Дзённік настаўніцы. 24 красавіка

Ганна Севярынец
24.04.2022

Заўсёды святкую Вялікдзень - бо веру, што смерці няма, што ахвяры ў імя дабра не бываюць дарэмнымі, што няшчасная маці знойдзе суцяшэнне ў праўдзе, а кожнае ўкрыжаванае дзіця ўваскрэсне.

Пакутная Беларусь, нязломная Украіна, жывіце вечна.

...

А давайце паціху нават з рускай мовы сваіх допісаў прыбіраць маркеры каланіяльнага мыслення, а?) Няма ніякіх "кулічэй", ёсць пасхі, паскі і булкі)

Наогул гэта вельмі прыемны і карысны занятак: нават у сваю рускую мову вяртаць мясцовыя рэаліі.