Ну што. Ступаю на няпэўную сцежку аудыяфарматаў:) Ніколі не рашылася б, але Мікіта Белаглазаў спакусіў агучыць "Маю школу" самой.
Гэта быў не самы прыемны досвед у маім жыцці! Па-першае, я блытаюся ў націсках. Па-другое, баюся, што ня там змягчаю, дзекаю ці падсвістваю! Па-трэцяе, у мяне іншы раз праскокваюць мяккае Р і выбухное Г! Што праўда, аптымістычны гукарэжысёр Aleh Chyzhyck падарыў мне за мае пакуты цудоўны матывацыйны лозунг "Вы аўтар, а аўтар як хаціт, так і гаварыт". (Папраўдзе мы за ўсім сачылі і бясконца перачытвалі памылкі, але раптам што вылезе)
Таму прашу не лічыць мяне ўзорам маўлення, дараваць мне памылкі на маім шляху і верыць разам са мной, што калі-небудзь я стану сапраўднай беларускай аўдыяаўтаркай з самай выкшталцонай у свеце мовай, бо і сама да гэтага імкнуся:)
Карацей, вось вам аўдыякніжка ў аўтарскай агучцы. Вялікі дзякуй камандзе, якую моцна люблю.
https://audiobooks.by/books/maia-shkola