Як сёлета прайшло ЦТ і адбываецца ўступная кампанія 2022?

Зараз абітурыенты адпачываюць ці з хваляваннем чакаюць залічэння на выбраную спецыяльнасць. Цяпер ВНУ на сваіх афіцыйных сайтах выкладаюць спісы рэкамендаваных да залічэння на бюджэт (з 25 ліпеня па 4 жніўня), пазней (з 8 па 10 жніўня) на платнае навучанне. Можна падвесці першыя вынікі ЦТ і ўступнай кампаніі.

Як прайшло ЦТ -2022?
У гэтым годзе для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 61786 абітурыентаў (самая нізкая колькасць за 10 гадоў). З ліку зарэгістраваных 1,5 тысячы на ўступныя іспыты не з'явіліся. За парушэнні выдалілі дзевяць чалавек. 18 не прайшлі тэсціраванне па медыцынскіх паказаннях, ім далі рэзервовыя дні.
Часцей за ўсё абітурыенты здавалі рускую мову (>50300), матэматыку (>33800) і замежную мову (>27000, з іх 24000 - англійскую). Найменш запатрабаваныя прадметы - сусветная гісторыя (> 1100) і геаграфія (> 1000).


Абсалютныя вынікі паказалі 0,5 працэнта ад агульнай колькасці ўдзельнікаў ЦТ - 337 удзельнікаў (для параўнання: летась - 401). Найбольшая колькасць стобальнікаў - на ЦТ па матэматыцы (105 на 33800 удзельнікаў), але самыя лепшыя вынікі ў суадносінах да колькасці ўдзельнікаў - ЦТ па беларускай мове (67 на 11800 удзельнікаў).
Больш статыстыкі пра вынікі ЦТ на сайце https://adukar.com/by/news/abiturientu/kak-proshlo-ct-2022-obzor-rezultatov-i-statistika

22 абітурыенты змаглі зарабіць 100 балаў адразу па двух вучэбных прадметах, а самай яркай зоркай уступнай кампаніі стала лідчанка Анастасія Більдзь, якая атрымала найвышэйшы вынік адразу па трох вучэбных прадметах - па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы - і разам з выдатным школьным атэстатам набрала 400 балаў з 400 магчымых.


Выпускніца сярэдняй школы № 8 г.Ліды Анастасія Більдзь разам з настаўніцай беларус­кай мовы і літаратуры і класным кіраўніком Наталляй Казіміраўнай Яцкевіч. Фота: "Настаўніцкая газета" (12.07.2022)

Каментарый вынікаў ЦТ: "З улікам агульнай тэндэнцыі змяншэння ў апошнія гады колькасці абітурыентаў можна адзначыць істотны рост колькасці тых, хто абраў для выпрабаванняў матэматыку і фізіку, і змяншэнне колькасці абітурыентаў, якія выбралі біялогію, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства і сусветную гісторыю. Па выніках папярэдняга аналізу вынікаў выканання тэстаў 2022 года ўстаноўлена, што ўдзельнікі ЦТ па ўсіх прадметах паказалі прыкладна такія ж вынікі, як і ў папярэднім годзе. Аб'ектыўна складанасць тэста не ўзрасла. Увесь тэставы матэрыял, які быў прапанаваны для правядзення ЦТ, праходзіў шматразовую экспертызу: як унутраную, так і знешнюю... Аналіз вынікаў сведчыць, што тэсты на ЦТ даступныя для навучэнцаў усіх устаноў адукацыі, хоць найлепшыя вынікі ўсё ж такі дэманструюць выпускнікі гімназій і ліцэяў. Яны маюць перавагу перад выпускнікамі сярэдніх школ у сярэднім у 10-12 балаў. І яшчэ большую перавагу — перад выпускнікамі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў". Таццяна Уласенка, начальнік упраўлення па распрацоўцы і сертыфікацыі тэстаў РІКВ
Крыніца: https://zviazda.by/be/news/20220721/1658418994-naylepshyya-vedy-na-ct-demanstruyuc-vypuskniki-gimnaziy-i-liceyau

Як сёлета праходзіць уступная кампанія?
У БДУ колькасць абітурыентаў, якія ўдзельнічалі ў агульным конкурсе з сумарным балам вышэй за 300, — 67 %. З іх 100 чалавек атрымалі на ЦТ 100-бальны вынік. На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя іспыты, склаліся наступныя конкурсы: «дызайн» (напрамак — камунікатыўны) — 10,8 чалавека на месца пры плане прыёму — 10; «дызайн» (напрамак — дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя) — 5,5 чалавека на месца пры плане прыёму — 10; «дызайн» (кірунак — дызайн касцюма і тканін) — 4 чалавека на месца пры плане прыёму — 6; «правазнаўства» (на скарочаную форму) — 2,7 чалавека на месца пры плане прыёму — 10.
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці максімальны прахадны бал склаў больш за 300 пунктаў: гэта, у прыватнасці, «лагапедыя», «псіхалогія», «практычная псіхалогія». А самы высокі конкурс зафіксаваны на спецыяльнасцях «выяўленчае мастацтва» (5 чалавек на месца), «псіхалогія» (4,1 чалавека на месца), «аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура» (3,6 чалавека на месца).
У БДУІР самая папулярная спецыяльнасць сёлета — «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
Цалкам артыкул Н.Нікалаевай "Абітурыентаў прывабліваюць псіхалогія і ІТ" чытайце тут: https://zviazda.by/be/news/20220726/1658847164-pryyomnaya-kampaniya-2022-abituryentau-pryvablivayuc-psihalogiya-i

Якія змены анансаваны на 2023 год?
З наступнага года ў Беларусі выпускнікі 11-х класаў у якасці выпускных экзаменаў будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен, які заменіць і ЦТ па адпаведных прадметах.
Па словах міністра, пры пераходзе да цэнтралізаванага экзамена захаваецца галоўная перавага, якую давала ЦТ, — роўныя ўмовы для ацэнкі ведаў абітурыентаў. Пры гэтым заданні зробяць такімі, каб можна было «ўбачыць» абітурыента. Для гэтага вырашана змяніць суадносіны тэставых заданняў і заданняў без варыянтаў адказу ў экзаменацыйнай рабоце. «У першую чаргу мы пераглядаем падыходы з пункту гледжання складнікаў тэставай і так званай кантрольнай работы ў структуры тэста. Цяпер гэта прыкладна 50 на 50. Мяркуем, што выйдзем на лічбы, дзе тэставая частка зойме толькі 20-25% ад 100 балаў. Астатняе — гэта будзе традыцыйная кантрольная работа», — расказаў Іванец.
Крыніца: https://ont.by/news/kakim-budet-perehod-ot-ct-k-centralizovannomu-ekzamenu-testovaya-chast-zajmet-20-25-ot-100-ballov-rasskazal-ministr-obrazovaniya