Дзённік настаўніцы. 7 снежня

Ганна Севярынец
07.12.2021

Стужка:) Ёсць да цябе справа:))

Патрэбна невялікая дапамога. Мы рыхтуем адзін праект. Хто такія «мы» і што за праект, пакуль тайна, але мусіць быць цікава. Праект публічны, ягоны вынік плануецца прадставіць шырокай аўдыторыі.

1. Мы збіраем відэашэраг з усяго, што звязана з прафесіяй настаўніцы беларускай мовы. Асабліва нас цікавяць:

Вясёлыя ці цынічныя, але, на жаль, праўдзівыя малюнкі вучняў са школьных падручнікаў беларускай мовы і літаратуры. Калі ласка, не размалёўвайце іх адмыслова(!), нам у іх таксама не ўсё падаецца ідэальным, але мы цвёрда супраць актаў вандалізму. Але і ігнараваць такую з’яву як частку рэальнасці не хочам. Як ёсць, так ёсць, дасылайце.

Найлепшыя хіты скрыншотаў з вайбер-чатаў, запісаў у дзённіках, у сшытках, дзе заўгодна (і благое і добрае, на ваш густ, сумнае і вясёлае). Усю асабістую інфармацыю на такіх скрыншотах трэба замазюкаць.

Чуллівыя і шчырыя рэспекты вашай настаўніцы.

Любыя асацыяцыі да хэштэга #беларусіца

Прымаюцца фота і відэа, зробленыя ГАРЫЗАНТАЛЬНА. Відэашэраг ствараецца пад ролік з некаторым гукавым паведамленнем, таму, калі вы хочаце сказаць дзякуй Галіне Пятроўне, то найлепш узяць паперу з яе імём і патрымаць у руцэ тры секунды, сказанае вамі хутчэй за ўсе не будзе чуваць. Калі вы і ёсць Галіна Пятроўна, то ў вас поўная свабода самавыяўлення, мы спалілі ўсе метадычныя рэкамендацыі на гэтую тэму шчэ на Сырны Тыдзень з крыкамі «гары-гары ясна». 

 

Дасылаць матэрыялы на адрас ales.plotka1@gmail.com

Пункт 2. Калі вы круты мантажор ці, асабліва, аніматар і хочаце ўзяць удзел у гэтым варушняку, маякніце нам, калі ласачка. Праект цалкам валанцёрскі, аплату вы зможаце атрымаць толькі ў вечнасці, іншыя донары не пацвердзілі свой удзел у гэтым праекце.