Фортачка — гэта час паміж урокамі ў школе, калі можна штосьці зрабіць ці нешта пачытаць. BY. Што пачытаць цікавага паміж урокамі? RU. Что почитать интересного между уроками?
Прадстаўляем тг-канал "Форта(о)чка" https://t.me/adufortachka для тых каму цікавы трэнды ў адукацыі, спрэчныя пытанні, ідэі для натхнення.
Аўтары "Фортачкі": адукатары Кацярына Куксо, Алена Мельчанка і Дар'я Падбярозская. Далучайцеся!
Менавіта "Фортачка" звярнула нашу ўвагу на "Innovating Pedagogy 2022" — выніковую справаздачу даследчыкаў Інстытута адукацыйных тэхналогій Адкрытага Ўніверсітэта Вялікабрытаніі. Гэта справаздача будзе карысная для выкладчыкаў, трэнераў, палітыкаў, кансультантаў па адукацыі, навукоўцаў, студэнтаў, даследчыкаў, распрацоўшчыкаў навучальных праграм і адукацыйнага праграмнага забеспячэння і ўсіх, хто цікавіцца педагагічнымі інавацыямі і будучымі сцэнарыямі навучання.
- Hybrid models (гібрыдныя мадэлі навучання) — спалучэнне афлайн і анлайн-практык у межах аднаго курса або праграмы.
- Dual learning scenarios (дуальнае навучанне) — адукацыйныя сцэнарыі "вучэбнай" і "практычнай" дзейнасці, супольна распрацаваныя акадэмічнымі навукоўцамі і адмыслоўцамі-практыкамі ў пэўнай галіне вытворчасці
- Pedagogies of microcredentials (мікракваліфікацыі) — гэта навучальныя праграмы для выпрацоўкі пэўнага навыку, неабходнага для працоўнага месца
- Pedagogy of autonomy (педагогіка аўтаноміі) — навучальныя праграмы і практыкі, якія падтрымліваюць навучэнца ў яго аўтаномным шляху, выбудоўванні індывідуальнага адукацыйнага трэка
- Watch parties (супольны прагляд) — вечарыны сумеснага прагляду відэа і абмеркавання разнастайных педагагічных практык і прыёмаў
- Influencer-led education (адукацыя праз інфлюэнсараў) — інфлюэнсары (асобы з вялікай колькасцю падпісчыкаў у сацыяльных сетках) ствараюць адукацыйны кантэнт і распаўсюджваюць пэўныя ідэі
- Pedagogies of the home (педагогіка дома) — падыход да навучання з улікам хатняга адукацыйнага асяроддзя навучэнца
- Pedagogy of discomfort (педагогіка дыскамфорту) — спраектаваныя сесіі для перажывання навучэнцам негатыўных эмоцый ці вопыту іншага чалавека, падчас якіх могуць адбыцца важныя адкрыцці і трансфармацыя паводзін і светаадчування ў такіх адчувальных пытаннях, як гендар, раса, сацыяльная несправядлівасць і г.д.
- Wellbeing education (адукацыя дабрабыту) — фокус на псіхічнае здароўе навучэнца (уменне спраўляцца са стрэсам, адаптавацца да зменаў, прадуктыўны камунікаваць з іншымі і рэалізоўваць уласны патэнцыя)
- Walk-and-talk (навучанне падчас прагулак) — адукацыйная практыка навучальных шпацыраў для нейтралізацыі негатыўных эфектаў "рэжыму ізаляцыі" і пераважнай анлайн-камунікацыі
Справаздачу цалкам можна спампаваць тут: Innovating Pedagogy | Open University Innovation Reports