Дзённік настаўніцы. 18 кастрычніка

Ганна Севярынец
18.10.2022

 

Шчэ ў верасні, пакуль школа працавала, быў у нас з дзецьмі ўрок па Бібліі. Без рэлігійнага кантэксту, канешне – разбіралі, як складзены гэты тэкст, у чым культурныя і чалавечыя сэнсы  евангельскага сюжэту, чыталі знакамітыя прытчы, усё гэта таму, што нельга чытаць еўрапейскую літаратуру, не ведаючы Бібліі, якім бы атэістам ты б не быў.

Дык сёння выпадкова пабачылася з адным хлопчыкам, пастаялі, троху пагутарылі, і раптам ён кажа:

– А! Дарэчы! Я ж у бабулі Біблію ўзяў. Буду чытаць.

Ніколі не ведаеш, як адгукнецца твой ўрок. Думаю, Павел і Дзіма Дашкевіч сёння мною б ганарыліся)

 

 

 

Збор сродкаў на набыццё каштоўнага экспанату ў легендарны Веткаўскі музей. Трэба няшмат, таму, спадзяюся, хутка збярэцца. Хто мае магчымасць – далучыцеся, калі ласка:)

https://www.facebook.com/vetkamuseum/posts/pfbid0xKQqa9zJ1jgan9XB6wkfAcxGC7AHntD9ZqqHZDaxipc3NtFLMwP8Ehmfsju1X7Dzl