Падчас любых маштабных катастроф у народзе пачынаюць гуляць якія-небудзь кароткія страшныя расповеды, у якіх канцэнтруецца які-небудзь асаблівы жах канкрэтнай падзеі. Яны гуляюць, абчэсваюцца, набываюць міфалагічны характар, губляюць сувязь з жыццёвай праўдай, але захоўваюць нейкую іншую праўду, не жыццёвую, а канцэптуальную.
Напрыклад, у кнізе "Бежанства 1915" Анеты Прымака-Онішк згадваецца такая байка, надзвычай распаўсюджаная сярод уцекачоў і вельмі жывучая ў той час: што акупанты нібыта адразаюць жанчынам грудзі. Аўтарка заўважае, што ніводнага такога выпадка не было зафіксавана, але чуткі пра адрэзаныя грудзі былі такія жывучыя, што некаторыя сем'і кіраваліся менавіта імі, калі прымалі рашэнне бегчы.
У цяперашнія часы мне часцей за ўсё трапляецца байка пра тое, як чалавек быў-быў нармальным, а потым па якіх-небудзь прычынах садзіўся глядзець тэлевізар – і паплыў. Чула байку, як чалавек з цалкам ліберальнай сям'і вырашыў паглядзець прапагандыскае шоу проста з цікавасці – і пайшоў добраахвотнікам на фронт. Чула яе і ў іншым варыянце, ад іншых людзей, як нехта быў сабе чалавекам, а тут на працы сталі кожны дзень уключаць тэлевізар – і ўсё, чалавек прапаў. Чула яшчэ з дзясятак самых розных варыяцый гэтай байкі, нават варыяцыю адваротную: як чалавек быў зомбі, а потым у яго зламаўся тэлевізар, і ён праз некалькі тыдняў проста схапіўся за галаву ад асэнсавання праўды.
Не ведаю, ці ёсць грунтоўныя маштабныя даследванні на гэты конт. Тое, што я сустракала – усё павярхоўнае. Напэўна, гэта самы важны прадмет для вывучэння будзе потым.