Дзённік настаўніцы. 29 лістапада

Ганна Севярынец
29.11.2021

Сёння ў пятым на рускай мове было сачыненне-апісанне па карціне. Сучасныя мадэрновыя настаўнікі гэты від працы недалюбліваюць, а я ягоны фанат. Але не аб тое.

У падручніку для апісання прапануецца карціна Пластова "Первый снег". Яна для апісання неблагая, канешне, там усё проста, можна намацаць сюжэт, дадаць псіхалогіі, ну, і звычка  проста ведаеш, што "Первый снег", ды і ўсё.

Але сёння мне прыйшла ў галаву простая думка: а чаму Пластоў? Беларускіх мастакоў няма, ці што?

Пашуршала ў гугле, нашуршала класіку: Васіль Сумараў, "Мой дом". І як дзецям зайшло! Такая перспектыўная карціна аказалася: мы і пра Менск пагутарылі, і пра вайну, і пра паваеннай жыццё, дзеці ўспомнілі сваіх бабуль у Лошыцы і на Старажоўцы, і пра знос гістарычных будынкаў, і пра захаванне памяці, карацей, ледзь не забыліся, што сачыненне трэба пісаць)

У выніку дапісваюць дома)

Наступны раз возьмем Мая Данцыга)