Як працаваць з класам, але выбудоўваць персанальны маршрут для кожнага вучня?

23.08.2023

Канферэнцыя "Метадычныя вяршыні" будзе сфакусавана на пошук вырашэння ключавога пытання: Як працаваць з класам, але выбудоўваць персанальны маршрут для кожнага вучня?
Тэмай канферэнцыі стане персаналізаваны падыход у навучанні. Фармат мерапрыемства прадугледжвае апусканне ў праблематыку падчас экспертнай сесіі і ўдзел у майстар-класах.


У час майстар-класаў удзельнікаў канферэнцыі чакае знаёмства з:

  • прыёмамі пабудовы індывідуальных траекторый і маршрутаў навучання (Tatiana Bogdanovich, Кацярына Мацяш),
  • дзейснымі прыёмамі падтрымання цікавасці і развіцця матывацыі навучэнцаў (Аліна Талкач, Ала Шыдлоўская, Таццяна Аляшкевіч),
  • вопытам прымянення педагагічных тэхналогій і тэхналогій 4.0 (ChatGPT) у перспектыве персаналізацыі навучання (Сяргей Бародзіч, Юлія Федзяніна, Алена Луцэвіч),
  • інструментамі арганізацыі эфектыўнай падтрымліваючай і развіваючай зваротнай сувязі (Святлана Лабадаева, Ірына Вусік).

Арганізатары: Яўген Луферчык, Варвара Злобіна, Анатоль Бурак

Вядучыя экспертнай сесіі: Яўген Луферчык і Ала Лазіцкая

Калі: субота, 26 жніўня, у 10:00

Як: вочна

Дзе: вул. Інтэрнацыянальная, 36.

Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба зарэгістравацца https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtwUBJrhFMYMn1G5a1fZpQxp9FyuiZxJxyMemWgxF1NDPrBA/viewform