Новы інструмент штучнага інтэлекту чат-бот ChatGPT распрацаваны і выпушчаны OpenAI ў лістападзе 2022 года. ChatGPT здольны пісаць пераканаўчыя эсэ, рашаць матэматычныя задачы і ствараць рабочы камп'ютарны код.
Магчымасці новага інструмента ўжо выклікалі паніку ў многіх педагогаў. Навучэнцы выкарыстоўваюць яго для выканання хатніх заданняў, выдаючы эсэ і рашэнні задач, створаныя штучным інтэлектам, за свае ўласныя. Настаўнікі і школьныя адміністратары з усіх сіл спрабуюць злавіць вучняў, якія выкарыстоўваюць гэты інструмент для падману, і некаторыя з іх нават заяўляюць, што ChatGPT цалкам забіў хатняе заданне. Што з гэтым рабіць? Больш тут: https://technologyeduc.com/dont-ban-chatgpt-in-schools/
Don’t Ban ChatGPT in Schools. Teach With It. - TechnologyEDUC
Як адукатары ацэньваюць магчымасці і рызыкі штучнага інтэлекту ў адукацыі?
Только ленивый не написал про ChatGPT, настало и мое время))))
И история такова.
Дочка попросила помочь с домашкой по математике (тригонометрия, 10 класс). И если честно, то это не самая моя любимая тема в математике, так как там трехэтажные выражения, а с моим корявым написанием - это беда.
И вот, доходу именно до этих трех этажей и понимаю, что неплохо было бы себя проверить. Но как? Просто гуглить - такое себе. Вот и полез в ChatGPT. И знаете, приятно удивлен тому, как он справляется с математическими задачками (на скрине один из примеров уточненного запроса).
Вот сижу и думаю: Что с этим делать?
У нас чарговы выклік і вельмі сур'ёзны. Бігдата на васьмі калёсіках ужо пастукала ў дзверы.
1) Нейрасеткі дабраліся да школы і цяпер дзецям, каб зрабіць дамашку не трэба ні рашэбнікі, ні дапамога гугла. Задаеш пытанне штучнаму розуму, і ён табе выдае даволі прыстойнае рашэнне задачы па любым прадмеце, піша школьнае сачыненне, рэферат, эсэ, якія пройдуць любую праверку на антыплагіят. Калі, напрыклад, рашэнне задачы не зразумелае, можна задаць пытанне на ўдакладненне і атрымаць ясны адказ. Штучны інтэлект прачэсвае сеціва і кампілюе любы інфармацыйны прадукт за секунды. Калі не падабаецца - можна націснуць кнопку "перарабі" і атрымаць другі варыянт. Што рабіць настаўнікам?
2) Бігдата ў выглядзе нейрасетак дабралася да нашых журналістаў. Яны пакуль гуляюць з новай цацкай і прымушаюць нас чытаць усякую муць тыпу штучных вершаў, захапляюцца новымі словамі ці і сур'ёзна разбіраюць суфіксы, прыдуманыя жалезнымі мазгамі без розуму. Карацей, адцягваюць увагу на абы-што. Ці доўга людзі будуць трываць гэты здзек? Што будзе з медыямі, калі яны масава пачнуць друкаваць артыкулы, напісаныя нейрасеткамі, пакуль невядома. Ужо сёння артыкулы сеткі пішуць не горшыя за журналістаў, асабліва там, дзе трэба наліць вады. Але штучны розум жа кампілюе інфармацыю з усяго, што пападаецца, не факт, што ён вам падсуне Брытаніку, а не "Беларусь Сегодня".
Карацей, падобна на тое, што традыцыйнай педагогіцы, як і традыцыйным медыям, прыйшоў канец. І гэта добрая навіна, бо працэс паскараецца і вырасце нешта новае, сучаснае.
Давайце дзяліцца ідэямі, што рабіць? Можа хто ўжо мае досвед, як накіраваць гэты штучны розум на добрую справу?
Увага! Актуальны адукацыйны вэбінар з практычнымі рэкамендацыямі для выкарыстання настаўнікамі ChatGPT.