксама работамі дзяцей. Вось наш "Музей васковых фігур" у рамках фестывалю педагагічных ідэй. Дзеці вельмі хваляваліся, але і вельмі стараліся.

 

Вольга Краўчанка (Рагачоў). Квест-турнір на перапынку

Як у экстрэмальных умовах максімальна ўключыць навучэнцаў у прадметны тыдзень?.... Выйсцем для мяне сталі квест-турніры на інтэрактыўных пераменах! Калі цікава магу падзяліцца сэрвісам для іх стварэння!

 

Чытайце допісы ў суполцы настаўнікаў гісторыі  Web Κλειώ гісторыя і грамадазнаўства у Фэйсбуку