Дэвіз фестывалю — «Больш, чым настаўнік!»
Мэта мерапрыемства — трансляцыя інавацыйнага вопыту ў навучальнай і выхаваўчай дзейнасці, актуалізацыя ўнутранай матывацыі педагогаў да творчай і прафесійнай самарэалізацыі, стымуляванне актыўнай прафесійнай пазіцыі, развіццё прафесійнай супольнасці педагогаў краіны, далучэнне да праграмы «Настаўнік для Беларусі» новых школ-партнёраў і ўдзельнікаў.
У праграме фестывалю прадугледжана работа метадычных пляцовак:
- Больш, чым методыка
- Больш, чым урок
- Больш, чым супрацоўніцтва
Дзейнічае куратарская пляцоўка «Больш рэсурсаў!», праектныя пляцоўкі «Больш натхнення!», «Больш ідэй!». Праходзяць майстар-класы па развіцці камунікацыйна-моўных кампетэнцый у сучасных школьнікаў, праектаванні сучаснага ўрока, прымяненні ў адукацыйным працэсе Сінгапурскай методыкі, укараненні перакуленага навучання і многія іншыя.
Удзельнікамі фестывалю з'яўляюцца больш як 120 педагогаў.
Праграма «Настаўнік для Беларусі» рэалізуецца мясцовым адукацыйным фондам «Новая школа». Мэта праекта — запрасіць у школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў. Праграма разлічана на людзей, якія гатовыя мяняцца і змяняць свет вакол сябе, і на тых, хто не баіцца новага. На працягу двух гадоў удзельнікі вучаць і натхняюць, рэалізоўваюць праекты для мясцовай супольнасці, адкрываюць новыя напрамкі і вераць у патэнцыял кожнага дзіцяці, у магчымасці яго росту і развіцця. Праграма аказвае ўдзельнікам куратарскую, метадычную, праектную і фінансавую падтрымку, фарміруе актыўную супольнасць настаўнікаў-лідараў, рэалізуе адукацыйныя спецпраекты.
Крыніца: Фестываль эфектыўных педагагічных практык пройдзе 11 красавіка ў АПА | zviazda.by
Праграму фестывалю можна паглядзець тут: Фестиваль эффективных педагогических практик Программы «Учитель для Беларуси» (teach4.by)