Добры чалавек - гэта прафесія!

Даследаванні OECD праводзяцца з рознымі мэтамі. Напрыклад, самае вядомае даследаванне OECD - PISA вывучае якасць сістэм адукацыі розных краін і робіць рэкамендацыі па іх паляпшэнні. Прапануем паглядзець, як стаўленні і каштоўнасці інтэграваныя ў змест навучання і праграмы па розных прадметах.
 
Даведка: Сёння лічыцца, што звыклых Ведаў-Уменняў-Навыкаў, якім традыцыйна навучала школа ХХ стагоддзя, чалавеку недастаткова, каб быць паспяховым і шчаслівым. Акрамя ВУНаў у змест школьных прадметаў уключаюць каштоўнасны складнік. Таму якасць навучання ацэньваюць па кампетэнцыях - значыць па суме ВУНаў, стаўленняў і каштоўнасцяў, да якіх дадаюцца яшчэ і "мяккія навыкі" - уменне працаваць у камандзе, вырашаць канфлікты, крытычна мысліць і т.п.
Каштоўнасны складнік адыгрывае ўсё большую ролю ў навучанні, бо з каштоўнасцямі звязана агульная атмасфера ў грамадстве, яго развіццё і дабрабыт. Разумны вучань, у якога не стае чалавечых якасцяў (эмпатыі, адказнасці, павагі) не можа быць шчаслівы сам, робіць няшчаснымі блізкіх людзей і стварае праблемы соцыуму.
Каштоўнасці - гэта тое, што людзі лічаць важным пры прыняцці рашэнняў ва ўсіх сферах прыватнага і грамадскага жыцця.
Стаўленні падмацоўваюцца каштоўнасцямі і перакананнямі і ўплываюць на паводзіны. Ад паводзінаў людзей у сітуацыі выбару залежыць усё.
 
Даследаваліся праграмы школьных прадметаў, як яны ўлічваюць фармаванне наступных якасцяў:
1.Рэфлексія (здольнасць займаць крытычную пазіцыю перад прыняццем рашэння, здольнасць прызнаць памылку)
2.Супрацоўніцтва
3.Уменне вучыцца
4.Павага
5.Адказнасць
6.Эмпатыя
7.Самарэгуляцыя
8.Настойлівасць
9.Праўдзівасць
 
Аказалася, што ўсе гэтыя якасці найбольш фармуюцца праз навучанне роднай мове.
 
 
Таксама даследчыкі зрабілі высновы: краіны, якія атрымалі найбольшы рэйтынг у даследаванні PISA, маюць найбольшую прысутнасць "каштоўнаснага кампанента" у навучальных праграмах.
 
Больш інфармацыі на сайце OECD