Чаму трэба вучыць дзяцей у школе, або якія навыкі не пад сілу штучнаму ітэлекту

Каб адукацыя ішла ў нагу з тэхналагічнымі і іншымі сацыяльна-эканамічнымі зменамі, мы павінны спачатку зразумець, што могуць і чаго не могуць рабіць камп’ютары. Камп'ютары, у тым ліку штучны інтэлект, не так добра, як людзі, умеюць спраўляцца з абстрактнымі задачамі; ручнымі аперацыямі; задачамі, якія патрабуюць комплекснай кантэкстуальнай інфармацыі; і задачамі, якія патрабуюць этычных меркаванняў (Luckin і Issroff, 2018[5]; Autorand Price, 2013[6]). Яны, аднак, добра спраўляюцца з руціннымі і неруціннымі фізічнымі і руціннымі кагнітыўнымі задачамі.

У тым ліку дзякуючы гэтым зменам за апошнія паўстагоддзя змяніўся і характар працы. З 1960 года людзі праводзяць значна большую частку свайго працоўнага часу, выконваючы неруцінныя задачы, якія патрабуюць высокага ўзроўню аналітычнага мыслення і навыкаў міжасабовых зносін (Ілюстрацыя 3). Гэта толькі адзін са шматлікіх зрухаў, якія адбываюцца ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. У выніку таксама павінны змяніцца нашы зносіны з працай, адзін з адным і з навакольным асяроддзем.

У адукацыйным сектары ўжо заўважны некаторыя змены. Школы больш не разглядаюцца як закрытыя ўтварэнні самі па сабе, а як частка больш шырокай экасістэмы, у якой яны дзейнічаюць. Школа стаовяцца хабамі для супрацоўніцтва. Некаторыя школы супрацоўнічаюць адна з адной, ствараючы сеткі або партнёрскія адносіны з іншымі школамі. Некаторыя школы пачалі больш шырока супрацоўнічаць з іншымі арганізацыямі ў сваіх супольнасцях, такімі як навуковыя арганізацыі, тэатры, універсітэты, арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання, тэхналагічныя кампаніі і прадпрыемствы, дзе настаўнікі і навучэнцы могуць азнаёміцца з тымі навыкамі і кампетэнцыямі, якія працадаўцы і іншыя прадстаўнікі супольнасці лічаць крытычнымі.

Гэтыя школы імкнуцца працаваць па навучальнай праграме, якая прызнае неабходнасць узаемазалежнасці і пашырае мэты адукацыі, уключаючы “выхаванне грамадзянскасці”. 

Больш падрабязна пра высновы і рэкамедацыі можа пачытаць у міжнарожных рамачных дакументах, якія апісваюць тэндэнцыі і рэкамендацыі для развіцця адукацыйных сістэм. 
Чытайце беларускі пераклад даклада АЭСР. "Будучыня адукацыі і навыкаў 2030. Компас навучання АЭСР да 2030 года. Серыя канцэптуальных запісак".