Недзе яшчэ напачатку вайны трапілася мне ў стужцы фота адной старэнькай украінскай даследчыцы: у сваім старасвецкім кіеўскім пакоі з грувасткай антыкварнай мэбляй і вокнамі на вайну яна сядзіць за класічным пісьмовым сталом з паперамі. І подпіс: наша Наталля Мікалаеўна Якавенка перакладае Тацыта (здаецца) на украінскую.
Мне зараз таксама хочацца займацца нечым велічна бессэнсоўным.
Дзесяцікласнікі мае пакрысе ўжо балакаюць па-беларуску, на розныя тэмы, ўчора абмяркоўвалі ролю медыя ў сучасным свеце, трасяняць, канешне, але ніхто ўжо не мычыць, не выкарыстоўвае бездапаможна рускую, не мяшае з англійскімі словамі, то бок бар'ер я ім зняла, далей толькі чытаць, пісаць і гутарыць, ужо нескладана. З пяціклашкамі збіраемся ў чарговы музей - на гэты раз да Ваньковіча. Усё каціцца па рэйках.
Але агулам адчуванне бяссэнсіцы, сказаць па праўдзе. Прыходзіць якое-небудзь быдла - і ўсё.
То, канешне, пераклад Тацыта выглядае самым здаровым заняткам у гэтым свеце.
Але не ва ўсіх такі ўпадніцкі настрой:) Вось, напрыклад, новы ютуб-канал пра літаратуру:) Файныя лекцыі, завітвайце.