Медыя азбука - гэта віктарына, выкананая ў форме кам'ютарнай прэзентацыі з выкарыстаннем медыяфайлаў: малюнкаў, відэа, фатаграфій, якія служаць падказкай адказу на пытанне. Пытанні да такой віктарыны павінны быць зададзены так, каб адказы адпавядалі кожнай літары алфавіту. Гэты прыём можа быць выкарыстаны педагогам як на этапе ўвядзення новага матэрыялу, так і на этапе прамежкавага або выніковага кантролю.
Прымяненне медыя азбукі ў арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з'яўляецца эфектыўным сродкам для фарміравання метапрадметнай кампетэнтнасці.
На арганізацыйным этапе па стварэнні медыя прадукта вучань вучыцца размяркоўваць працоўны час, рэгуляваць працэс, г.зн. забяспечвае эфектыўнае кіраванне ўласнай вучэбнай дзейнасцю. На асноўным этапе работы па стварэнні медыя азбукі ў вучня развіваюцца ўніверсальна-лагічная кампетэнцыі. Ён вучыцца абагульняць, параўноўваць, аналізаваць, лагічна, несупярэчліва разважаць, а таксама вучыцца прадстаўляць інфармацыю ў розных вобразах, планаваць і арганізоўваць супрацоўніцтва з іншымі людзьмі, наладжваць працоўныя адносіны.
Так як вынікам дзейнасці з'яўляецца медыя прадукт, бясспрэчна вучні ўдасканальваюць сваю інфармацыйную і тэхніка-тэхналагічную кампетэнцыю. Г.зн. у вучня развіваецца ўменне адбору патрэбнай інфармацыі, уменне перакладу інфармацыі з адной формы ў іншую, з адной мовы на іншую, уменне сістэматызаваць, каталагізаваць і правільна захоўваць інфармацыю. Інфармацыйная кампетэнцыя - неад'емнае патрабаванне да сучаснага чалавека, паказчык яго гатоўнасці да жыцця ў інфармацыйным грамадстве.
На этапе прадстаўлення медыя азбукі ў вучня ўдасканальваецца камунікатыўная кампетэнцыя. Сучасны вучань гатовы ўступаць у дыялог, калектыўна абмяркоўваць пытанні, дакладна выказваць свае думкі, валодае мнематэхнікамі.
У дадзеным артыкуле хачу прадставіць прыклад медыя азбукі, створанай навучэнцамі 8 класа па тэме "Грошы" па вучэбным прадмеце "Англійская мова".
Мэтай дадзенай працы было прадстаўленне медыя азбукі як выніковага праекту па вывучанай тэме. У ходзе падрыхтоўкі медыя азбукі, навучэнцы паўтарылі, прааналізавалі ўвесь лексічны матэрыял, вывучаны раней, і прадставілі лексічныя адзінкі актыўнага вакабуляра ў выглядзе карцінак і загадак.
Аналагічная мэта стаяла перад навучэнцамі 7 класа па выніку вывучэння тэмы "Shopping". Вынікам іх працы стала таксама медыя азбука, з якой можна азнаёміцца тут.
Такім чынам выкарыстанне медыя азбукі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу вырашае адразу некалькі задач сучаснай адукацыі. Яна з'яўляецца сродкам візуалізацыі інфармацыі, а таксама эфектыўным прыёмам для фармавання метапрадметнай кампетэнтнасці.
Аўсянік Марына Аляксандраўна
ДУА "Гімназія імя Я. Купалы",
г. Мазыр
настаўніца англійскай мовы
Спампаваць гэты артыкул на рускай мове.