На пачатку новага навучальнага года напамінаем пра патэнцыял Адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, створанага для дапамогі ў навучанні школьнікаў.
У меню eior.by/ у раздзеле Агульная сярэдняя адукацыя можна выбраць клас, вучэбны прадмет і тэму ўрока, па якой прапануюцца відэафрагмент з тлумачэннем настаўнікам вучэбнага матэрыялу і тэст для самаправеркі па ім.
Выкарыстанне кантэнту eior.by/ мэтазгодна для:
- забеспячэння дыстанцыйнага навучання тых школьнікаў, якія не могуць наведваць вучэбныя заняткі ў школе (захворванне, санаторнае лячэнне, выезд на спаборніцтвы, каранцін і інш.);
- выкарыстання на вучэбных занятках у школе (прагляд пэўнага фрагмента, выкананне задання, рашэнне тэста);
- арганізацыі настаўнікам "перакуленага навучання" -- вучні дома глядзяць ролік і рыхтуюцца да яго абмеркавання ў класе;
- падрыхтоўкі вучнямі да ўрока абагульнення ці праверачнай работы па пэўным змесце -- вучні дома паўтараюць матэрыял і рашаюць тэсты.
Як падрыхтавацца да работы з рэсурсам:
- настаўніку неабходна загадзя, яшчэ на этапе планавання навучальнага працэсу ўважліва праглядзець кантэнт па сваім вучэбным прадмеце (выбраць фрагменты ролікаў для іх уключэння ў працэс "перакуленага навучання", вызначэння дамашняга задання, арганізацыі паўтарэння і г.д.);
- абавязкова трэба паказаць вучням платформу eior.by/ (дзе знаходзіцца, якія заданні там размешчаныя, як арганізаваны пошук);
- настаўнік мусіць звярнуць увагу навучэнцаў на ролікі, карысныя для індывідуальнай ці групавой работы навучэнцаў (міні-праект, даследчая работа, падрыхтоўка да конкурса, алімпіяды і інш.).
Звяртаем увагу на паўнавартаснае функцыянаванне дзвюх моўных версій сайта: кантэнт даступны на беларускай і рускай мове.
Напрыклад запрашаем паглядзець відэаролік і прайсці тэст да яго па тэме "Анімацыя" (Інфарматыка, 8 клас): https://eior.by/catalog_lecture_by/8-klas/infarmatika/4.php