Вядомая беларуская настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец адказала на пытанні Крысціны Бандурынай (НЧ):
— Першае пытанне ў мяне заўсёды агульнае. Вас апошнім часам амаль не было ў публічнай прасторы, неяк вы зніклі — раскажыце, у якім стане вы зараз?
— Даволі доўгі час вы былі «народным псіхатэрапеўтам». Наколькі цяжка было ў складаных абставінах паслявыбарчага гвалту знаходзіць добрыя словы і для іншых, і для сябе? І што змянілася за два гады?
— Вы застаяцеся ў Беларусі, калі сітуацыя з рэпрэсіямі толькі пагаршаецца і калі эміграцыя такая, якой, напэўна, ніколі не было. Ці няма ў вас жадання з’ехаць?
— Пытанне, якое датычыцца вайны, але не пра саму вайну. Якімі пачуццямі вы жывяце з моманту, калі аднойчы вы прачнуліся і зразумелі, што Украіна ў агні?
— Як вы перажывалі затрыманне вашых дачок?
— Раскажыце, калі ласка, пра зборнік вершаў вашага бацькі, які вы планавалі выдаць. Якім ён мусіў быць? Чаму вы яго вырашылі зрабіць і наколькі цяжка гэта было?
— Пытанне, на якое вы маеце поўнае права не адказваць, але я маю права яго задаць. Беларускі фэйсбук славіцца сваімі скандаламі, і ваша імя прагучала прынамсі ў адным з іх — я маю на ўвазе скандал з тызерам Андрэя Курэйчыка. Як вы адрэагавалі на яго выпад? І як вы праз час глядзіце на ідэю зрабіць серыял пра Акрэсціна?
— Што вы думаеце наконт «кансэлінгу рускай культуры» і сітуацыі — я цяпер часта задаю гэтае пытанне — з «Прадмовай»?
— Як вы ставіцеся да тых, хто застаўся працаваць у сістэме?
— Ці пішацца вам штосьці зараз?
— Я амаль усім сваім суразмоўцам задаю два пытанні. Першае, канешне, пра вайну. А другое — як вы ставіцеся да таго, што шмат хто зараз паразітуе на тэрміне «акупацыя»?
— Наколькі вы падзяляеце меркаванне пра «калектыўную адказнасць»?
— Вы даволі доўгі час займаецеся «расстралянымі паэтамі». Чаму яны?
— Пытанні ад маіх калег. У кнігах пра «расстраляных паэтаў», пра якіх вы пісалі, вельмі яскрава прасочваецца, што жылі і стваралі яны, так бы мовіць, з дазволу і ласкі таталітарнай дзяржавы. Гэта ніяк не ацэньваецца, проста падаецца як факт. Ці ёсць тут нейкая маральная неадназначнасць? Ці магчыма ў прынцыпе мірна суіснаваць (часам у калабарацыі) з таталітарнай дзяржавай і не здраджваць сумленню?
Фота Дзіны Ярмоленка
— І апошняе пытанне — пытанне да педагога і маці: як і што тлумачыць дзецям пра тое, што адбываецца зараз, і чаго ўвогуле не трэба гаварыць, каб не пазбаўляць дзяцей шчаслівага дзяцінства?
— …І мы прыгожа закальцоўваем наша інтэрв'ю і вяртаемся ў яго пачатак. Дзецям трэба гаварыць банальныя рэчы, простыя ісціны, якія па сёння не засвоеныя:
ты мусіш паважаць кожнага;
твая ўласная свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека;
ты не можаш жыць толькі дзеля сябе, ты мусіш заўсёды разумець, што ты жывеш сярод людзей;
не рабі нічога дрэннага іншаму, такога, што ты не хацеў бы, каб зрабілі табе.
Вось гэтыя і іншыя простыя рэчы, якія людзі лічаць банальнасцю або пафасам. Яны не засвоеныя. Ну нельга чалавеку патлумачыць лагарыфмы, калі ён не вывучыў арыфметыку. А арыфметыка не вывучаная, ну не вывучаная яна людзьмі! Таму што пасля постмадэрнізму, канешне, яны ўсе такія складаныя, што забылі пра простае — што ты, блін, не хлусі! Не хлусі ні на адным месцы: ні калі ты герой, ні калі ты не герой.
Задай сабе пытанне: вось ты, такі ўвесь складаны чалавек, інтэлектуал, — калі ты апошні раз хлусіў? Учора? Пазаўчора? Ну дык пра што тады казаць, чаго вартая твая складанасць.
Калі ты апошні раз абраў свой камфорт і кагосьці падседзеў ці выбіў з канкурэнцыі, ці непрыгожа павёў сябе ў нейкіх, напрыклад, грашовых справах? Ну спытай самога сябе. Учора? Сёння? Вось не трэба тады расказваць, што ты ўвесь такі складаны, а гэта ўсё пафасныя рэчы і банальныя ісціны.
Дзеці ўсё адно пражывуць шчаслівае дзяцінства — калі іх не б’юць, калі не п’е мама ці бацька. Дзяцінства — такая штука, што яго нескладана зрабіць шчаслівым, трэба проста любіць дзяцей.
Што ім казаць?.. Ну, розныя ж дзеці. Аднаму трэба гаварыць пра тое, што адбываецца, а камусьці не трэба, ён жыве нейкімі іншымі рэчамі. Гэта факультатыўна, што называецца. Асноўнае — гэта даць ім межы добрага і злога. Таму што чалавек не можа мець і не мусіць мець усёдазволенасці, яму блага ў гэтым. Ён абавязкова мусіць мець рамкі, і бацькоўская задача — яму гэтыя рамкі паставіць і дапамагчы быць у іх, знаходзіцца ў іх, сачыць, каб чалавек за іх не пераскокваў, і вяртаць назад. У гэтым сэнс выхавання — якраз у простых рэчах. Яны разбяруцца, калі ў чалавека ёсць гэтая маральная база. Самы складаны маральны выбар робіцца звычайна ў долі секунды, калі няма часу ўзважыць, пралічыць. У цябе проста мусіць шчоўкаць нейкае маральнае пачуццё ўнутры — што гэта блага, а гэта добра. І потым ты пачынаеш разбірацца, накручваць, вось гэтую складанасць наверх накладваць. Канешне, гэта ўсё потым адбываецца.
Гэта як у Рыбака і Сотнікава з Быкава: Рыбак — класны дзядзька, файны, абсалютна ў быце нармальны, у адрозненне ад Сотнікава, які папёрся з пнеўманійным кашлем у выведку. Там жа, калі паглядзець, Сотнікаў усіх і падвёў пад віселіцу, хто быў вакол яго, таму што пайшоў з кашлем на заданне. Але ў яго насамрэч высока развітае маральнае пачуццё, і калі ты простымі рэчамі мераеш, то Сотнікаў — герой. А Рыбак усё пралічваў і ўскладняў — і павесіўся ў прыбіральні.
Таму я не лічу, што ёсць нейкае пытанне, што канкрэтна з палітычнай павесткі казаць дзецям. Па сітуацыі. Розныя дзеці, розныя сем'і. Але тое, што мы мусім ім укласці маральнае пачуццё, заснаванае на простых, банальных, пафасных ісцінах — гэта наш абавязак.