9 стыпендыяльных праграм і стажыровак па розных кірунках, дзе можна атрымаць фінансавую падтрымку і новыя веды.
«MOST+» адна з самых вядомых праграм акадэмічнай мабільнасці ад Інстытута Гётэ. Праграма спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з Еўрасаюзу і ахоплівае наступныя сферы: грамадства, культура (у тым ліку турызм і крэатыўныя індустрыі), бізнэс, нефармальная адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівасць. Падаваць заяўкі могуць усе грамадзяне Беларусі, якія працуюць у адной з гэтых сфер (то бок ужо не студэнты). У межах праграмы прапануюцца гранты на паездкі ў краіны ЕС для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах (заяўнік сам выбірае актыўнасць), а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыялістамі сумесных праектаў з калегамі з краін ЕС. Што яшчэ важна ў нашыя часы: праграма прапануе візавую падтрымку. «MOST+» ужо дзейнічае, апошні тэрмін падачы заявак — 3 чэрвеня 2024 года.
Development-Related Postgraduate Courses (EPOS) постград-стыпендыя ад нямецкай праграмы абменаў DAAD для грамадзян краінаў у развіцці (Беларусь усё яшчэ ёсць у спісе). Кандыдатаў з прафесійным досведам не менш за два гады запрашаюць павучыцца ў магістратуры ці аспірантуры ў адным з нямецкіх універсітэтаў або атрымаць доктарскую ступень. Праграма ўключае падтрымку ад аднаго да трох гадоў у памеры 934 (магістратура) або 1200 (аспірантура) еўра штомесяц. Дэдлайны на 2024/25 год розныя для розных праграм.
Friedrich Ebert Foundation Friedrich Ebert Foundation — яшчэ адна стыпендыя ад DAAD, гэтым разам — для найбольш паспяховых студэнтаў. Комплексная праграма семінараў, якая дапамагае павысіць сацыяльныя кампетэнцыі і акадэмічныя навыкі кандыдатаў. Памер стыпендыі — 830 (бакалаўрыят) або 850 (магістратура) еўра. Дэдлайн падачы заяўкі — штогод да 30 лістапада і да 31 траўня.
Scholarships for Full-Time Master Degree Studies літоўскі грант на навучанне для тых кандыдатаў з Беларусі, якія скончылі бакалаўрыят (у любой краіне) і маюць дазвол на пражыванне ў Літве. Падтрымка ўключае штомесячную стыпендыю (490 еўра) і пакрыццё расходаў на навучанне ў магістратуры. Прыярытэт аддаецца тым, хто гатовы вучыцца па-літоўску. Сёлетні дэдлайн — 22 траўня.
Праграма EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) стыпендыяльная праграма Еўрасаюзу для беларускіх студэнтаў, якія цяпер навучаюцца ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі. Прапануецца штомесячная падтрымка ў памеры 450 еўра на максімальны тэрмін тры гады. Улетку будзе аб’яўлены новы конкурс на атрыманне стыпендыі.
Heinrich-Böll-Stiftung стыпендыі для студэнтаў і дактарантаў усіх дысцыплін і нацыянальнасцяў ва ўніверсітэтах і тэхнічных каледжах Германіі. Памер дапамогі — розны для розных праграм (ад 800 да 1350 еўра). Заяўкі прымаюць штогод; найбліжэйшы дэдлайн — 1 верасня.
Estonian Government Scholarship стыпендыі для студэнтаў, якія жадаюць вучыцца ў эстонскай ВНУ на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Эстонская стыпендыяльная праграма падтрымлівае ўсе кірункі навучання, прычым як па абмене, так і для атрымання ступені. Падтрымка складае ад 350 (бакалаўрыят і магістратура) да 660 (аспірантура) еўра. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 1 верасня.
Program Stypendialny Rządu RP im. K. Kalinowskiego падтрымка для грамадзян Беларусі, якія не маюць грамадзянства Польшчы і Карты паляка. Конкурс праводзіцца штогод пачынаючы з 2006-га. У 2023 годзе заяўкі прымаюць да 15 траўня.
Imre Kertész Kolleg Jena (Енскі каледж ім. Імрэ Кертэса, Нямеччына) запрашае кандыдатаў на стажыроўку для правядзення самастойнага даследавання ў сферы гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі, паліталогіі, філасофіі, літаратуры, лінгвістыкі — па тэме, якая тычыцца Цэнтральнай або Усходняй Еўропы. Працягласць стажыроўкі — ад 3 да 12 месяцаў. Прапануюць штомесячную стыпендыю (ад 3000 да 5000 еўра), а таксама месца для працы над даследаваннем і падтрымку ва ўладкаванні ў Ене. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ў 2023–2024 — 30 красавіка.
Крыніца: https://sojka.io/by/guides/grants