Прапануем матэрыялы на ўрокі гісторыі Беларусі па тэме "Паўстанне 1863-1864 гадоў." Працуем з Вікіпедыяй. Прапануем парады Алены Палейкі.
Сёння — 22 студзеня — адзначаецца 160 гадоў з пачатку паўстання 1863 - 1864 гг. Як і заўсёды, да круглай даты з'яўляецца шмат новых публікацый і праектаў, праводзяцца дыскусіі і круглыя сталы (навукоўцы нават гавораць пра канфлікт інтэрпрэтацый паўстання ў гістарыяграфіі). Сёння звяртаю ўвагу на карысныя для настаўнікаў матэрыялы па гэтай тэме, якая ў школе вывучаецца ў 8 і 11 класах на розных узроўнях (падзейна-храналагічным і праблемна-тэарэтычным).
З чаго звычайна школьнікі пачынаюць пошук інфармацыі? Правільна, з Вікіпедыі. Пайшлі і мы туды.
Гэта шматмоўная агульнадаступная інтэрнэт-энцыклапедыя свабоднага распаўсюджвання, якую супольнай працай ствараюць добраахвотныя аўтары. Распачатая ў 2001 годзе, сёння Вікіпедыя з'яўляецца найбуйнейшым і найпапулярнейшым даведнікам у інтэрнэце і надзвычай хутка развіваецца. Вікіпедыя ствараецца амаль на 300 мовах свету (а беларуская Вікіпедыя ёсць і на афіцыйным правапісе і на тарашкевіцы). І на розных мовах артыкулы пра адну і тую ж падзею могуць вельмі адрознівацца (напрыклад, пра паўстанне 1863-1864 гг. ёсць артыкулы на 41 мове). Таму, каб праверыць сапраўднасць фактаў трэба глядзець, на якія крыніцы спасылаюцца ў артыкуле, ці ёсць там першакрыніцы. Таксама каштоўнасцю Вікіпедыі з'яўляецца просты доступ і выдатная магчымасць знаёміцца з рознымі інтэрпрэтацыямі і ацэнкамі пэўнай гістарычнай падзеі ці працэсу, што спрыяе развіццю крытычнага мыслення і мульціперспектыўнаму бачанню гісторыі.
Візуал з артыкулаў на розных мовах пра паўстанне 1863-1864 гадоў. Ці ўсе гэтыя гістарычныя карціны мы ведаем?
Практыкаванні па медыяпісьменнасці з Media toolkit:
- Практыкаванне. Адна асоба ў Вікіпедыі https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise/17198
- Практыкаванне. Аналізуем розныя медыятэксты пра К.Каліноўскага: https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise/17204
- Класная гадзіна. Незразумелая Вікіпедыя: Колькі моў, столькі і меркаванняў? https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise/17414
Шаноўныя калегі, калі вы яшчэ вагаецеся наконт Вікіпедыі, то вось паглядзіце на ўводныя абзацы артыкулаў на розных мовах пра паўстанне 1863-1864 гг. з Вікіпедыі:
Беларуская: Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Польская: Powstanie styczniowe – polskie powstanie narodowe przeciwko Imperium Rosyjskiemu, ogłoszone Manifestem 22 stycznia wydanym w Warszawie przez Tymczasowy Rząd Narodowy. Wybuchło 22 stycznia 1863 w Królestwie Polskim i 1 lutego 1863 na Litwie, trwało do jesieni 1864[c], zasięgiem objęło ziemie zaboru rosyjskiego, tj. Królestwo Polskie i ziemie zabrane.
Літоўская: 1863–1864 m. sukilimas (kartais vadinamas Sausio sukilimu) – buvusio Abiejų Tautų Respublikos tautų nacionalinio ir socialinio išsivadavimo sukilimas prieš Rusijos imperijos valdžią XIX amžiuje.[1] Laisvės kovos vyko Rusijos imperijos okupuotose Lenkijoje ir Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje bei jų etnografinėse dalyse – Baltarusijoje ir Ukrainoje.
Украінская: Січневе повстання — шляхетське повстання 1863–1864 років на землях колишньої Речі Посполитої. Разом із поляками у повстанні взяли участь литовці, білоруси й українці[1].
Руская: По́льское восста́ние 1863—1864 годов, или Янва́рское восста́ние (польск. powstanie styczniowe) — восстание против власти Российской империи на территории Царства Польского и Западного края.
І напрыканцы канешне:
- Каго любіш?
- Люблю Беларусь!
- То ўзаемна!