Дзеці, якія пайшлі ў школу ў 2018 годзе, у 2030 годзе стануць маладымі дарослымі. Школы могуць падрыхтаваць іх да прафесій, якіх пакуль не існуе, тэхналогій, якія яшчэ не вынайдзены, праблем, якія немагчыма прадбачыць. Пошук магчымасцей і знаходжанне рашэнняў стане агульнай адказнасцю адукатараў. Паглядзім, дзе мы цяпер і як рухацца далей.
Адукацыя можа даць навучэнцам самастойнасць і мэтанакіраванасць, а таксама неабходныя навыкі для фармавання свайго ўласнага жыцця і дапамогі ў гэтым іншым. Каб зразумець, як лепш усё гэта зрабіць, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) запусціла праект «Будучыня адукацыі і навыкаў 2030». Мэта праекта - дапамагчы краінам знайсці адказы на два апераджальныя пытанні:
● Якія веды, навыкі і каштоўнасці спатрэбяцца сённяшнім навучэнцам для стварэння квітнеючага свету?
● Якім чынам навучальныя сістэмы могуць эфектыўна развіваць гэтыя веды, навыкі і каштоўнасці?
Праект АЭСР «Будучыня адукацыі і навыкаў: Адукацыя 2030» (Future of Education and Skills: Education 2030) накіраваны на школьную адукацыю, як агульную, так і прафесійную, і часткова пабудаваны на аснове метадалогіі праекта PISA, а таксама выкарыстоўвае напрацоўкі TIMMS. Актуальнасць праекту абумоўлена тым, што ён накіраваны на даследаванне і прагноз магчымай будучыні адукацыі ў свеце, г.зн. тых, хто цяпер навучаецца ў пачатковай і сярэдняй школе, а да 2030 года будзе прадстаўляць асноўную частку насельніцтва, якая ўступае ў працоўны ўзрост. Аднак на дадзены момант немагчыма сказаць, якія менавіта прафесіі будуць існаваць і якія будуць запатрабаваны. Удзельнікі праекта "Адукацыя 2030" распрацавалі адукацыйны компас Learning Compass 2030, які адлюстроўвае тое, што дапамагае маладым людзям арыентавацца ў сучасным свеце.
Паспяховасць школьнай сістэмы залежыць ад палітычных рашэнняў, накіраваных на вырашэнне будучых выклікаў. У сувязі з гэтым праект дасць магчымасць сфарміраваць агульнае разуменне кампетэнцый, звязаных са спецыфічнымі ведамі, навыкамі і каштоўнасцямі ў будучым і наладзіць дыялог паміж ключавымі стэйкхолдэрамі розных краін для рэалізацыі школьных рэформ і забеспячэння канкурэнтаздольнасці, эфектыўнасці і актуальнасці адукацыі для будучых патрэб.
Праект уключае ў сябе два асноўныя напрамкі:
1. Распрацоўка канцэптуальнай рамкі навучання, якая адпавядае мэтам і задачам развіцця 2030 года. Паколькі на міжнародным узроўні паняцце "кампетэнцыі", іх тэхнічныя характарыстыкі і іншыя аспекты значна адрозніваюцца, з пункту гледжання АЭСР неабходнай становіцца арганізацыя міжнароднай дыскусіі па пытаннях кампетэнцый і іх разнавіднасцяў, якія будуць запатрабаваны ў 2030 годзе. Абмеркаванне дазволіць выпрацаваць пэўную пазіцыю, якая ў далейшым можа быць прыменена краінамі пры распрацоўцы мэт адукацыйных сістэм і іх больш дакладнага вызначэння. Стварэнне комплекснай рамкі навучання на аснове агульнага разумення дасць краінам магчымасць ацэнкі і прызнанні вынікаў навучэнцаў не толькі на міжнародным узроўні, але і на краінавым. Мяркуецца, што такія навыкі маюць вырашальнае значэнне пры фармаванні будучыні краіны і яе насельніцтва. Таксама плануе выкарыстоўваць вынікі праекта для рэалізацыі ўжо наяўных буйнамаштабных працяглых даследаванняў, такіх як PISA.
2. Другі напрамак уключае ў сябе міжнародны аналіз навучальных праграм. У сілу таго, што краіны даволі часта сутыкаюцца з праблемай прад'яўлення мноства патрабаванняў і запытаў да адукацыйных праграм, якія вядуць да перагрузкі навучальных планаў, а на змены ў адукацыйнай сістэме ўплываюць палітычныя і канкурэнтныя мэты, змяненне аднаго элемента (навучальныя планы, ацэнка, педагагічныя практыкі і г.д.) будзе эфектыўным толькі пры ўмове змены іншых злучаных з гэтым элементаў сістэмы. Праект прадугледжвае правядзенне міжнароднага параўнальнага аналізу навучальных праграм з мэтай стварэння базы ведаў, якая садзейнічае распрацоўцы і ўдасканаленню навучальных праграм, якія мелі б эмпірычны і сістэмны характар.
У гэтым канцэптуальным дакуменце апісаны першыя вынікі працы. Першапачатковая канцэптуальная рамка была вывучана, пратэставана і зацверджана ў інтэрактыўным працэсе з удзелам шырокага кола зацікаўленых бакоў з усяго свету. Яны перакаваліся, што гэтая рамка актуальная ва ўсім свеце, адпавядае палітыцы ў шырокім разуменні і можа быць рэалізаваная.
Прапануем азнаёміцца з публікацыяй, у якой сфармуляваны кампетэнцыі для трансфармацыі грамадства і фармавання будучыні і прынцыпы праектавання канцэпцый, зместу і праграм для прасоўвання змен на ўзроўні экасістэмы. Запрашаем да абмеркавання нашай адукацыі будучыні --- дзе мы знаходзімся цяпер і як нам рухацца далей.
Будучыня навыкаў і адукацыі 2030: https://drive.google.com/file/d/1YhGaMtjuMZhQtXrtad195XIDt6oC_CZF/view?usp=sharing
Спампаваць пдф-версію