Самыя вясёлыя карцінкі першага верасня посцяць настаўнікі) От такія сустрэла сёння ў калег)
…
Напрыканцы гэтага дня, расквечанага фотаздымкамі школьных лінеек і букетаў і гэта правільна, бо жыццё працягваецца і мы павінны вучыць дзяцей – хочацца ўсё ж нагадаць.
Ёсць настаўнікі, якія мусілі пайсці сёння на свой першы ўрок, але не пайшлі, бо сядзяць за кратамі альбо шукаюць новую працу пасля звальнення.
Ёсць студэнты, якія мусілі сёння пайсці на першыя пары, але не пайшлі, бо сядзяць за кратамі.
Ёсць школьнікі, якія пайшлі на свае першыя ўрокі ў калоніях.
Ёсць бацькі, якія не пабачылі лінейкі сваіх дзяцей, бо гэтыя бацькі сядзяць за кратамі.
Што мы можам зрабіць для іх? Быць салідарнымі. Дапамагаць іх сем'ям. Разумець, што наш сённяшні супакой аплочаны імі, бо на іх месцы маглі быць мы.
Ну і верыць, бо вера гарады будуе, свядомасць, насуперак вядомай формуле, вызначае быццё, і пакуль мы верым – мы рушым наперад, а як толькі перастанем – то спыніцца і рух.